Колькі паездак на таксі маглі сабе дазволіць беларусы ў розныя гады? Вымяраем узровень жыцця ў паездках на таксі з дапамогай архіва тарыфаў за 2012−2019 гады, які ласкава прадаставіла нам адна з гродзенскіх фірмаў.
Усе цэны прыведзены ў дэнамінаваныя рублях.
У студзені 2012 года сярэдняя зарплата ў Беларусі складала 343,3 долары ЗША.
Паездка на таксі па горадзе да 3 км каштавала тады 2,5 рублі. Кожны наступны кіламетр каштаваў 20 капеек.
Шлях у 5 км каштаваў 3,5 долары. Па сённяшнім курсе гэта 7,35 рублёў.
Атрымліваецца, што на сярэдні заробак па краіне ў пачатку 2012 года гродзенцы маглі сабе дазволіць 98 паездак на таксі (5 км).
У 2012 годзе расла сярэдняя зарплата расла і разам з ёй даражэў праезд на таксі. Да 1 лістапада паездка да 3 км каштавала ўжо 3 рублі, а кожны наступны кіламетр 30 капеек. Паездка даўжынёй у 5 км абыходзілася ўжо ў 4,2 $. Сёння гэта было б 8,77 рублёў.
Сярэдні заробак у краіне ў той момант складаў 496,7 долараў (амаль «папяццот»!). Таму, нягледзячы на павышэнне тарыфаў, у лістападзе чалавек з сярэдняй зарплатай мог дазволіць сабе больш паездак — 118 (даўжынёй у 5 км).
У 2013 годзе тарыфы на праезд у таксі працягвалі расці. Паездка да 3 км каштавала ўжо 3,5 рублі. Цана наступнага кіламетра не змянілася — тыя ж 30 капеек. Паездка даўжынёй у 5 км абыходзілася ўжо ў 4,7 $ (9,82 рублёў сёння).
Сярэдні заробак тым часам пераваліў за запаветную планку і ў лютым складаў 522 долары. На сярэднюю зарплату тады можна было дазволіць сабе крыху менш, чым у лістападзе 2012, а менавіта 111 паездак на адлегласць даўжынёю 5 км.
У 2014 цэны і сярэдняя зарплата працягвалі расці. Паездка да 3 км каштавала ўжо 3,8 рублі, а кожны наступны кіламетр 40 капеек. Паездка даўжынёй у 5 км абыходзілася ўжо ў 4,8 $ або 10,8 рублёў па сённяшнім курсе.
Сярэдні заробак у краіне складала 556 долараў. На такія грошы можна было дазволіць сабе 115 паездак адлегласцю ў 5 км.
У 2015 мары аб зарплаце ў «папяццот» разбурыліся. У лістападзе сярэдняя зарплата складала ўсяго 373 долары.
Таксісты, як і ўсе астатнія, сталі зарабляць менш. Лінейка тарыфікацыі была змененая.
З кастрычніка 2016 мінімальная паездка была ўжо не 3 км, а 2 і каштавала яна ўсяго 2 рублі, а кожны наступны кіламетр 60 капеек. Паездка даўжынёй у 5 км у доларавым эквіваленце значна патаннела — усяго 2,14 долары. Цана ўпала больш чым у два разы!
Таму, хоць сярэдні заробак у краіне моцна прасеў, беларусы змаглі больш ездзіць на таксі. Цэлых 174 паездкі даўжынёй у 5 км на сярэднюю зарплату.
У жніўні 2016 года тарыфікацыя зноў памянялася. Мінімальная паездка засталася ў тым жа кошце 2 рублі, але кіламетраж зменшыўся — усяго 1 км. Кожны наступны — 70 капеек.
Паездка даўжынёй у 5 км у доларавым эквіваленце стала каштаваць яшчэ менш — усяго 1,6 долара. Па сённяшнім курсе гэта 3,36 рублі. Сярэдні заробак у жніўні 2016 года быў на ўзроўні 382 долары. На гэты заробак можна было дазволіць сабе 238 паездак па 5 кіламетраў!
Калі пачаць вымяраць узровень жыцця колькасцю паездак на таксі за сярэднюю зарплату, то жыць беларусы сталі значна лепш!
У студзені 2018 сітуацыя змянілася: праехаць 5 кіламетраў на таксі стала даражэй. Цана вырасла да 2 $ - прыкладна 4,2 рублёў. Тарыф быў такім: 3 рублі да 4-х км + 70 капеек за наступны км.
Вырасла і сярэдняя зарплата — 432 долары. На гэтую зарплату ў пачатку 2018 можна было дазволіць сабе 216 паездак па 5 км. Сярэдні заробак вырас, але ўзровень жыцця вымяраны ў паездках на таксі ўпаў.
Тарыфы працягвалі мяняцца. У сакавіку 2019 за 3 рублі (каля 1,4 долара) можна было праехаць цэлых 5 км. Гэта самая нізкая цана за паездку даўжынёй у 5 км за апошнія 7 гадоў.
Сярэдні заробак у сакавіку склаў 465 долараў. На гэтую суму адлегласць у 5 км на таксі можна праехаць 330 разоў! Нагадаем, у 2012 мы маглі зрабіць толькі 98 паездак. У пераліку на паслугі таксі, беларусы за сем гадоў сталі жыць у тры разы лепш!
А таксісты, відаць, у тры разы горш.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…