У кафэ “Цяпло” і “Арка” – усяго па два запісы ў кнігах заўваг, бару “Падвал” прыйшлося пераехаць праз скаргі людзей, якія нават туды не заходзілі, а адміністрацыя “Чырвоным па белым” не ведаюць, што такога робяць іх супрацоўнікі, што ад іх усё ў захапленні. Telegram-канал “Туси в Гродно”паспрабаваў даведацца, што гродзенцы і гродзенкі пішуць у кнігах заўваг у розных установах.

Кніга прапаноў і заўваг часцей за ўсё асацыюецца з негатывам і скаргамі. Яе многія так і называюць – кніга скаргаў.

Што такое кніга заўваг і прапаноў

Кніга заўваг і прапаноў – дакумент, прызначаны для ўнясення заяў, скаргаў і прапаноў аб дзейнасці арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якасці іх тавараў, работ або паслуг (абз. 13 арт. 1 Закона Аб зваротах).

Адмовіць у выдачы кнігі нельга. Патрабаваць у грамадзян асабістыя дакументы або тлумачэнні, навошта ім спатрэбілася кніга, таксама нельга. Калі кнігі няма на месцы або яе не хочуць даваць, можна выклікаць міліцыю або звярнуцца ў суд: фірму або прадпрымальніка пакараюць папярэджаннем ці нават штрафам ад 4 да 10 базавых.

Паводле агульнага правіла, адказаць на запіс у кнізе трэба за 15 дзён, у крайнім выпадку – за месяц. Але ў шэрагу выпадкаў адказваць не абавязкова. Напрыклад, не трэба адказваць на падзякі, ананімкі, нецэнзурныя запісы або тыя, дзе няма патрабаванняў, рэкамендацый або паведамленняў аб парушэнні.

книга замечаний и предложений книга жалоб бары кафе рестораны

Кнігай заўваг карыстаюцца рэдка: у асноўным “прылятае” ў сацсетках

У адным з рэстаранаў “Хінкальня” ў кнізе заўваг было запісана больш за 110 старонак. Акрамя просьбаў заахвоціць супрацоўнікаў і падзяк кухару, ёсць запісы вялікімі літарамі накшталт “катэгарычна не раім гэту ўстанову”. Кнігу супрацоўнікі прыносяць адразу і без пытанняў.

Кавярня “Цяпло” працуе паўтара года і ў іх кнізе прапаноў і заўваг ўсяго два запісы – адна станоўчая, другая негатыўная.

“На наш погляд, зараз гэтым інструментам карыстаюцца даволі рэдка. Як са станоўчым водгукам, так і з адмоўным. У асноўным усё прылятае ў сацсетках”, – лічаць супрацоўнікі

книга замечаний и предложений книга жалоб бары кафе рестораны

З дзіўных запісаў супрацоўнікі ўспомнілі кампанію на моцным падпітку , якая хацела пісаць скаргу. Тады дзяўчаты за суседнім сталом заступіліся за барыста і напісалі станоўчы водгук. “П’яная кампанія нічога здужаць па выніку не змагла”, – раскрываюць у кафэ фінал гісторыі.

книга замечаний и предложений книга жалоб бары кафе рестораны

Усяго два запісы ў кнізе ёсць і ў кафэ “Арка” – абодва станоўчыя. “На жаль ці на шчасце, нічога цікавага не было”.

У рэстаране “Пяшкоў” часцей за ўсё наведвальнікі пакідаюць падзякі. “З нагоды заўваг, як правіла, гэта тыя, якія мы ніяк выправіць не можам. Напрыклад, маленькая паркоўка”.

Чытайце таксама: Рюмочная, кофейня, домашняя кухня: какие новые заведения открылись или планируют открыться в Гродно?

Пісалі скаргу тыя, хто не ходзіць у бар

Пазітыўныя водгукі і пажаданні ад наведвальнікаў можна ўбачыць у кнізе прапаноў у бары Podval. Таксама пішуць, чаго хацелася б яшчэ ўбачыць ва ўстанове, і хваляць персанал.

