Электракарты на Савецкай плошчы. Фота ілюстрацыйнае
12 жніўня прыблізна ў 16:30 на Савецкай плошчы 7-гадовае дзіця за рулём электракарта па неасцярожнасці збіла жанчыну. Тая ўпала на плітку і атрымала цялесныя пашкоджанні, але ад шпіталізацыі адмовілася. Жанчына запатрабавала кампенсацыю ад бацькоў дзіцяці, а карэспандэнту Hrodna.life распавяла, што думае пра нерэгуляваны руху на плошчы.
«Я ішла на працу па плошчы Савецкай і мяне збіў маленькі хлопчык на машынцы, — распавядае 50-гадовая Марыя. — Я нават зразумець нічога не паспела, як ужо ляжала на плітцы. У момант падзення стукнулася галавой, пашкодзіла нагу і руку, парвала басаножкі. Сама падняцца я не магла, мне дапамагалі людзі. Уявіце, калі ён збіў бы не мяне, а маленькае дзіця. Так не павінна быць у пешаходнай зоне».
Бацька дзіцяці прапанаваў жанчыне кампенсацыю. Яна сказала, што будзе звяртацца ў міліцыю.
«Я гатовы вырашыць пытанне кампенсацыі, мы з сынам проста арандавалі машынку. І выдатна разумею жанчыну і яе абурэнне. Значыць не трэба тут на плошчы ўсё гэта арганізоўваць. Маё меркаванне: зачыніць пракаты або абнесці плотам пляцоўку», — распавёў мужчына.
За гэтае лета ў цэнтры Гродна прыкметна вырасла колькасць пракатаў электрасамакатаў, гіраскутараў, сігвэяў і іншых відаў электратранспарту. Усе яны знаходзяцца на пешаходнай частцы Савецкай плошчы. У вячэрні час і ў выхадныя дні там заўсёды шматлюдна, а сярод пешаходаў на вялікай хуткасці на электратранспарце катаюцца дарослыя і дзеці.
Уладальнікі пракатаў распавялі Hrodna.life, што канфлікты з пешаходамі на Савецкай плошчы ў іх узнікаюць рэдка. Нягледзячы на гэта, яны ўжо шукаюць альтэрнатыўную пляцоўку.
Сёння ў нас ёсць альтэрнатыва — добры варыянт вырашэння праблемы электратранспарту ў пешаходнай частцы плошчы. Гэтае пытанне мы цяпер прапрацоўваем. Асабіста я не хачу, каб людзі думалі, што мы ні пра што тут не думаем і проста зарабляем грошы".
Гарадскія ўлады аб праблеме на Савецкай плошчы ведаюць. У будучыні яны плануюць абмежаваць колькасць пракатных месцаў да мінімуму. Улічваючы попыт і канкурэнцыю, будзе праведзены аўкцыён на права арэнды. Раней многія прыватнікі перад тым, як адкрыць пункт пракату на плошчы, заяўлялі, што будуць рабіць паўнавартасныя пракаты і аказваць паслугі для экскурсій па маршруце Савецкая плошча — парк Жылібера. Але выйшла інакш.
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…