Людзі і справы

Карысна тут і цяпер: выкладчыкі «Гарадзенскіх майстэрняў ведаў» пра ўражанні ад заняткаў

Другі раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэч у межах «Гарадзенскіх майстэрняў ведаў» прайшоў 9 кастрычніка. Удзельнікам прапанавалі сем заняткаў. Мы бліжэй пазнаёміліся з майстрамі-выкладчыкамі і распыталі іх пра досвед працы на майстэрнях.

Таццяна Салаўёва, вядоўца майстар-класа «Як гаварыць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі»

«Размовы пра размову» заўжды актуальная, кажа Таццяна. «Сама не раз удзельнічала ў такіх занятках, і ведаю, колькі людзей яны збіраюць. Сучаснаму чалавеку важна гаварыць не толькі ясна і прыгожа, але і бачыць, што стаіць за прамоўленымі словамі. Каб быць ясным самому сабе і тым, з кім размаўляеш».

Разовыя заняткі ў гэтай тэме не маюць на мэце «навучыць усіх усяму». «Я паказала методыкі, што дазваляюць працягваць працу ў гэтым накірунку самастойна, без укладання шалёных грошай», — кажа Таццяна.

«На такія заняткі прыходзяць людзі, каторыя гатовы паспрабаваць нешта новае, чаго раней не рабілі. Прыходзяць тыя, хто гатовы выйсці з зоны камфорту і гатовы да зменаў».

Анжаліка Шчыпанская, вядоўца заняткаў «Што такое зона камфорту і як з яе выходзіць»

«Запыт на псіхалагічныя веды зараз вельмі шырокі. Апроч асноўнай тэмы людзі задавалі пытанні пра самаразвіццё, рэлігію, жыццё ў моманце». Прышлі ўдзельнікі з 1розным узроўнем падрыхтаванасці, але ўсе былі гатовы самастойна вырашаць свае пытанні.

«Зона камфорта гэта пачатак аўтаматызму ў думках і дзеяннях. У такім стане асобы няма свядомасці і пачынаецца дэградацыя». Каб таго пазбегнуць, трэба працаваць над сабой, развівацца, то бок — найперш выйсці з зоны камфорту.

Каб данесці інфармацыю да кожнага, прыйшлося «заходзіць з розных бакоў, тлумачыць і для хатняй гаспадыні, і для бізнесоўца». Майстэрня мела стаць штуршком для працягу працы. «Хочацца, каб удзельнікі скарысталі атрыманыя веды. Інакш дарма былі ўсе размовы».

Ганка Барадзіна, вядоўца майстэрні «Як знаходзіць жыццязмяняльныя адукацыйныя магчымасці»

«Часта сябры і знаёмыя звяртаюцца з просьбамі падказаць, куды з’ездзіць на валанцёрства, як павучыцца, што дзе адбываецца». Для майстэрні Ганка сабрала карысныя крыніцы інфармацыі і падсумавала ўласны досвед у выглядзе парадаў як шукаць адукацыйныя мерапрыемствы.

«Удзельнікі былі вельмі матываваныя. Кожны знайшоў чым падзяліцца з уласнага досведу — гэта было натхняльна. Падумалі, што варта было б мець афішу адукацыйных мерапрыемстваў у мясцовых СМІ, каб кожны ведаў, дзе шукаць актуальныя адукацыйныя прапановы».

Адна з парадаў Ганкі - не заганяць сябе ў рамкі. «Калі людзі чуюць пра адукацыю, то ўяўляюць сабе ўніверсітэты і дыпломы. Насамрэч, не важна, акадэмічная яна ці нефармальная, не маюць значэння ні рамкі ўзросту ці прафесіі, ні рамкі моваў. Адукацыю варта мысліць шырэй».

Ірына Новік, майстэрня «Сукеначка ці роўныя правы. Чаго хацець дзяўчынцы?»

