За адзін рэпост у Беларусі можна стаць экстрэмістам. Даведацца аб узбуджэнні супраць вас крымінальнай справы немагчыма, пакуль вам пра гэта не паведамяць. Стратэгіі судовай абароны па такога роду справах няма. Пра тое, што змянілася ў краіне з прыняццем змяненняў у закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», распавёў на лекцыі, арганізаванай Фондам беларускай салідарнасці, юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Паўла Сапелкі. Карэспандэнт Hrodna.life падрыхтаваў кароткі канспект.
Экстрэмізм — гэта форма палітычнай дзейнасці, якая відавочна або спакваля адмаўляе прынцыпы парламенцкай дэмакратыі і заснаваная на ідэалогіі і практыцы нецярпімасці, адчужэння, ксенафобіі, антысемітызму і ультранацыяналізму.
Такое вызначэнне ў 2003 годзе далі ў Рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы «Пра пагрозу для дэмакратыі з боку экстрэмісцкіх партый і рухаў у Еўропе».
Не. Экстрэмізм, з якім змагаюцца еўрапейскія краіны, адрозніваюцца ад таго, з якім змагаюцца ў Беларусі. Напрыклад, у нас у апісанні экстрэмізму няма нічога аб ксенафобіі і антысемітызме. Затое ёсць абзацы аб незаконных мітынгах і рэабілітацыі нацызму.
У 2007 годзе ў Беларусі прынялі закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». У 2021 годзе ў закон унеслі змены.
«Па сутнасці, з’явіўся новы закон, дзе і без таго досыць вялікае і шырокае няпэўнае паняцце экстрэмізму стала яшчэ даўжэйшым і яшчэ менш вызначаным», — каментуе юрыст. Вызначэнне месціць 500 слоў і апісвае 18 формаў дзейнасці, якія лічацца экстрэмізмам. Юрыст мяркуе, што гэта самае шматслоўнае вызначэнне ў юрыспрудэнцыі.
У аснове — разумная ідэя, што экстрэмізм — гэта дзейнасць па планаванню, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйснення замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку.
Недэмакратычныя ўрады ўспрынялі ідэю барацьбы з экстрэмізмам з вялікім энтузіязмам. Раней ім было дастаткова цяжка падвесці правамерныя формы дзейнасці грамадзян пад тэрарызм. Залічыць іх у экстрэмізм аказалася лягчэй. Для гэтага трэба толькі вызначэнне ў Нацыянальным законе, якое дазволіць шырока і гнутка ацэньваць актыўнасці і перакананні людзей.
«Па сутнасці, любое злачынства замахваецца на грамадскую бяспеку. Відавочна, заканадавец вырашыў такім чынам адвольна пашырыць сферу прымянення закона», — кажа юрыст аб уключэнні замаху на грамадскую бяспеку ў беларускае вызначэнне экстрэмізму.
Некаторыя з 18 пералічаных формаў здзяйснення экстрэмізму цягнуць адміністрацыйную, некаторыя — крымінальную адказнасць. У папярэдняй рэдакцыі закона здзяйсненне некаторых дзеянняў наогул не вялі да адказнасці.
Таксама існуюць спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў. А таксама — спіс арганізацыйі фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
У Беларусі існуе спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Адказнасць паводле арт.19.11 КаАП «Паспаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» надыходзіць за сам факт распаўсюджвання інфармацыі, прызнанай экстрэмісцкай.
Але калі распаўсюджаная інфармацыя, у якой будзе ўтрымлівацца абраза службовай асобы, Лукашэнкі, суддзі або «распальванне нянавісці ў дачыненні да сацыяльных груп», наступіць крымінальная адказнасць. Паводле арт.130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», калі злачынства было здзейснена групай асоб, можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Асаблівую ўвагу сілавікоў прыцягваюць:
Пасля гэтага на чалавека могуць звярнуць увагу, а яго носьбіты і тэхніку — падвергнуць больш глыбокаму агляду. Па іх выніках знаходзяцца «больш прыземленыя» спосабы прыцягнуць да адказнасці.
Крымінальная адказнасць прадугледжаная за:
Трэба не быць яго кіраўніком, арганізатарам, не ствараць яго і не садзейнічаць ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, раіць Павел Сапелка. Напрыклад, рэпост — гэта ўжо дзейнасць, якая дапамагае экстрэмісцкаму фарміраванню.
Зараз дастаткова пашырыліся «магчымасці» стаць удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання — паколькі сама форма прыняцця рашэнняў аб прызнанні тых ці іншых фарміраванняў экстрэмісцкімі вельмі адвольная.
