Цапкала не першы. Як іншыя гродзенцы спрабавалі стаць прэзідэнтамі Беларусі

Заснавальнік ПВТ Валер Цапкала, які заявіў пра ўдзел у выбарах, родам з Гродна. Якія яшчэ гродзенцы балатаваліся ў прэзідэнты? Хто з іх быў самым паспяховым кандыдатам?

Выбары 1994: Аляксандр Дубко

На першых у гісторыі Беларусі прэзідэнцкіх выбарах 1994 года сярод кандыдатаў быў Аляксандр Дубко. На той момант — старшыня калгаса «Прагрэс» і лідар Аграрнай партыі.

grodno-region.gov.by

У першым туры Дубко атрымаў 6,1% галасоў і ў другі тур не прайшоў. Гэта былі адзіныя прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў два туры.

З 12 снежня 1994 года і да смерці 4 лютага 2001 Дубко кіраваў Гродзенскім аблвыканкамам.

Выбары 2001: Сямён Домаш

Чарговыя выбары прэзідэнта прайшлі 9 верасня 2001 года. У іх таксама браў удзел гродзенец — Сямён Домаш.

У 1990−1993 гадах ён быў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама, у 1993−1994 — Гродзенскага аблвыканкама, выступаў за пашырэнне паўнамоцтваў мясцовай улады.

У 1990−1996 гадах Домаш быў дэпутатам Вярхоўнага Савета. У ходзе лістападаўскага рэферэндуму 1996 года адкрыта выступіў супраць Лукашэнкі і разам з 70 іншымі дэпутатамі падпісаў заяву аб імпічменце прэзідэнту.

Сямён Домаш і Уладзімір Ганчарык

Літаральна за некалькі дзён да выбараў 2001 году Домаш зняў сваю кандыдатуру на карысць прафсаюзнага лідара Уладзімера Ганчарыка. Расчараваным прыхільнікам Домаша тады прапанавалі формулу «Ганчарык — прэзідэнт, Домаш — прэм’ер-міністр». У выніку Ганчарык паводле афіцыйных вынікаў галасавання атрымаў 15,65% галасоў. Сёй-той пратэстны патэнцыял у вечар выбараў ён ніяк не выкарыстаў.

Сямён Домаш на канферэнцыі ў консульстве Польшчы ў Гродне, 2017 г.

Сямён Домаш сышоў з палітыкі, быў дырэктарам дзяржаўнага гарбарнага завода ў Гродне, у 2017 годзе стаў адным з кіраўнікоў фірмы «АВС». Экс-кандыдат у прэзідэнты памёр раніцай 9 лютага 2019 за рулём свайго аўтамабіля.

Чытайце таксама: «При нем здесь были золотые годы». Семена Домаша вспоминают друзья, коллеги и чиновники

«Ён быў найлепшым з усіх прэтэндэнтаў у прэзідэнты», — сказаў пра Домаша пасля яго смерці Аляксандр Мілінкевіч.

Выбары 2006: Аляксандр Мілінкевіч

Наступныя выбары прэзідэнта адбыліся 19 сакавіка 2006 года.

У іх адзіным кандыдатам ад аб’яднанай апазыцыі павінен быў быць гродзенец Аляксандр Мілінкевіч. Але ізноў не атрымалася дамовіцца і асобна на выбары пайшоў іншы апазіцыянер — экс-рэктар БДУ Аляксандр Казулін.

Калі Домаш прыйшоў у палітыку з тэхнічнай наменклатуры, то Мілінкевіч — з навукі. Паводле адукацыі ён фізык, працаваў у Гродзенскім універсітэце. Мілінкевіч у 1990−1996 гадах быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, туды яго паклікаў Домаш. На выбарах 2001 году Мілінкевіч кіраваў штабам Домаша.
У 2006 годзе Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі абраў Мілінкевіча кандыдатам ад апазіцыі, праўда, з мінімальнай перавагай — ад Аляксандра Лябедзькі ён адарваўся толькі на 8 галасоў.

Паводле афіцыйных дадзеных Мілінкевіч набраў 6,2%. Атрымліваецца, ён самы паспяховы кандыдат з Гродна — на 0,1% абышоў Дубко.

Выбары, у якіх прымаў удзел Аляксандр Мілінкевіч, запомніліся самымі працяглымі вулічнымі акцыямі пратэсту — моладзь у палатках «акупавала» кавалачак Кастрычніцкай плошчы пяць дзён.


Чытайце таксама: «Совершенно не чувствую возраста». Александру Милинкевичу — 70 лет


Пасля выбараў Мілінкевіч разам з польскімі ўладамі заснаваў у Польшчы стыпендыяльную праграму імя Каліноўскага для студэнтаў, якіх выключылі з беларускіх універсітэтаў па палітычных матывах. Стыпендыя існуе дагэтуль.

Апошнія гады Мілінкевіч жыў у Брэсце і ў сваёй роднай вёсцы Бершты, недалёка ад Гродна. У 2019 годзе ён заснаваў у Польшчы фонд «Вольны беларускі ўніверсітэт».

Выбары 2010: Яраслаў Раманчук

У выбарах 19 снежня 2010 года ўдзельнічала рэкордная колькасць кандыдатаў - 10. Сярод іх быў і ўраджэнец Гродзенскага раёна ліберальны эканаміст Яраслаў Раманчук. З 2000 да 2011 ён быў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, распрацоўваў партыйную эканамічную праграму «Мільён новых працоўных месцаў».

belgazeta.by

Выбары скончыліся масавай акцыяй пратэсту і такой жа масавай пасадкай пратэстуючых, у тым ліку кандыдатаў, у турмы. Праўда, Раманчук пазбег турмы, выступіўшы па тэлебачанні з заявай, у якой асудзіў пратэсты. «Некаторым персаналіям вельмі хацелася сарваць далікатны дыялог, які зараджаўся паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю», — сказаў тады ён, фактычна асудзіўшы іншых апазыцыйных кандыдатаў. Афіцыйна ён атрымаў на выбарах 1,98% галасоў.


Чытайце таксама: «Беларусь получит статус Чечни или Крыма». Экономист Ярослав Романчук об интеграции с Россией


У верасні 2011 Раманчук выйшаў з АГП.

Выбары 2015: без гродзенцаў

Папярэднія выбары аказаліся адзіным, на якіх не было кандыдатаў з Гродна.

Выбары 2020: Валер Цапкала

Заснавальнік ПВТ Валерый Цапкала, калі яго ініцыятыўную групу зарэгіструюць, стане чацвёртым чалавекам з Гродна, які паспрабуе пазмагацца за пасаду кіраўніка дзяржавы.

Валер Цапкала
Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024