Тэхніка для кухні, новыя тэлефоны, гульні, гадзіннікі, трэнажоры — пасля зімовых святаў «Куфар» напоўніўся аб’явай аб продажы не зусім удалых падарункаў. У Гродне і вобласці часцей прадаюць тое, што не спадабалася ці не падышло тым, каму падарылі. Але мы знайшлі і такія падарункі, якія прадаюць тыя, хто хацеў іх падараваць, але па нейкай прычыне не зрабіў гэтага.
Усе аб’явы былі знойдзены па ключавым слове «падарунак» (рус. — «подарок»). Апісанні прыводзім без змен — менавіта ў такім выглядзе, у якім іх апублікавалі прадаўцы.
Перад тым, як дарыць тэхніку, лепш спытаць у чалавека, якому прызначаны падарунак, ці трэба яму гэта насамрэч. Такая выснова напрошваецца, зыходзячы з колькасці аб’яў у гэтай катэгорыі. Прадаюць кухонныя камбайны, навушнікі, тэлефоны, плойкі для валасоў, смарт-гадзіннікі і нават машынкі для тату! Усё распакаванае, але не скарыстанае.
«Абсолютно новый аэрогриль, получили в подарок, но пользоваться не будем. Возможен небольшой торг», — пішуць прадаўцы.
Цана: 140 руб.
Фота да аб’явы ўзяты з магазіна 21vek.by, дзе такі ж аэрагрыль можна купіць за 150 рублёў.
«Новый, упакован. Подарок, не пригодился», — піша прадавец. Праўда, каробка выглядае злёгку патрапанай.
Цана: 200 руб.
Такі ж у розных інтэрнэт-крамах можна знайсці за 290−380 рублёў.
«Плойка в отличном состоянии. Шла в подарок. Не пользовались», — чытаем у аб’яве. Прадавец прыклаў да аб’явы гарантыйны талон і чэк — відаць, што плойку купілі ў кастрычніку 2023 года ў «Электрасіле» за 115 рублёў.
Цана: 95 руб.
«Новый айфон, привезён из Германии в подарок. С адаптером в комплекте», — піша прадавец з Ліды. Яна прадае таксама і іншыя імпартныя тавары: бытавую хімію, духі, каву. Магчыма, іх таксама прывозілі ў падарунак?
Цана: 3900 руб.
У салонах А1 і МТС такі iPhone будзе каштаваць каля 4400−4800 рублёў, у каталогу Onliner цана — 4140−4200 рублёў.
«С дополнительной гарантией бреет хорошо покупалась в декабре на подарок не понравилось срочно продам», — так апісаў свой тавар прадавец.
Цана: дагаворная
У «Пятым элеменце» такая каштуе 129 рублёў. У інтэрнэт-крамах цана стартуе ад 96 рублёў.
«Был как подарок на новый год. Не подошёл Покупали на 21веке за 82р», — піша прадавец.
Цана: 55 руб.
Цяпер, дарэчы, такая ж на 21vek.by каштуе ўжо 84 рублі. Так што аб’ява цалкам дазволіць зэканоміць.
Трымер 5 у 1: барада, вусы, міні-брытва, стрыжка валасоў, выдаленне валасоў у носе і вушах. У камплекце асадкі 0,5, 3, 6, 9, 12 мм, станцыя для зарадкі.
«Новый. Был куплен в подарок в 5 элементе 25 декабря, чек, гарантия 1 год. Причина продажи: не подошёл по минимальной длине стрижки бороды, нужна была ровно на 1мм», — вельмі падрабязна апісвае сам тавар і прычыну продажу аўтар аб’явы.
Цана: 85 руб.
У каталогу Onliner такі трымер можна знайсці па цане ад 112 да 206 рублёў.
«Новые, достались в подарок», — коратка апісаў тавар прадавец.
Цана: 500 руб.
У XiStore такі смарт-гадзіннік па акцыі можна купіць за 599 рублёў.
Просты і даволі сімпатычны кітайскі кварцавы гадзіннік.
«Абсолютно новые, покупались в подарок», — лаканічна паведамляе прадавец.
Цана: 50 руб.
Чытайце таксама: Чырвона-зялёна-чырвоны сцяг і «LookАШЕНКОrules»: на AliExpress прадаюць недарэчную «Беларусь»
«Часы почти ноаые без дефектов продаю так как не умею ими пользоввться (подарок). Торг уместен. Фолюш», — можна прачытаць у аб’яве. Смарт-гадзіннік прывезлі з Польшчы.
Цана: 250 руб.
Канкрэтна такую мадэль мы не змаглі знайсці ў продажы ні ў Беларусі, ні ў Польшчы — відаць, яна ўжо крыху састарэла. Але цана ў аб’яве вельмі прыемная, бо кошты на актуальныя «Самсунгі» моцна кусаюцца.