Чытайце таксама: Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Яе прадстаўнікі не патрапілі ў суд
Як правіла, рашэнне, якім прызнаецца экстрэмісцкім тое ці іншае фарміраванне, вы не ўбачыце — толькі яго назву. Хутчэй за ўсё, у фармулёўцы будзе напісана, што адказнасць нясе група грамадзян, аб’яднаная з дапамогай сайта або Telegram-канала. Гэта значыць, можна ўзяць любога чалавека, які быў звязаны з экстрэмісцкім фарміраваннем, і назваць яго «экстрэмістам».
Некаторым пашанцавала больш: напрыклад, у прызнанні прафзвязу РЭП экстрэмісцкім фармаваннем групу грамадзян назвалі больш канкрэтна. Гэта група грамадзян з ліку кансультанта, старшыні, сябраў прафсаюза, а таксама іншых асоб Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Іншыя асобы — шырокае поле для ўключэння туды любога чалавека і аб’явы яго спрыяюць экстрэмісцкай дзейнасці.
У тэорыі ніякага пакарання за падпіскі не будзе. Падпіска не сведчыць, што чалавек збіраецца садзейнічаць ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці. Па звестках праваабаронцаў, частка людзей адпускаюць — калі справа абмяжоўваюцца падпіскай.
З практыкі - могуць быць адміністрацыйныя спагнанні і крымінальныя абвінавачванні. Ёсць тыя, у каго было адміністрацыйнае спагнанне, калі рэсурс унясены ў спіс экстрэмісцкай прадукцыі. Гэта неправамерна. Паводле арт. 19.11 КаАП могуць караць толькі за распаўсюд альбо захоўванне з мэтай распаўсюду.
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання спасылкі на сайт — гэта нонсэнс. Наогул, закон прыдумляўся для выпадкаў, калі ў чалавека знаходзілі сотню ўлётак экстрэмісцкага зместу. Тут ужо зразумела, што чалавек не калекцыянуе іх, а збіраецца распаўсюдзіць», — лічыць юрыст.
Чытайце таксама: Больш за 60 каналаў і чатаў у Гродне і вобласці прызналі экстрэмісцкімі. Як гэта адбываецца і чаго варта баяцца?
У некаторых сацсетках лайк або дызлайк цягне змяненне статусу стужкі чалавека, які адрэагаваў на публікацыю. Напрыклад, у «Одноклассниках», «ВКонтакте» карыстальнікі бачаць, што лайкаюць іх сябры. Вядомыя прысуды па крымінальных справах за абразу прэзідэнта (арт. 368 КК) і службовай асобы (арт. 369) за лайк у ««Одноклассниках».
Лайк, які не спрыяе дадатковай дэманстрацыі матэрыялу, не павінен улічвацца як распаўсюд.
Добрай стратэгіі абароны па такога роду справах няма, паколькі не працуе права і прававыя інстытуты. Калі ёсць жаданне даваць тлумачэнні і пярэчыць, трэба выразна вывучаць прававыя вызначэнні, якія ставяць у віну, і звяртацца да вызначэння экстрэмізму як да замахаў на незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.
За мітынгі за мяжой у падтрымку Беларусі пакуль не пераследуюць. Але калі на гэтым мітынгу чалавек заклікае да замаху на тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, гэта магчыма. Ёсць прыклады прыцягнення да крымінальнай адказнасці людзей, якія абразілі службовую асобу, знаходзячыся ў іншай краіне. Напрыклад, дальнабойнік напісаў гнеўны пост у дачыненні да сілавіка. Па прыбыцці ў Беларусь яго арыштавалі і асудзілі. Гэта матывавалі тым, што ён не панёс пакаранне па-за межамі Беларусі. Але ёсць яшчэ адна ўмова — дзеянне павінна з’яўляцца злачынным і па заканадаўстве краіны, у якой было здзейснена.
У Беларусі няма агульнадаступнай базы крымінальных спраў. Калі вам не паведамілі аб крымінальнай справе ў якой-небудзь працэсуальнай форме, вы можаце пра гэта і не даведацца. Да таго ж, часам справу ўзбуджаюць не ў дачыненні да чалавека, а па факце дзейнасці якой-небудзь арганізацыі.
На працягу 2020-га змянілі і іншыя законы — напрыклад, Працоўны кодэкс. Прынялі нормы, якія забаранялі правядзенне забастоўкі з палітычнымі мэтамі і ўсталёўвалі меры дысцыплінарнай адказнасці за гэта. Страйк з палітычнымі мэтамі і раней нельга было праводзіць.
«У нашай сітуацыі заклікі да страйку набываюць прыкметы заклікаў да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, — мяркуе юрыст. — А гэта ўжо, паводле беларускага закону, экстрэмізм у чыстай праяве».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…