Сыну Мікалая, Андрэя, 16 гадоў. Нядаўна хлопца хрысцілі ў пратэстанцкай царкве. У падлетка адразу два хросныя бацькі: Нік і Роберт. Хросныя — гомасексуальная пара. Яны сябры Мікалая. У сям'і Мікалая чацвёра дзяцей. «Вядома, у нас былі сумневы і асцярогі, як успрымуць малодшыя дзеці Ніка і Роберта ў якасці хросных Андрэя. Пераймаліся, што будуць лішнія пытанні, калі тыя прыедуць у госці», — распавёў Мікалай. Hrodna.life даведаўся, як жыве сям’я, якая абрала талерантнасць і вучыць дзяцей прымаць людзей як асобаў, незалежна ад іх сэксуальных прыхільнасцяў.
«Я — бацька чацвярых дзяцей. Старэйшаму зараз 16, сярэдняму 13, малодшым 10 і 7. Мы стараемся выхоўваць іх у ліберальных традыцыях. У першую чаргу мы ўсе — адна каманда. Маем зносіны з дзецьмі, як з дарослымі, стараемся разам з жонкай ствараць здаровую атмасферу ў сям'і і ламаць стэрэатыпы».
Зараз праца Мікалая звязана з праектамі, накіраванымі на прасоўванне талерантнасці ў грамадстве. «Усё пачалося з сітуацыі ў [былым] калектыве. Адзін з калегаў быў „не адкрытым [геем]“, — распавядае Мікалай. — Усе яго ведалі як прафесіянала, добрага і спагадлівага чалавека. Але пры гэтым кожны раз, калі ён выходзіў за дзверы, пачыналіся жарты, гісторыі, анекдоты. Мне было вельмі балюча гэта ўсё бачыць і чуць. Накшталт мы ўсе інтэлігентныя людзі, а тут такое. Так і прыйшлі думкі арганізаваць ініцыятыву ў падтрымку талерантнасці».
Сярод сваякоў Мікалая былі людзі з гомасэксуальнасцю. Ён успамінаў, што чуў у дзяцінстве такія размовы пра аднаго з старэйшых мужчын у сям'і маці, а яго стрыечная сястра адкрыта жыве ў Даніі са сваёй партнёркай.
«Я, напэўна, зраблю свайго роду камінг-аўт… Успамінаючы дзяцінства, усе гэтыя эмоцыі, матылькі ў жываце і ўсё такое, я зараз разумею, што падлеткам у 12−13 гадоў я адчуваў каханне да свайго сябра. Вядома, мы ўсе раз’ехаліся, але працягвалі перапісвацца. Аднойчы я напісаў яму, што вось — так было».
Рэакцыя, па словах Мікалая, была дастаткова прадказальная. Сябар здзівіўся і сказаў, што ён ніколі пра гэта не задумваўся. І дадаў, што ён цалкам гетэрасексуальны.
«Ужо дарослым я зразумеў, што — так, я — бісексуал. Мне было неабходна гэтым падзяліцца на шляху прыняцця сябе».
Чытайце таксама: «Да, я мальчик». И пошла дальше играть в куклы". Девушка-трансгендер из Гродно решилась быть собой и не жалеет об этом
Расказаць жонцы таксама было не проста. «Мы знаёмыя даўно, яшчэ са школы. Нас часта прымалі за брата з сястрой — мы заўсёды былі разам. Акрамя пачуццяў у нашых адносінах вялікую ролю грала сяброўства. І сям’ю мы будавалі, як каманду, дзе заўсёды падтрымаюць, што б ні здарылася. Гэта вельмі дапамагло з прыняццем. У выніку мы да гэтага часу разам».
Прыняць сітуацыю ўсім блізкім дапамагло хрышчэнне старэйшага сына, Андрэя. «Нягледзячы на тое, што мы ўсе праваслаўныя, вырашылі выйсці за рамкі і пашырыць межы. Прагрэсіўны пратэстантызм быў для нас саміх чымсьці новым. Гэтая рэлігія прымае чалавека ва ўсёй яго разнастайнасці».
На сямейным савеце вырашылі растлумачыць дзецям, што ёсць людзі, якія жывуць у аднаполых парах. І звязана гэта не з іх выбарам. Проста такая іх прыродная асаблівасць. «Людзі такімі нараджаюцца і нічога з гэтым зрабіць не могуць. Нават калі яны захочуць жыць, як большасць, яны будуць пражываць не сваё жыццё, а жыццё гэтай большасці. Будуць адпавядаць патрабаванням большасці, але выпусцяць сваю ідэнтычнасць, а гэта найбольш балюча для чалавека. Асабліва горка гэта ўсведамляць у канцы жыцця».
Чытайце таксама: Секс-компромат, оправдания за ориентацию и фото секс-игрушек. Как государственная пропаганда дискредитирует задержанных
Да радасці бацькоў, дзеці вельмі добра прынялі Ніка і Роберта, спакойна паставіліся да іх адносін і ўспрынялі, як сяброў сям'і. Нават маці Мікалая змякчыла стаўленне да свайго сваяка, якога раней асуджала за гомасэксуальнасць.
«Свет вялікі, усе людзі розныя, — кажа Мікалай. — Галоўнае — гэта асоба з усімі яе асаблівасцямі». Калі так растлумачыць сітуацыю дзецям, гэта навучыць іх прыняццю і падтрымцы гома- і бісексуальнасці людзей, а самім геям і бі- роўнае і паважлівае ўспрыманне ў грамадстве дапаможа развівацца і самарэалізоўвацца, выкарыстоўваць свой інтэлект на карысць сабе і людзям, дапаможа ім самім не зацыклівацца на «вечных» пытаннях аб «правільнасці» сваёй фізіялогіі і сэксуальных прыхільнасцяў.
«Вельмі важна, каб і сям’я, і дзяржава шанавалі кожнага чалавека, бачылі ў кожным патэнцыял».
Чытайце таксама:
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…