Спадчына

Знаёмства з кнігай. «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» Васіля Герасімчыка

Сумесны праект Hrodna. life і выдавецтва «ЮрсаПрынт» працягвае знаемства з цікавымі кнігамі, што выдаюцца ў Гродне. Гэтым разам нашы чытачы змогуць аднымі з першых прачытаць некалькі старонак з кнігі Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Выданне вышла з друку сёлета ў лютым. У нас ужо зараз можна прагледзець прадмову да кнігі, некалькі старонак тэксту і частку ілюстрацый.

Нагадаем, што пры пакупцы кніг у выдаўца чытачы і падпісчыкі Hrodna.life могуць атрымаць зніжкі.

Замест прадмовы

19 лістапада 1863 г. прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Аўраам Лінкальн, выступаючы на палітым крывёю тысяч амерыканцаў месцы бітвы пад Гетысбергам, сказаў прамову, у якой памянуў жаўнераў, якія загінулі за дэмакратычную будучыню сваёй краіны. Пакуль фатограф беспаспяхова спрабаваў усталяваць сваю апаратуру, каб захаваць аблічча амерыканскага прэзідэнта для гісторыі, Лінкальн ужо скончыў прамову векапомнымі словамі: «Урад, створаны народам, з народа і для народа, ніколі не знікне з твару зямлі».

Яшчэ за год да таго, восенню 1862 г., тую самую думку яшчэ больш ёмка сфармуляваў малады юрыст з ваколіц Гродна Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. У чарговым нумары «Мужыцкай праўды», якую таемна чыталі мясцовыя сяляне, Каліноўскі ў асобе Яські-гаспадара з-пад Вільні сказаў проста: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа».

Феномен Кастуся Каліноўскага гісторыкі спрабавалі «патлумачыць» па-рознаму. Для расійскага афіцыёзу ХІХ ст. тое быў фанатык-рэвалюцыянер з кагорты Герцэна і іншых, хто клікаў Русь «да сякеры». Палякі ўспаміналі пра Каліноўскага як прапатрыёта Рэчы Паспалітай. А некаторыя сучасныя «исследователи» любяць наваліць на Каліноўскага ўсе грахі адразу: маўляў, і «фанатык», і «рэвалюцыянер», і «паляк», і проста нехарошы чалавек ва ўсіх сэнсах. Праўда, ведання гісторыі ў такіх тэкстах зусім і няма. Пішучы гэтыя тэксты, іх аўтары не даследуюць гісторыю, яны проста вядуць інфармацыйную вайну супраць беларускага народа і супраць нашай дзяржавы.

[irp posts="49 033″ name="Гродзенскі гісторык выдаў першую за 30 год кнігу пра Каліноўскага"]

Кніга, якую чытач трымае ў руках, напісана з глыбокім веданнем тэмы. І хаця гэта першая кніга аўтара, аднак Васіль Герасімчык напісаў і апублікаваў дзясяткі тэкстаў па гісторыі паўстання 1863−1864 гг. у сваім блогу і разнастайных газетах і часопісах. Усе яны напісаныя з глыбокім веданнем крыніц і літаратуры, бо Васіль не адзін год правёў у архівах ды бібліятэках.

Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны — хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых. Для кароткіх 26 гадоў жыцця і для эшафоту з вісельняй у канцы жыццёвага шляху нават гэтага ўжо не так і мала.

Беларусы згадваюць «пра Яську свайго» пастаянна і будуць згадваць яшчэ не адзін дзясятак, а мо і не адну сотню гадоў. Хай гэтая кніга будзе яму яшчэ адным сціплым успамінам.

Андрэй Вашкевіч


Камісар Гродзенскага ваяводства

Пасля здзейсненага «белымі» перавароту Я. Гейштар не мог пакідаць палітычнага апанента ў Вільні, дзе пазіцыі Канстанціна Каліноўскага на фоне пралікаў Аддзела паступова ўмацоўваліся, і таму пасля шматлікіх просьб ён адсылае таго ў Гродна.