«Тое, што у грамадстве існуюць гендарныя стэрэатыпы, тычыцца кожную і кожнага. Стэрэатыпы прадпісваюць «як паводзіць сябе правільна» ўсім. У стэрэатыпах не існуе асобы, ёсць толькі «жанчыны"ці «мужчыны» каторыя «павінны». У гэтым стэрэатыпы падобныя да «сярэдняй тэмпературы па бальніцы» — нібыта праўда для ўсіх, але для кажнай і кожнага па асобку — не абавязкова».

На майстэрні ўдзельніцы і ўдзельнікі аналізавалі прыклады праяваў дыскрымінацыі ці сэксізму ў СМІ, рэкламе, прафесіях і побыце. Абмеркавалі, ці варта заставацца ў межах прапісаных роляў і «хацець» толькі тое, што дазволена, падзяліліся думкамі, як ўдаецца абыходзіць гендарныя пасткі ва ўласным жыцці.

«Мэты пераканаць усіх за две гадзіны у мяне не было. Хацелася паказаць іншы пункт гледжання на магчымасці асобы і пагрозы правам чалавека, што выцякаюць з гендарных стэрэатыпаў».

Варвара Злобіна, майстэрня «Звонкі лайк: як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для прасоўвання сваёй ідэі або бізнесу»

Папярэдні прафесійны досвед Варвары быў шчыльна звязаны з маркетынгам, таму яна з цікавасцю адсочвае тэндэнцыі інтэрнэт-прасоўвання і SMM. На занятку разам з удзельнікамі разбіраліся, што ў тым накірунку можна зрабіць сваімі сіламі.

«Аўдыторыя была розная — нехта прыйшоў каб прамацаць тэму, іншыя хацелі атрымаць адказы на канкрэтныя пытанні. Выкладаць у новых абставінах было цікава. Гэта быў выклік сабе — ці змагу знайсці падыход да кожнага і годна падаць інфармацыю. Тое, што па заканчэнню падыходзілі і распытвалі далей, дае надзею, што атрымалася».

Кацярына Буча, «Вясёлая псіхалогія»

Сур’езная тэма добра спалучылася з жартамі, фізічнымі практыкаваннямі і малюнкамі. «Я падзялілася ўласнымі методыкамі, каторыя выкарыстоўваю ў працы са спартсменамі. Практыкаванні з тэніснымі мячыкамі дазваляюць актывізаваць абодва паўшар'і мозга, палепшыць памяць, увагу, хуткасць рэакцыі і многае іншае». Майстэрня насамрэч прашла весела. Удзельнікі казалі, што маюць намер далей карыстацца мячыкамі «па прызначэнню» і дзяліцца ведамі з сябрамі.

Сюрпрызам стала прэзентацыя яшчэ адной аўтарскай методыкі вядоўцы. Кацярына паказала, як з дапамогай малявання вызначыць перашкоды ў дасягненні мэты і як іх адолець. «Неакадэмічная» псіхалогія аказалася запатрабаванай, бо дае веды, што могуць быць карыснымі «тут і цяпер».

Аляксей Шота, «Інфаграфіка для пачаткоўцаў»

Рэдактар hrodna.life паказаў некалькі простых інструментаў, з дапамогай якіх можна рабіць цікавую і дастаткова прафесійную візуалізацыю дадзеных. «На занятку былі ўсяго тры чалавекі, але я да такога звык — тэма даволі вузкая. Да таго ж у меншай групе прасцей працаваць».

Удзельнікі пазнаёміліся з інструментамі, якія дазваляюць ствараць інтэрактыўныя фотаздымкі і відэа, складаныя аблокі словаў ды комплексную інфаграфіку. «План заняткаў я складаў з журналісцкай кропкі погляду, але гэтыя ўменні могуць быць карысныя і ў іншых сферах, адукацыі ці бізнесе, напрыклад».

«Гарадзенскія майстэрні ведаў» — адкрытая пляцоўка, дзе кожны можа заявіць сваю тэму для навучання ці прыйсці павучыцца. Навучанне ў майстэрнях цалкам бясплатнае. Наступны раўнд адбудзецца 6 лістапада.

Праграма «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», першыя заняткі Майстэрняў адбыліся 18 верасня.

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах «Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў», можна ў суполках у ФБ і ВК.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024