Але былі і выпадкі, калі скаргу пісалі людзі, якія нават не бывалі ў бары і не ў курсе канцэпцыі ўстановы, а проста выказваюць сваю пазіцыю. Улетку 2022 года на ўстановы, якія размешчаны на Маставой, 31, паскардзіліся праз шум жыхары суседняга дома.

Мала месца танцаваць, маленькая паркоўка і не пускаюць маладзейшых за 21 год. Што гродзенцы пішуць у кнігах заўваг і прапаноў

“Міліцыя, Упраўленне гандлю, санстанцыя ніякіх прадпісанняў нам не выстаўлялі. Мы працуем легальна, выконваючы рэжым працы, узгоднены з адміністрацыяй і міліцыяй горада”, – сказалі ў бары. Праз гэтую сітуацыю ўстанова вымушана была закрыцца.

“Адміністрацыі “Акцэнту” [арэндадаўцу] пляваць на арандатараў, выпісваюць толькі прадпісанне або скасоўваюць дамову. Вырашаць пытанні з суседзямі яны не хочуць і не будуць”, – кажуць у бары. 

Па негатыўных водгуках заўсёды праводзяць разбор

Папярэдняя кніга заўваг і прапаноў у бары “Трактиръ Подкова” скончылася ў чэрвені. У новай – 20 запісаў. З іх 19 станоўчых водгукаў гасцей і адзін негатыўны.

“Па негатыўных заўсёды праводзім разбор сітуацыі, якая склалася, і робім працу над памылкамі. На запісе такога роду спрабуем звязацца з госцем, калі ёсць нумар мабільнага тэлефона, і ў 15-дзённы тэрмін адпраўляем ліст з тлумачэннямі аб выніках праведзенай працы”, – кажуць у бары.

книга замечаний и предложений книга жалоб бары кафе рестораны

Большасць станоўчых водгукаў – гэта падзяка афіцыянтам за высокі ўзровень абслугоўвання і кухарам за смачныя аўтэнтычныя стравы.

Колькі захоўваюцца старыя кнігі скаргаў?

Калі ў кнізе запоўненыя ўсе старонкі да заканчэння каляндарнага года, яна захоўваецца разам з новай кнігай па месцы яе вядзення, а па заканчэнні каляндарнага года – на працягу 5 гадоў у архіве арганізацыі або ў індывідуальнага прадпрымальніка.

Копіі адказаў грамадзянам захоўваюцца разам з кнігай па месцы яе вядзення.

“Так крута, што проста раздражняе”

“У вас занадта мала месца, нам няма дзе танцаваць”, “перавядзіце ў памяшканне пабольш” або “не пускаюць людзей маладзейшых за 21 год” – такія запісы ёсць у кнізе заўваг у бары “Чырвонае па белым”.

У асноўным людзі выказваюць падзяку камандзе бара за прыемна праведзены час і сэрвіс. “Чытаць такія водгукі – адно задавальненне для нас і нашых супрацоўнікаў. Мы вельмі цэнім такія моманты. А самы абсурдны запіс – гэта калі нам напісалі, што ў нас вельмі крута, што іх проста раздражняе гэта!”

Мала месца танцаваць, маленькая паркоўка і не пускаюць маладзейшых за 21 год. Што гродзенцы пішуць у кнігах заўваг і прапаноў

Калі водгук станоўчы, то адміністрацыя заахвочвае супрацоўніка або каманду ў цэлым. Калі водгук кепскі – разбіраюць гэты водгук з адміністрацыяй і пасля абмяркоўваюць гэтыя пытанні на сходзе: чаму так атрымалася і як пазбегнуць такіх памылак.

“Госць заўсёды можа папрасіць кнігу скаргаў і прапаноў, мы не адмаўляем у такой просьбе, у кожнага ёсць права выказаць сваё меркаванне, – кажуць у бары. – Часцей за ўсё гэта просьбы заахвоціць нашых супрацоўнікаў. Мы самі не ведаем, як яны гэта робяць, але ўсё ад іх у захапленні!”

Чытайце таксама: Да сняданку — келіх віна. У Гродне адкрылася кавярня Pink