Людзі і справы

«Магчыма, гэта эгаістычна ў дачыненні да маіх блізкіх». Айцішнік з Гродна застаўся ў Беларусі, каб паехаць на «хімію»

Рашэнне быць у Беларусі асуджаны на два гады «хіміі» Глеб Койпіш прыймаў разам з сям’ёй. «Мы літаральна за пяць хвілін расклалі, што будзе, калі мы з’едзем і што будзе, калі мы застанемся. І мы вельмі лёгка вырашылі застацца», — расказаў Глеб. Рэдакцыя Hrodna.life распачынае цыкл публікацый пра людзей, якія свядома вырашылі жыць у Беларусі, маючы магчымасць з’ехаць.

Гродзенец Глеб Койпіш быў дырэктарам студыі «Іквадарт». 9 снежня 2021 года палітзняволенаму вынеслі прысуд — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). Яго судзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у акцыі пратэсту 11 жніўня 2020 года. Кліент з Францыі прапанаваў яму з’ехаць з Беларусі. Глеб жа прыняў рашэнне застацца.

Глеб Койпіш у снежні 2021: пасля суда, але яшчэ да адпраўкі на «хімію». Фота: Hrodna.life

Беларусы з’язджалі з краіны, будучы пад падпіскай аб нявыяздзе і нават збягаючы з «хіміі». Напрыклад, збіты АМАПам таксіст Аляксей Лапа і яго сябар перад прысудам перабеглі беларуска-літоўскую мяжу і папрасілі палітычнага прытулку ў Літве. Так жа збягалі з Беларусі і дзве сястры — асуджаныя на «хімію» Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч. Згодна са статыстыкай ініцыятывы Dissidentby, у вымушанай эміграцыі зараз 84 чалавекі. Праваабаронцы адзначаюць, што гэта вядомыя ім людзі, на якіх распачалі крымінальную справу. Ёсць мноства людзей, пра якіх няма ніякіх дадзеных.

На дадзены момент Глеб адбывае пакаранне ў ПУАТ у Мазыры. Ва ўстанове можна карыстацца мабільным тэлефонам. Сустрэча з карэспандэнткай Hrodna.life прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Глеб выйдзе на волю ў жніўні 2023 года.

Чатыры сабакі і сочыва з шышак

— У меня сейчас очень насыщенная жизнь с бытовой точки зрения. День начинается обычно где-то в 5.40. Я начинаю делать поесть. Чтобы приготовить свежий завтрак и обед, нужно раньше проснуться. Я здесь полюбил готовить — наверное, на это появилось время. Когда я еще не работал, я готовил раз пять в день. Теперь — два-три в день.

В 6.05 у нас построение. Оно длится примерно 5−10 минут. В 7 с чем-то мне нужно идти на работу. Я пытаюсь ходить пешком. Первые пять дней так и было. Потом я перестал успевать и начал ездить на автобусе. Но нужно это перестроить и возвращаться к пешему ходу.

Работа у меня отличная. Она философско-дзено-вдохновляющая. Я — дворник. Убираю маленькие улицы предприятия и подснежников, который здесь тоже есть. Последнюю неделю я стригу кусты. У меня здесь есть четыре собаки, с которыми не бывает скучно. В свободное время я собираю шишки, из которых потом варю варенье. После пятого часа я возвращаюсь домой. Там снова бытовые дела занимают много времени. Я стараюсь находить время, чтобы поиграть в шахматы, паспортировать. Сейчас пишу статью. Мало читаю-особенно по сравнению с тюрьмой. В тюрьме на чтение издавалось часов шесть в день. Тут за 2,5 месяца прочитал полторы книжки. Не знаю, почему-высокий ритм жизни — не успеваю. Это, на самом деле, проблемы в приоритизации дел.

У выхадныя з’яўляецца больш побытавых спраў ў інтэрнаце на «хіміі». Часам Глеб з суседзямі ладзяць сабе турніры па шахматах на шэсць-восем чалавек. Фота: героя
Глеб Койпіш на «хіміі». Фота: героя

«У мяне перамагае сумленне, якое змагаецца на баку грамадства»

 — [Выбар паміж рашэннем застацца і з’ехаць] гэта было спаборніцтва паміж маімі ўласнымі інтарэсамі і грамадскімі. І напэўна, тое пачуццё, калі нешта дрэнна — не хочацца сыходзіць, а хочацца вырашыць гэтае «дрэнна», зрабіць яго добрым. І толькі тады куды-небудзь з’ехаць. Хаця з’язджаць цалкам не хочацца.

Заўсёды ў чалавека ідзе барацьба паміж асобай і грамадствам. Самэрсэт Моэм ў кнізе «Бремя страстей человеческих», — я чытаў у СІЗА, — казаў, што грамадства змагаецца з асобай пры дапамозе трох інструментаў: закон, грамадскае меркаванне і сумленне чалавека. Калі першыя два інструменты чалавек яшчэ можа падмануць, то абыйсці сумленне вельмі складана. Гэта вораг, які змагаецца на баку грамадства ўнутры чалавека. Напэўна, у гэтай барацьбе пакуль у мяне перамагае сумленне, якое змагаецца на баку грамадства.

Гэта заўсёды такі своеасаблівы баланс паміж табой, маленькой групоўкай самых блізкіх табе людзей і вялікай суполкай — прафесійнай, геаграфічнай. І ты балансуеш паміж інтарэсамі гэтых трох існасцяў. Напэўна, калі б я выбіраў камфорт, я б ужо з’ехаў. Але б я з’ехаў тады даўно — у 2020-м, можа быць, раней.

