Людзі і справы

Спецпраект «Капітал»: абарона працы, заробкі менш за мінімалку, незаконныя звальненні і іншае

СПЕЦПРАЕКТ «КАПІТАЛ». АБАРОНА ПРАЦЫ
КОЛЬКІ ЗАРАБЛЯЮЦЬ БЕЛАРУСЫ?

Калі маеце стабільную, але нізкааплатную працу і жадаеце мець больш, але не ведаеце як і не маеце веры, што нешта можна змяніць, то вы трапілі ў пастку беднасці. Гэтая з'ява характэрная для людзей, рэгіёнаў і для Беларусі цалкам. Сутнасць пасткі ў тым, што грошай бракуе на павышэнне кваліфікацыі, адукацыю, пошук лепшай працы, бо трэба забяспечыць сям'ю хаця б неабходным тут і цяпер. Даводзіцца пагаджацца на тое, што даюць. Аднак адсутнасць зменаў часцей за ўсё толькі пагаршае сітуацыю.


Летась за рысай беднасці былі 5,6% беларусаў: іх сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы былі ніжэйшыя за бюджэт пражыткавага мінімуму. Калі ўлічваць, што ў мінулым годзе ў краіне жылі 9,477 млн. чалавек, то за рысай беднасці былі 530,7 тыс. чалавек: гэта цэлы горад памерам з Гомель.

На рукі: 270 рублёў

Юрый, слесар-рамонтнік, Глыбоцкі раён
Спадар Юрый жыве ў Глыбоцкім раёне. Працуе ў калгасе слесарам-рамонтнікам.
З прычыны маленькіх заробкаў, якія плоцяць працаўнікам сельскай гаспадаркі, ужо звальняўся. Але высокааплатнай працы ў раёне гэтак і не знайшоў, таму вярнуўся. «Бруднымі» яму налічваюць 330 рублёў. Пасля вылічэння падаткаў на жыццё застаецца менш за 270 рублёў.
На рукі: 100 рублёў

Уладзімір Яўхута, жывёлагадоўца, Слонімскі раён
Такія парушэнні, як заробак, ніжэйшы за мінімалку, ды эксплуатацыя работнікаў, – з'ява ў Беларусі не новая. З тае прычыны, што іншай працы ў вёсках няма, работнікі калгасаў выконваюць не толькі ўласныя абавязкі, але і працу тых, каго калгас вырашыў не наймаць.

«100 рублёў, 120, 180 сама больш», – распавядае пра свае заробкі Уладзімір Яўхута.

Спадар Уладзімір праца-ваў жывёлагадоўцам на ферме ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна. Даглядаў кароў: карміў і паіў жывёлу, выкідаў гной. Апроч сваіх абавязкаў, выконваў таксама і працу вартаўніка. Часам працаваць даводзілася без выходных.

«30 дзён, 30 начэй на працы. Па 300 гадзінаў. Больш за мінімалку не атрымліваў», – кажа мужчына.

У снежні ферму ў Востраве закрылі, а ўсіх працаўнікоў перавялі на іншую. Яна таксама ўваходзіць у склад сельскагаспадарчага прадпрыемства «Міжэвічы». Не знайшлося там месца толькі Уладзіміру Яўхуту – яго скарацілі.

Пасля скарачэння спадар Уладзімір працягнуў судзіцца з кіраўніцтвам калгаса. І спагнаў з наймальніка даплату за звыштэрміновыя работы і даплату да мінімальнага заробку.

«Устаноўлены мінімальны заробак, які на гэты момант складае больш за 300 рублёў. Натуральна, чалавек, які прапрацаваў поўны працоўны час і нават больш за тое, не павінен атрымліваць менш», – каментуе сітуацыю спадара Уладзіміра прадстаўнік прафсаюза РЭП Ігар Комлік.
Чаму адны рэгіёны бяднейшыя за іншыя і шторабіць, каб у бедным раёне жыць лепш?