«Продам новый массажер для ног Comtek 6009G. Покупался в подарок. Не использовался», — піша прадавец.
Цана: 400 руб.
У беларускіх крамах такі масажор зараз прадаецца ад 367 да 452 рублёў.
«Полный набор для тату, новый, сделали подарок, а такое не нужно просто мне», — паведамляе жыхар Смаргоні.
Цана: 80 руб.
Сімпатычныя ружовыя навушнікі. «Покупались в подарок, новые, все идеально работает», — піша пра іх прадавец.
Цана: 20 руб.
Мяркуючы па ўсім, куплялі іх у «Амі», дзе яны зараз каштуюць 29 рублёў.
«Подарили в подарок, Лежат без дела не нужные. Звук отличный. Состояние отличное. Никаких проблем», — піша прадавец з Ліды.
Цана: 450 руб.
Здаецца, гэта нядрэнная прапанова, бо ў розных інтэрнэт-крамах мы знайшлі гэтыя навушнікі за 666−860 рублёў.
«Отпариватель. Состояние нового. Получила в подарок, но мне он не нужен.Больше фото и описание могу сбросить. С почтой дружу», — апісвае тавар прадавец з Карэлічаў.
Цана: 40 руб.
Такі ж на viptorg.by каштуе 41 рубель.
«Продается новый Apple Pencil (2nd generation), только распакован, не использовался. Причина продажи: подарок оказался несовместим с версией iPad. Покупался в Европе», — піша аўтар аб’явы, які можа прадаць вам тавар у Гродне ці Мінску.
Цана: 370 руб.
Новы сцілус у каталогу Onliner каштуе ад 439 да 565 рублёў.
«Стоит без дела. Подарок. Не пригодился. Не был в использовании», — чытаем у аб’яве. Праўда, скрынка прыкметна патрапаная.
Цана: 60 руб.
Такой жа мадэлі ў продажы ў Беларусі мы не знайшлі. Відаць, падарунак даволі стары.
«Включался 1 раз, был куплен в подарок, в дальнейшем не использовали», — піша прадавец.
Цана: 100 руб.
У беларускіх інтэрнэт-крамах зараз можна знайсці такі праектар ад 119 да 179 рублёў, а калі пашукаць на OZON — то кошты пачынаюцца ад 97−103 рублёў.
Асобная катэгорыя — гэта гульні і цацкі, якія не падышлі на падарунак дзецям. А камусьці - проста не спадабаліся.
«На днях подарили на рождественские праздники. Абсолютно новая, даже не вскрывали. В такие игры не играем, поэтому ищем тех, кому будет интересно;) Будет хорошим подарком на любой праздник и категорию лиц. Без торга, в магазине дороже», — піша прадавец.
Цана: 30 руб.
Сапраўды — у краме даражэй. На 21vek.by мы знайшлі такую гульню за 57 рублёў.
«Заказывал данный подарок своему младшему брату на новый год. Ему не понравился внешний вид. Коробка не открывалась так и стоит целая», — піша пакупнік, якому не пашанцавала.
Цана: 60 руб.
На OZON гэту гульню можна знайсці за 54−67 рублёў.
«Продам новый, в коробке. Бомбический для фанаток Энчантималс! Он огромный и динамичный! Идеальный подарок для маленьких фантазерок. Будут пищать от восторга! Дед Мороз привез из РП, а пока вез дочка переписала письмо с желанием))) В наличии в РБ их нет, а если и есть то в районе 200 руб + доставка. Возможна пересылка, упакую качественно,)», — напісала гродзенка з Дзевятоўкі.
Цана: 170 руб.
Сапраўды, дзе б мы не шукалі - усюды ў беларускіх крамах у цацкі статус «недаступны».
У гэтай катэгорыі аказалася ўсё, што не ўпісалася ні ў адну з папярэдніх — упрыгожанне для валасоў, скарбонка для вінных коркаў, насадка на брытву і трэнажор для сцёгнаў.
«Украшение для волос досталось в подарок», — такое лаканічнае апісанне далі гэтаму тавару.
Цана: 4 руб.
На пакаванне налеплены стыкер, які дазваляе меркаваць, што пачатковы кошт упрыгожання — 25 рублёў.
Апісанне: «Новая копилка для винных пробок, покупалась на подарок. Материал дерево, пластик».
Цана: 40 руб.
«Продам новый сменный блок (сетка и режущий блок), купили на подарок, но не подошёл», — піша прадавец.
Цана: 70 руб.
Да тавару прымацаваны чэк — і можна пераканацца, што ў магазіне насадка каштавала 99 рублёў.
«Тренажёр для бёдер, подарили дочке, лежит без дела новый. Почтой и европочтой отправляю за ваш счёт. Район площади Декабристов», — напісана ў аб’яве.
Цана: 25 руб.
Глядзіце таксама: Для массажа, из натуральных масел или в форме драконов: какое handmade-мыло продают гродненки в Instagram
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…