Фота: Peter Kasprzyk, unsplash.com
На хвалі нядаўняга пратэсту гродзенскіх таксістаў Hrodna.life палічыў, колькі насамрэч зарабляюць і выдаткуюць таксісты. Каб падлічыць «сярэднюю тэмперату па шпіталі», мы звярнуліся ў адну з гродзенскіх фірм таксі, дзе нам на канкрэтным прыкладзе паказалі, як працуюць і колькі зарабляюць кіроўцы таксі ў Гродне.
Кошт сярэдняй паездкі без трох капеек складае 4 рублі. За красавік 2019 г. таксіст, назавем яго ўмоўна Алесем, выканаў 492 замовы ад дыспетчара.
За кожную такую замову Алесь аддае 55 капеек фірме. Такса адзіная, незалежна ад таго, колькі ў выніку ён атрымлівае за паездку: мінімальныя 2−3 рублі ці 10−15.
За сярэднестатыстычную паездку коштам 4 рублі Алесь ад кропкі А да кропкі Б з кліентам у машыне праязджае 6,7 км.
Апроч аплочваемага прабегу ёсць так званы «пусты» — калі таксіст едзе за пасажырам. Часам пусты прабег большы за аплочваемы. З-за гэтага нярэдка даводзіцца доўга чакаць таксоўкі ў такія раёны як Зарыца ці Баранавічы. У сярэднім гэта каля 1,5 км.
Розныя аўтамабілі спажываюць паліва па рознаму. Напрыклад, аўтамабіль Алеся едзе на газе і спажывае 10 л на 100 км. Каб праехаць 4038 км, Алесю спатрэбіцца запампаваць 403 літры газу па 88 капеек за літр.
Адзіны падатак — мінус 154 рублі, адлікі ў ФСАН — яшчэ мінус 106 рублёў, 75 капеек (па стане на 2018 год).
Каля 30 рублёў каштуе абслугоўванне таксометра і медыцынскі агляд.
Прыкладна ў столькі ж (30 рублёў) абыйдзецца дзяржтэхагляд і дарожны падатак (аўтамабілі таксі праходзяць тэхагляд і аплочваюць транспартны падатак кожныя 6 месяцаў).
І гэта без уліку выдаткаў на рамонт і абслугоўванне аўтамабіля.
У фірме дадалі, што сярэднестатыстычны таксіст выконвае каля 300−350 замоў, то бок значна менш, чым наш «Алесь».
Частка пасажыраў сядае ў таксоўку, як кажуць, ад «бардзюра». Але кіраўніцтва фірмы і самі таксісты запэўніваюцью, што такіх кліентаў няшмат. Апроч гэтага, у старых таксістаў ёсць пэўныя кліенты, якія тэлефануюць наўпрост кіроўцу. Але і гэта не вялікі адстотак кліентаў. Між іншым, некаторыя фірмы забараняюць сваім кіроўцам браць кліентаў не праз дыспетчырскую.
Яшчэ адна крыніца заробкаў - чаявыя. Пра іх наяўнасць кажуць як кіраўнікі фірм, так і кіроўцы. Але і гэта не робіць іх заробкі нашмат вышэйшымі.
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…