Кучарашка Curly. Гродзенская дзяўчына-дыджэй аб ідэальным клубе, выступах топлес і «Міс Гродна»

Гродзенскія аматары клубнай музыкі ведаюць Насту Міклашэўскую. DJ Curly сёння — адзіная ў горадзе дзяўчына, якая грае музыку ў начных клубах. Як гэта быць дзяўчынай-дыджэем у Гродне, яна распавяла Hrodna.life.

У клубнай індустрыі Анастасія больш за тры гады, а з музыкай звязаная з ранняга дзяцінства: вучылася на музыканта, потым выкладала ў вакальнай студыі ў Медыцынскім універсітэце, выступала на гарадскіх мерапрыемствах.

Справа выпадку

Насця кажа, што стала дыджэем па волі выпадку. «Ідэя паўстала не па маёй ініцыятыве. Маім любімым кірункам у музыцы быў deep house і я збірала якасныя падборкі для хатняга праслухоўвання. Аднойчы чалавек, які ведаў, што ў начны клуб шукаюць дзяўчыну-дыджэя, прапанаваў навучыць мяне і паспрабаваць заняць вакансію».

Паўгода трэніровак і падбору музычнай калекцыі - і DJ Curly стала рэзідэнткай клуба «БАЗА». Было цяжка ўявіць сябе ў ролі дыджэя, кажа Насця, бо гэта не проста чалавек, які пераключае трэкі, у яго павінен быць свой стыль звядзення, ён павінен любіць музыку, умець адчуваць настрой і энергетыку публікі.

Чаму Curly

«Мяне ўсё жыццё называлі кучаравай, таму сцэнічнае імя я выбрала хутка. Curly з ангельскай — кучаравы. У „БАЗЕ“ пад такім імём я працую ўжо тры гады».


Дыджэя не ўсе бачаць

Быць дзяўчынай у мужчынскім калектыве — велізарная перавага, лічыць Анастасія: табе саступаюць, дапамагаюць і ставяцца паважліва. А наведвальнікі клуба па рознаму рэагуюць на дзяўчыну за пультам. «Для адных я проста танцорка, якая стаіць за пультам і робіць выгляд, што грае, а для іншых — добры дыджэй. Ёсць нават адсотак людзей, які зусім мяне не бачыць».

Паколькі DJ Curly — рэзідэнт клуба, то ёсць крытэрыі ў выбары музыкі. «У начных установах, калі яны не вызначанага фармату, граюць камерцыю. І я не выключэнне. Але мае любімыя напрамкі - Deep House, RnB і Hip-Hop».

Ідэальны клуб

Сёння ў начных клубаў вялікая канкурэнцыя: адкрылася шмат дыска-бараў і людзям камфортней у невялікім памяшканні, дзе і 30 чалавек могуць стварыць атмасферу весялосці. У той жа час, для начнога клуба 50 чалавек — гэта пустата.

«Развіццё дыджэінгу ў Гродне пакідае жадаць лепшага. Горад маленькі, прафесійных дыджэяў няшмат, у асноўным усе вучыліся самі або хадзілі ў школы дыджэяў, якія даюць базавыя веды. А для далейшага развіцця спецыялістаў няма», — лічыць Анастасія.

Яна кажа, што ідэальны начны клуб — гэта месца, у якім чалавек павінен адчуваць сябе камфортна і нязмушана. Установа не можа быць ідэальнай для кожнага, у кожнага свае погляды на адпачынак. Хто-небудзь хоча паслухаць добрую музыку і выпіць, хтосьці смачна паесці, некаторыя — паглядзець добрую шоў-праграму. Хтосьці прыходзіць для знаёмстваў і размоваў.

«Задача арганізатараў - якасна і крэатыўна стварыць усе ўмовы для гэтых інтарэсаў. Добра, калі адміністрацыя разумее,
што якасная праграма сапраўды патрэбна, і гатовая спансаваць мерапрыемствы».