Гродна ў 1860-я гады
Напярэдадні Вялікадня, які прыпадаў на 31 сакавіка 1863 года, Каліноўскі апошні раз спаткаўся з Гейштарам, ад якога павінен быў атрымаць мандат на пасаду ўрадавага камісара Гродзенскага ваяводства: «Менавіта перад яго ад’ездам я меў з ім доўгую спрэчку; пасля таго, як даў яму інструкцыі, ён рабіў мне розныя папрокі, што тычыліся падыходу ў трактаванні людзей і справы. Я выслухаў як мага цярплівей, што палічыў за слушнае ў яго заўвагах, прыняў, але асноўны пункт паўтарыў без змены. Калі ён хацеў мне яшчэ зрабіць папрокі, я запытаўся ў яго катэгарычна: ці прызнае ўладу і хоча ёй быць паслухмяны. Пытанне ён зразумеў і нават ацаніў яго энергію…». Пасля дэманстравання сваёй улады як кіраўніка Аддзела Якуб Гейштар яшчэ раз зрабіў націск на неабходнасць улічваць інтарэсы шляхты, якая разглядалася як асноўная рухаючая сіла паўстання: «Я даручыў Каліноўскаму, каб не прызнавалася ніякай розніцы паміж саслоўямі; шляхты-памешчыкаў не адштурхоўваць, лічыць іх неабходнай сілай у паўстанні. Жыватворным духам».

Пасля размовы з Гейштарам Канстанцін Каліноўскі, маючы пашпарт на імя Чарноцкага, ад’ехаў у Гродна, дзе да таго ў ноч з 2 на 3 (з 14 на 15) сакавіка была здзейснена спроба захопу моладдзю цягніка і выпраўлення на ім у раён збору паўстанцаў каля Парэчча. Але акцыя скончылася няўдачай, «якая надоўга астудзіла нашыя хваравітыя розумы». Таму Каліноўскі адразу ж з Гродна выпраўляецца ў Беласток, да якога сцягваюцца паўстанцкія сілы. Тут Канстанцін Каліноўскі выдае загад на беларускай мове аб сваім уступленні на пасаду і піша інструкцыю да павятовых камісараў, якіх заклікае да энергічных дзеянняў, і, нягледзячы на патрабаванні Гейштара, прадпісвае «старацца паставіць на пасады арганізацыі сялян».

У Беласток прыбывае прызначаны ў сакавіку на пасаду начальніка ўзброеных сіл Гродзенскага ваяводства Ануфрый Духінскі. Начальнікам яго штаба становіцца Валерый Урублеўскі, які сам з’яўляўся кіраўніком паўстанцаў Гродзеншчыны да перавароту «белых».

Адтуль Каліноўскі выпраўляецца ў красавіку 1863 года ў Брэст да Апалінара Гафмейстара, якога застаў у карчме купца Глухоўскага за чытаннем газет. Канстанцін прадставіўся прозвішчам Чарноцкі, падчас размовы паведаміў, што ён з’яўляецца камісарам Народнага ўрада, і «стаў тлумачыць, што калі ў Каралеўстве Польскім ужо тры месяцы вядзецца бой за незалежнасць, то варта і ў Заходніх губернях не сядзець бяздзейна». Каліноўскі прапанаваў Гафмейстару пасаду гродзенскага грамадзянскага ваяводы, для ўпэўненасці назваўшы прозвішчы Урублеўскага і Заблоцкага, вядомых Гафмейстару па Гродне. Далей іх размова перайшла на Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю: «Каліноўскі казаў мне, што Гродзенская губерня пад назваю ваяводства падзяляецца на тры часткі. Паветы Гродзенскі, Ваўкавыскі і Слонімскі аддаюцца ў кіраванне Эразму Заблоцкаму, Саколькі, Беластоцкі і Бельскі - Валяр’яну Урублеўскаму і Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі - мне. Усялякі з нас трох павінен кіраваць незалежна і зносіцца толькі з камісарам і ад яго атрымліваць загады».

Апалінар Гафмейстар быў скептычна настроены наконт распаўсюджвання паўстання ў Беларусі і Літве, паколькі лічыў, што яно пачалося несвоечасова: памешчыкі ва ўмовах распачатай аграрнай рэформы настроілі супраць сябе сялянства, да таго ж зброя, якой можна было скарыстацца, адабрана ўладамі пасля ўвядзення ваеннага становішча. Пры гэтым, узгадваючы сваю размову з Каліноўскім, ён пазней блытана дадаваў: той «сцвярджаў, што, падараваўшы сялянам зямлю, яны не стануць супраць паўстання, хоць і сцвярджаў, што дарыць зямлю няма чаго, таму што не ўсялякі ў стане гэта зрабіць, потым гэта было б парушэннем права ўласнасці і, нарэшце, сяляне нават не прымуць, жадаючы лепш атрымаць зямлю з рук цара». Такія словы з вуснаў Гафмейстара пра Каліноўскага, які пры сустрэчы карыстаўся прозвішчам Чарноцкі, тлумачацца падагульненнм, якое брэсцкі памешчык зрабіў пасля сустрэчы: «Людзі, падобныя Чарноцкаму, не глядзелі шмат ні на прыстойнасці, ні на грамадства і казалі прама, што ім трэба было».

