Горад

Куды знікаюць жывёлы з вуліц? Гродзенцы падазраюць камунальнікаў у незаконных забойствах

За апошнія тыдні з вуліц Гродна знікла шмат катоў і сабак. Сведкі кажуць, што іх забралі супрацоўнікі Спецаўтагаспадаркі, але ў пункт часовага ўтрымання адлоўленыя каты і сабакі не патрапілі. Месца большай часткі зніклых жывёл застаецца невысветленым. Не ясна, ці ўвогуле засталіся яны жывымі. Некаторыя з гаспадароў зніклых жывёлаў звярнуліся за дапамогай ў міліцыю, а таксама распавялі журналістам пра абставіны знікнення гадаванцаў.

Вожык з Паўднёвага рынку

Гэты сабака знік 22 мая. «Вожык» прыбіўся да гандлёвых шэрагаў рынку Паўднёвы ў канцы мінулай зімы. Ім сталі апекавацца мясцовыя прадпрымальнікі - абсталявалі яму будку і купілі ашыйнік.

Больш за ўсё ён прывязаўся да Аляксандра Зіновіка і часта хадзіў за ім паўсюль. Аляксандр прыглядаў за сабакам, вадзіў да ветэрынара, калі аднойчы Вожык падхапіў кляшча, і ўвесь час шукаў для сабакі гаспадара.

У панядзелак 22 мая, калі на рынку быў выходны, Аляксандр прыехаў пакарміць сабаку, аднак не знайшоў таго на звыклым месцы. Ад ахоўніка рынка мужчына даведаўся, што прыязджала машына САГу і сабаку забралі адлоўшчыкі. Аднак на тэлефонны запыт Аляксандру адказалі, што хаця машына тым днём і праўда была ў раёне рынку, але ніводнай жывёлы не прывезла.

«Я не ведаю, каму верыць — сведкам ці САГу. Мы з калегамі думаем звяртацца з гэтай нагоды ў міліцыю», — каментуе сітуацыю прадпрымальнік.

[irp posts="12 091″ name="Ад дзятла да шарпея. Як жыве валанцёрка, праз рукі якой прайшлі тысячы жывёл"]

Шчанюкі з Фолюша

Цэлы вывадак бяздомных шчанюкоў знайшла гродзенка Ірына Віў у раёне былых лецішчаў на Фолюшы. Аднаго малога ўзяла сабе, а астатніх стала падкормліваць і шукаць ім гаспадароў.

Амаль усіх шчанюкоў удалося прыстроіць у добрыя рукі - бяздомнымі заставаліся толькі двое. Аднак вечарам 31 мая дзяўчына іх не знайшла. Мясцовыя жыхары сказалі, што ў той час бачылі ў ваколіцах машыну САГу. Па расповедах сведкаў, шчанюкоў злавілі каля 13 гадзін 31 мая.

Наступным днём, 1 чэрвеня, дзяўчына прыехала ў САГ, каб высветліць лёс сабак, але нікога з кіраўніцтва не знайшла. Прысутныя супрацоўнікі перадалі, што «кіраўніцтва ў адпачынку» і што ніякіх сабак учора не прывозілі. Кнігі скаргаў у прыёмным пункце не аказалася.

«Увесь гэты час я тэлефанавала валанцерам, але ніхто, падобны да майго шчанюка, не трапляў у пункт часовага ўтрымання», — кажа Ірына.

У надзеі высветліць, што адбылося з жывёламі, дзяўчына напісала заяву ў міліцыю.

«Я апасаюся, што гэтых сабак забілі недзе па дарозе», — кажа яна.

[irp posts="16 824″ name="Дом 2.0 і новае жыццё. Гісторыі сабак і котак, якіх забралі з прытулку"]

Кот са Скідзельскага рынка

Гісторыя ката са Скідзельскага рынка такая ж, як і ў сабакі Вожыка з Паўднёвага. Кот прыбіўся да гандлёвых шэрагаў і стаў сваім. А 1 чэрвеня — знік пасля пасля візіту САГаўскага аўтамабіля, што прыехаў на выклік адміністрацыі рынка.

«Кот прыйшоў сюды яшчэ зімой, хворы і змерзлы. Мне здаецца, яго выкінулі былыя гаспадары, таму што коцік быў кастраваны, — расказвае адна з прадпрымальніц.

— Я пачала тэлефанаваць начальству САГа, каб забраць яго, таму што дамовілася, што знаемыя яго прытуляць. Але начальнік не стаў са мной размаўляць. Сказаў, каб я прынесла афіцыйныя дакументы, што кот мой, тады ён зможа мне штосці распавесці».

Пасля гэтага жанчына звярнулася да валанцёраў, што працуюць у пункце часовага ўтрымання жывёлаў САГа. Яны адказалі, што такога коціка не прывозілі. «Я лічу, што ён не даехаў да пункта ўтрымання, што яго ўжо забілі», — дзеліцца апасеннямі яна і мае намер звярнуцца ў міліцыю.

