Калі вы схадзілі на «Кінемо», і вам спадабалася глядзець фільмы на свежым паветры, лавіце яшчэ тры варыянты, дзе гэтым летам можна далучацца да кінамастацтва рэгулярна.

Кіно ў дворыку на Кірава, 3

Кожны чацвер у 21.30 тут глядзяць фільм на беларускай мове. Прагляды арганізоўвае этнакрама «Цудоўня». Фільм можна выбраць праз галасаванне ў групе Укантакце. Прагляды з’явіліся ў канцы чэрвеня. Гродзенцы ўжо паспелі паглядзець «Папросту разам» і «12 раз’юшаных мужчын».

Кошт: уваход вольны

Плюсы: побач хутка адкрыецца кавярня, дзе можна ўзяць каву навынас

Кіно на Юбілейным возеры

Сеансы праходзяць пры ўмове добрага надвор’я з пятніцы па нядзелю. На пляцоўцы працуе кропка продажу снэкаў, арэшкаў, ахаладжальных і слабаалкагольных напояў. Пачатак у 22:30. Дадатковую інфармацыю, ці адбудзецца сеанс, можна даведацца ў «Кінавідэапракаце». Памятайце, калі надвор’е сапсуецца, то сеанс можа адмяніцца.

Кошт: 2,50 руб. з чалавека

Плюсы: побач возера

Кіно на летняй пляцоўцы бара «Чарлі»

Усё лета з пятніцы па нядзелю ва ўнутраным дворыку кінатэатра «Чырвоная зорка» чакаюць аматараў кіно пад адкрытым небам. Пачатак сеансаў у 23:55. Расклад можна паглядзець тут або тут.

Кошт: уваход вольны

Плюсы: пасля фільма можна працягнуць вечар у бары наверсе

Дзе ў Гродне паглядзець кіно пад адкрытым небам
Фота: vk.com/kino_grodno

Кіно з Hrodna.life

Рэдакцыя Hrodna.life таксама прапануе часам паглядзець кіно разам. Мы ўжо глядзелі апошнюю серыю «Гульні тронаў», а 12 ліпеня запрашаем на сяброўскі прагляд першых трох серый «Чарнобыля» ў беларускай агучцы.


Запісацца на прагляд серыяла «Чарнобыль» па-беларуску ў рэдакцыі Hrodna.life


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]