Нават у савецкія часы працаёмістыя прадпрыемствы стараліся будаваць не ў буйных гарадах - а ў сярэдніх ды малых. Каб людзі ў рэгіёнах без работы не сядзелі. Але начальства цяпер дзікае, савецкую практыку размяшчэння вытворчых сілаў забылася. І еўрапейскай палітыцы падтрымання бяднейшых рэгіёнаў таксама не навучылася. Таму кожнаму чалавеку трэба самому пра сябе паклапаціцца. Не разлічвай толькі на зарплату з адной работы. Рабі тое, што ў цябе найлепей атрымліваецца, спрабуй сам знайсці пакупніка на свае паслугі.
Гэта называецца бізнес.
Міхал Залескі
эканаміст, эксперт тэлепраграмы «Асабісты капітал»
НЕЗАКОННАЕ ЗВАЛЬНЕННЕ
Што рабіць, калі гоняць з працы, а ты не хочаш сыходзіць?
Летась, паводле афіцыйнай статыстыкі, наймальнікі з буйных і сярэдніх прадпрыемстваў краіны звольнілі прыблізна 700 тысяч чалавек.

Частка з іх былі звольненыя незаконна. Калі вы разумееце, што працадаўца несправядлівы ў дачыненні вас, можна звярнуцца па дапамогу ў незалежны прафсаюз і пайсці ў суд. І пажадана не адкладаць гэтай справы. Бо, згодна з беларускім законам, абскардзіць звальненне магчыма толькі цягам месяца.

Калі звальненне лічыцца незаконным?
1
Дамова скасавана па ініцыятыве наймальніка з парушэннем умоваў калектыўнай дамовы, пагаднення, парадку і ўмоваў звальнення
2
Звальненне на падставе, не прадугледжанай заканадаўствам, або калі ў загадзе аб звальненні маецца спасылка на законную падставу, але рэальна яна адсутнічае
3
Дамова скасавана па ініцыятыве наймальніка ў выпадку ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці ІП з работнікамі

4
У перыяд часовай непрацаздольнасці, перабывання ў адпачынку, звальненне цяжарнай жанчыны ці жанчыны ў дэкрэтным адпачынку
БАРАНІ СВАЕ ПРАВЫ
Што трэба ведаць, каб не зарабляць менш за мінімалку?
Меншы за мінімалку заробак лічыцца парушэннем Працоўнага кодэкса РБ
Каб дамагчыся выплаты, трэба звярнуцца ў суд з патрабаваннем даплатаў да мінімальнага заробку за ўвесь перыяд працы
У якасці доказаў падаць разліковыя лісты
Калі вы выконвалі больш працоўных абавязкаў, чым прадугледжвае кантракт, звяртайцеся ў суд і патрабуйце даплаты за выкананую працу
У якасці сведак могуць выступіць вашыя калегі
Па юрыдычную кансультацыю можна бясплатна звярнуцца да незалежнага прафсаюза РЭП праз тэлефон 8-017-342-46-51, а таксама папрасіць дапамогі ў судзе
НЕ ПЛАЦІ З КІШЭНІ
Што трэба ведаць, калі ты матэрыяльна адказная асоба?
У Беларусі чалавек можа не толькі зарабляць, але яшчэ заставацца вінным працадаўцу.

Адна з «найдаражэйшых» прафесіяў у краіне – прадавец. Уладкаваўся на працу, паставіў подпіс у дамове, што ты матэрыяльна адказны, – і ўсё, чаго не далічыліся падчас інвентарызацыі, кіраўніцтва спагоніць з цябе. Сумы недастачы могуць быць большымі, чым заробак.
1
Пры вызначэнні памеру грашовай шкоды ўлічваецца толькі рэальная страта
2
Калі вы не абавязаныя забяспечваць захаванасць тавару пры перавозе, то за пашкоджаны тавар вы не павінны плаціць
3
Вы не абавязаны даказваць суду, што тавар быў пратэрмінаваны. Але вы павінны дакладваць наймальніку, што тэрмін прыдатнасці тавару
4
Апавяшчаць наймальніка пра кожны факт парушэння трэба толькі пісьмова
МАТЭРЫЯЛЫ СПЕЦПРАЕКТУ ПАДРЫХТАВАНЫЯ РЭДАКЦЫЯЙ ТЭЛЕПРАГРАМЫ «АСАБІСТЫ КАПІТАЛ» БЕЛСАТ ТБ
Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024