Глеб Койпіш вечарам 10 жніўня 2020 года. Фота: героя

Магчыма, я сябе больш камфортна менавіта так адчуваю. Магчыма, тое, што я раблю — гэта таксама вельмі эгаістычна. Магчыма, гэта эгаістычна ў дачыненні да маёй сям'і, да маіх блізкіх. Бо зараз дзеці без таты, маім блізкім сябрам даводзіцца дапамагаць мне і маёй сям'і.

Першае — адчуванне адказнасці за лёс маёй радзімы. Чаму я павінен з’язджаць са сваёй радзімы? Другое — гэта такія рэчы, якія можна назваць «рацыянальнымі». Мы з’ездзем у бяспечную краіну, але застануцца тыя ж самыя суды, знаёмыя, той самы горад. Не застанецца тваёй працы. Усё зменіцца. Я не баюся нешта мяняць. Але я разумею, што ёсць пэўныя рэчы, якія я люблю.

Ёсць людзі, якія разам са мной не з’едуць. Яны застануцца тут. Ёсць бацькі. Я не гатовы не сустракацца з бацькамі. Тым больш, што яны ўжо ў такім ўзросце, які хутка будзе сталым. Магчыма, ім спатрэбіцца дапамога. Я ўпэўнены, што мае дзеці павінны сустракацца са сваімі бабулямі і дзядулямі. І пазбавіцца гэтага будзе складана.

«Агулам сітуацыя не знаходзіцца пад кантролем»

Ці адчуваю я сябе ў бяспецы — гэта складанае пытанне. На дадзены момант — так. Але я разумею, што агулам сітуацыя не знаходзіцца пад кантролем. Такія рэчы адбываюцца, якія некалькі гадоў назад складана было ўявіць.

Рызыкаў шмат. Я, мая сям’я ўжо шмат згубілі. Можам згубіць яшчэ больш. Ці можа гэта [абмежаванне волі Глеба — Hrodna.life] неяк адбіцца на маіх родных — я пакуль для гэтага падставы не бачу. Хаця разумею, што тэарытычна гэта можа быць.

«Тое, што мы будавалі па цаглінках, ушчэнт знішчанае»

Знаёмыя і вельмі прыемныя і па-чалавечаму, і прафесійна людзі з’ехалі з Беларусі. Тое, што мы будавалі па працягу пяці гадоў па асобных цаглінках, проста ўшчэнт знішчанае. Тое, што было на момант 2020 года, не будзе адноўлена ў Беларусі ў бліжэйшыя гадоў 10.

Калі гэта скончыцца, мы азірнемся — і ўбачым вакол сябе пустэчу прафесійную, эканамічную, палітычную. Не будзе шматлікіх людзей, якіх мы хацелі б побач з сабой убачыць. Зараз блізкія мне людзі з’ехалі ў Польшчу. Потым яны збіраюцца далей. Калі ты адчуваеш, што працягла не ўбачышся ў афлайне з людзьмі, з якімі ты не так даўно піў каву і падымаў куфаль бровара, — гэта такое сабе.

Глеб Койпіш, дырэктар студыі «Іквадарт» да затрымання. Фота: Instagram героя

Напэўна, гэтыя падзеі я б па-іншаму адчуваў гады два назад. Але зараз пачуцці прытупіліся. У пэўны момант мы паставілі сабе такую моцную тоўстую заслону, каб абараніць свой псіхічны стан. Напэўна, калі ўсё гэта скончыцца, мы азірнемся, і толькі тады адчуем, што насамрэч адбылося.

[Ці ўдзельнічаў у спрэчках пра рашэнне з’ехаць ці застацца?] Дакладна нікога не трэба асуджаць. Па-першае, нельга асуджаць чалавека ў прынцыпе, калі ён нічога не робіць на карысць ўмоўнага грамадства. Дапамагаць ці не дапамагаць — гэта яго выбар. Па-другое, чалавек можа быць значна больш карысным, знаходзячыся за мяжой. Я адчуваю сябе больш карысным менавіта тут.

Што будзе далей?

Я не ведаю. Напэўна, я для сябе зрабіў такі невялікі перапынак, калі я гатую ежу, вару сочыва, стрыгу кусты і азіраюся навокал. І не задумваюся аб тым, што будзе праз 15 месяцаў. Я думаю, што адказ на гэтае пытанне ў мяне з’явіцца праз некалькі месяцаў.

Мы ж калі-некалі павінны спыніцца. Таму мне зараз кайфова, калі я спыніўся — прынамсі, запаволіўся. Азіраюся навокал — што было, што можа быць. І чакаю тое цікавае, што напоўніць маю будучыню. Неяк занадта філасофскі, — смяецца Глеб.

Я ўспрымаю гэта як прыгоду, а кожную складасць — як выклік. На дадзены момант мне досыць камфортна.

Калі бачыш нейкую пагрозу, ты можаш «скукожыцца» і схавацца ад яе. А можаш зрабіць крок наперад і сказаць: ну давай, паспрабуем. Я спрабую выкарыстоўваць другі варыянт — пакуль атрымліваецца.

[Прычына, па якой я з’еду,] дакладна ёсць. Я не буду яе называць, каб ёй ніхто не скарыстаўся.

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024