Топлес — гэта шоў

«Не магу назваць аднаго канкрэтнага дыджэя, на якога я раўняюся. Шмат у каго ёсць чаму павучыцца. Вядома, для мяне паказальныя дыджэі сусветнага ўзроўню: Dimitri Vegas, Hardwell, Tiesto і іншыя. Яны пішуць музыку — гэта важна ў гэтай дзейнасці. Ёсць дыджэі, якія не пішуць музыку, але валодаюць бездакорнай тэхнікай. Яшчэ я захапляюся дыджэямі, якія валодаюць тэхнікай скрэтч: Jazzy Jeff, Skratch Bastid, Nu-mark, Dj Erik і іншыя. Фаварытка сярод дзяўчат дыджэяў - DJ Mattn».

Многія дыджэі ствараюць цэлыя шоў. Так, сярод дыджэяў-жанчын ёсць варыянты з go-go або працай топлес. Анастасія лічыць, што ў гэтых выпадках большы ўпор робіцца на шоў. «Ва ўсіх свае ідэі для заробку, мне няма чаго сказаць з гэтай нагоды. Сама ўдзельнічала ў пастановачных нумарах з танцорамі. Гэта відовішчна і нічога дрэннага ў гэтым не бачу».

Хобі стала працай

Анастасіі пашанцавала — яе хобі стала прафесіяй. Акрамя дыджэінгу і вакалу яна любіць падарожнічаць. Асабістаму жыццю начная праца не перашкаджае: «Хлопец паважае мае інтарэсы, таму да працы ставіцца станоўча».

Пачаткоўцам, якія думаюць паспрабаваць сябе ў дыджэінгу, Анастасія гатовая даць пару парадаў.

«Трэба валодаць вялікай сілай волі і разумець, нашто табе гэта трэба. Дыджэй, як і любы музыка, павінен мець пачуццё рытму. Дыджэю, як любому артысту, трэба мець уласны стыль і харызму, упэўненасць у сабе.

Каб проста пачаць зводзіць трэкі патрэбна рэгулярная практыка, якую адразу пасля курсаў атрымліваюць не ўсе. Калі чалавек хоча зарабляць на дыджэінгу, яму варта адразу ж купіць апарат для практыкі. З вопытам можна пачынаць граць ва ўстановах. Там атрымліваеш самы важны досвед: вядзенне публікі за сабой, стварэнне энергетыкі і атмасферы танцпола. Толькі з вопытам пачынаеш разумець, якой музычнай падборкай ты здабудзеш поспех у вачах публікі».

«Перадужаць страх можна толькі прайшоўшы праз яго, таму проста дзейнічайце, выходзьце і рабіце, прайшоўшы праз усе ўнутраныя перажыванні і хваляванні. Я хвалявалася доўгі час, калі трэба было выходзіць на сцэну, і хвалююся дагэтуль перад выступамі на іншых пляцоўках.

Наконт навучання дыджэінгу — пішыце ў Інстаграм дырэкт @curly_dj, я асабіста пракансультую, дзе можна атрымаць базавы вопыт».

«Міс глядацкіх сімпатый»

У 2017 годзе Настасся ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Гродна». Праўда, яна лічыць, што не столькі ён дапамог кар’еры дыджэя, а наадварот — кар’ера дыджэя дапамагла атрымаць як мінімум адну стужку «Міс глядацкіх сімпатый».

«Многія з гледачоў ведалі мяне як дыджэя. Пасля конкурсу паступалі прапановы выступаць на розных гарадскіх пляцоўках.
У гэтым ёсць і заслуга конкурсу.

Я ніколі не магла б падумаць, што ў мяне з’явіцца ідэя праявіць сябе ў ролі мадэлі, але ідэя прыйшла і я разумела, што сапраўды змагу, чаму б і не. Пасля конкурсу я стала больш жаноцкай і грацыёзнай. Гэта тыя якасці, якія дапамагаюць мне сёння ў працы як дыджэя, так і вакалісткі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024