У 1885 годзе страшны пажар знішчыў палову дамоў у Гродне. Каб такога больш не здарылася, у 1902 годзе на ахвяраванні гараджан была пабудавана пажарная вежа.
Суседнія з ёй будынкі - яшчэ больш даўнія. Гэта фрагменты комплексу каралеўскіх канюшняў. Гэтак, будынак на Замкавай, 19 — былы флігель канюшняў, які будаваў архітэктар Джузэпэ Сака ў 1780−90-х гадах.
У 1831 годзе канюшні і два іх флігелі былі занятыя пад шпіталь. Пажарнае дэпо з’явілася тут ў пачатку 20 ст.