Чаму ж, нягледзячы на разнагалоссі, якія выявіліся падчас першай сустрэчы, Канстанцін Каліноўскі вырашыў усё роўна прызначыць Апалінара Гафмейстара ваяводскім? Прычына таму — выкананне патрабавання Якуба Гейштара, выстаўленае падчас выпраўлення новапрызначанага камісара Гродзенскага ваяводства з Вільні. Тое пацвярджае і сам Гафмейстар: «Як здаецца, галоўная мэта Чарноцкага не складалася ў тым, каб забраць здольнага чалавека, а каб толькі ён быў памешчык, і, адпаведна, які карыстаўся большай значнасцю ў меркаванні агульным, чым асоба, якая належала да ніжэйшых саслоўяў».

Паколькі пасля першай сустрэчы Гафмейстар адмовіўся ад прапанаванай пасады ў рэвалюцыйнай арганізацыі, на наступны дзень Каліноўскі наведаўся на кватэру, у якой пасяліўся Гафмейстар, прынёс яму загад, змацаваны пячаткай гродзенскага камісара, і загадаў неадкладна выпраўляцца ў Беласток, куды накіраваўся і сам.

У Беластоку Гафмейстар знайшоў кватэру Каліноўскага. З ім разам выправіліся на Баярскую вуліцу, у дом доктара Юльяна Бірфрэйнда, які стаяў паміж Казначэйствам і Млынаваю вуліцай. Тут у невялікім пакойчыку адбывалася апошняя падрыхтоўка да паўстання ў Краі: «Духінскі сядзеў за сталом, на якім ляжала вялікая геаграфічная карта, і горача размаўляў з Урублеўскім, які стаяў ля яго, абапершыся на карту… Каліноўскі - чалавек грубых манер — не рэкамендаваў нават мяне Духінскаму, ці таму, што не хацеў перашкаджаць іх прэнням з Урублеўскім, ці ж ад прыроджанай нядбайнасці…». У невялічкі пакойчык увесь час уваходзілі новыя людзі, іншыя яго пакідалі, што зрабіла на Гафмейстара ўражанне «таўкучага кірмашу». З-за гэтага размову прыйшлося перанесці.

Каго любіш — Люблю Беларусь. Фрагмент паказанняў В. Парфіяновіча з паўстанцкім паролем
На наступны дзень Гафмейстар разам з Каліноўскім наведалі Духінскага ўжо на іншай кватэры, у Ігната Арамовіча. У размове з Гафмейстарам Духінскі хацеў пераканацца ў тым, што яму паведаміў Каліноўскі: пачынаць паўстанне варта з паўночных зямель губерні. Пасля размовы пра шараговыя справы, як прызначэнне Духінскага за подпісам генерала Высоцкага, Гафмейстар разам з Каліноўскім пакінуў кіраўніка паўстанцкіх узброеных сіл і адправіўся на сваю кватэру. Тут гродзенскі камісар перадаў Гафмейстару інструкцыю для ваявод, павятовых і акруговых начальнікаў, а таксама загадаў адвесці пячатку з надпісам «Начальнік Гродзенскага ваяводства» ў Гродна Эразму Заблоцкаму. Апалінар Гафмейстар пакідаў Беласток з непрыемнымі ўражаннямі, асабліва ў адносінах Духінскага, які «да такой ступені не быў азнаёмлены з тутэйшым краем, што нават не ведаў, што ў Брэсце знаходзіцца крэпасць».


Набыць кнігу можна наўпрост у выдавецтве «ЮрсаПрынт» па адрасе вул. Карла Маркса, 11, ад 9.00 да 17.00, у працоўныя дні.

Пры пакупцы кнігі ў выдаўца чытачы Hrodna.life будуць мець зніжку ў 5%. Зніжка для падпісчыкаў cайта складае 10%.

Чытай яшчэ:

[irp posts="49 453″ name="Знаёмства з кнігай: «На Гродзенскім бруку» Андрэя Вашкевіча і Віктара Саяпіна"]

[irp posts="43 790″ name="Знаёмства з кнігай: Шэпт пажоўклых старонак" Леаніда Лаўрэша"]

[irp posts="41 779″ name="Знаёмства з кнігай: Гродно и гродненцы" Віктара Саяпіна"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024