Дзве коткі і кацяня з Новакастрычніцкай

Гэтыя жывёлы зніклі 5 чэрвеня. Прыглядала за імі Віта Кіжук. Яна размяшчала аб’явы і спрабавала аддаць жывёл у добрыя рукі, лячыла, карміла і збіралася занесці да ветэрынара, каб стэрылізаваць. Адна котка на той час мела кацяня. Апошні раз іх бачылі 4 чэрвеня. Пасля некалькіх дзён пошукаў дзяўчына прыйшла ў САГ, каб запытацца ці не патрапілі жывёлы туды.

«Калі мы з сяброўкай прышлі, брама была не зачыненыя, нікога на тэрыторыі не было. Мы зайшлі ў вялікую адрыну, дзе былі адчыненыя дзверы, у пошуках каго-небудзь, хто скажа, дзе нашы гадаванцы. Але замест супрацоўнікаў мы ўбачылі жудаснае — на падлозе ляжалі нашы котачкі і кацяня, усе мёртвыя. Яшчэ адно кацяня ляжала побач. Яны былі акачанелыя, лапы моцна падціснутыя, запясці сагнутыя…

Я ніколі не забуду гэтую карціну. Калі мы прыйшлі ў сябе, адразу паехалі ў міліцыю і напісалі заяву. Бо паводле закону іх павінны былі пяць дзён трымаць у пункце прыёму, на выпадак, калі знойдуцца гаспадары".

Гэтыя выпадкі найбольш тыповыя з тых, што сталі вядомымі за апошнія два месяцы.

[irp posts="24 991″ name=""Карыстайцеся, гэта для вас!" На Вішняўцы адсвяткавалі адкрыццё пляцоўкі для сабак"]

Што кажуць спецыялісты САГ

Намеснік начальніка САГ Франц Пачобут сказаў у тэлефоннай размове, што не мае ніякай інфармацыі наконт гэтых здарэнняў. Майстар пункту часовага ўтрымання безнаглядных жывёл Алег Алешка адказу на гэтыя пытанні таксама не даў:

«У нас усе паводле закону. Калі брыгада злавіла жывога сабаку ці ката, дык яна яго жывога і прывозіць. Ніхто да нас не звяртаўся, жывел ніякіх не шукаў».

Што кажуць абаронцы жывёлаў

«Бязнаглядны выгул — як руская рулетка», — лічыць Вольга Макарэвіч, валанцёрка з пункту часовага ўтрымання жывёл. За мінулыя месяцы яна таксама атрымлівала звароты наконт гадаванцаў, каторыя зніклі бясследна пасля візітаў лаўцоў.

«Мы заўседы просім уладальнікаў не выпускаць сваіх жывёл на безнаглядны выгул. Нават калі яны не трапяць да лаўцоў, існуе шмат іншых небяспек — іншыя жывёлы, машыны, п’яныя людзі… Але многія гаспадары ўпэўнены, што з іх коцікам ці сабачкам нічога кепскага не станецца.

Але безнаглядны выгул — як руская рулетка: жывёла можа вернецца, а можа і не».

Як вырашаюць праблему ў іншых краінах

Праблемы бадзялых жывёл у розных краінах вырашаюцца па-рознаму. У суседняй Літве, напрыклад, існуе практыка адлову бяздомных жывёл у гарадах. Таксама прадугледжана адміністратыўная адказнасць і магчымасць пакарання грамадзян, што падкормліваюць іх.

Супрацьлеглую практыку стаўлення да бяздомных жывёл існуе ў Турцыі. Там на вуліцах можна пабачыць шмат нічыйных (ці - усіхных?) катоў і сабак. Клопат пра іх бяруць на сябе камунальнікі. Кожная жывёла мае на вуху бірку. Гэта сведчыць, што яна прайшла стэрылізацыю і вакцынацыю.

Што да жорсткага абыходжання з жывёламі, то ў многіх краінах існуюць законы, скіраваныя супраць жорсткага абыходжання. У Германіі і Індыі за гэта можна атрымаць пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі.

Паводле закону

У Беларусі змены ў заканадаўстве, што тычацца стаўлення да жывёл, былі прынятыя ў 2015 годзе. За жорсткае абыходжанне, што пацягнула іх гібель або калецтва, прадугледжаны штраф ці пазбаўленне волі да года.

У Гродне быў прэцэдэнт, калі гаспадыню ўзятага з прытулку сабакі прыцягнулі да адказнасці за жорсткае стаўленне да жывёлы.

У дачыненні да супрацоўнікаў камунальных службаў такія справы раней не распачыналі.

Больш інфармацыі пра сітуацыю з адлоўленымі жывёламі можна знайсці ў суполцы валанцёраў САГ. Таксама можна размясціць там інфармацыю пра жывёлаў, што зніклі, ці выпадкі, калі супрацоўнікі САГу ловяць жывёлаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Распісныя шары і снегавікі ручной працы: дзе ў Гродне купіць навагодні дэкор

Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…

23 лістапада 2024

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024