Людзі і справы

«Каб дзеці вучыліся па-беларуску». Пачынаецца час на скаладнне заяваў пра выбар мовы навучання школьнікаў

Ад 12 чэрвеня да 28 жніўня бацькі будучых першакласнікаў пішуць заявы, каб дзяцей узялі ў школу. Адначасова можна заявіць і пра жаданне вучыць дзіця па-беларуску, прычым, не толькі пачынаючы з першага класа. Пра тое, чаму варта папулярызаваць мову і забяспечыць дзецям магчымасць на ёй вучыцца, Hrodna.life распавёў Алесь Крой, намеснік старшыні гродзенскай абласной філіі «Таварыства беларускай мовы».

Каб не было сорамна перад суседзямі

«Заявы ў адкрытыя беларускія класы, не толькі ў першыя, можна пісаць гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Гэта канстытуцыйнае права» — кажа Алесь Крой. Дарослым ён раіць таксама удасканальваць веды роднай мовы. Напрыклад, наведваючы курсы «Мова нанова». «Пазней не будзе сорамна перад нашымі суседзямі за сябе і сваіх дзяцей.»

Яшчэ адна нагода вучыць дзяцей па-беларуску — новая вышэйшая навучальная установа. Сёлета быў юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкладацца найперш па-беларуску.

Ці хопіць вучняў для беларускамоўнага універсітэта?

«Зараз у Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Сёння ўжо толькі ў абласным цэнтры — больш 60. Для 23 тысяч людзей, якія штодня гавораць дома па-беларуску і 120 тыс гарадзенцаў, якія прызналі беларускую мову роднай па перапісу 2009 года, лічба невялікая» — разважае Алесь Крой, — На Гарадзеншчыне беларускую мову роднай прызнае большая частка насельнітва. Але механізмы выцяснення беларускай мовы, закладзеныя напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па інэрцыі дзейнічаюць і сёння."

Тым не менш, штогод на Гродзеншчыне ствараюцца новыя беларускія класы. Амаль 15 тысяч вучняў вучацца ў беларускіх школах Гродзенскай вобласці.

Раней ад пачатку 2000-х працягваць навучанне на роднай мове ў Беларусі не было магчымасці. Выключэнне складалі некалькі спецыяльнасцяў філалагічнага, гістарычнага і журналістскага профілю.

«Пасля шматлікіх гадоў працы і адстойвання права беларусаў на любую адукацыю на роднай мове Таварыства беларускай мовы дамаглося дзяржаўнай рэгістрацыі беларускай ВНУ імя Ніла Гілевіча. Магчыма, праз год-два, выпускнікі сярэдніх школ змогуць вучыцца там і атрымоўваць адукацыю па-беларуску па розных сучасных спецыяльнасцях. Верагодна і дзяржаўныя ВНУ будуць вымушаны праз нейкі тэрмін пашыраць навучанне на роднай мове. Павінна быць канкурэнцыя ВНУ і сярод беларускамоўных» — кажа Алесь Крой.

Самыя беларускія школы і садкі Гродна

Са школ, дзе найлепш абстаяць справы з беларускамоўнымі класамі, Алесь Крой ўзгадаў школу № 32 у Ленінскім раёне (Дзевятоўка) і школу № 34 у Кастрычніцкім раёне (Вішнявец).

«Там ёсць беларускія класы, добрыя настаўнікі, метадычная база і спрыянне адміністрацый да павялічэння колькасці беларускіх класаў. У гэтых школах ёсць выкладчыкі беларускай мовы, дзясяткі вучняў якіх былі ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.»

Вакол такіх школ сбіраецца і супольнасць бацькоў, што хацелі б рыхтаваць дашкольнікаў данавучання па-беларуску. Сёлета ў маі ў Гродзенскую арганізацыю ТБМ звярнуліся бацькі дашкольнікаў з Дзевятоўкі, якія хацелі б стварыць беларускую групу ў раёне школы № 32.

«Мы звярнуліся ў Ленінскі аддзел адукацыі дашкольнага выхавання да Рэкець Наталлі Пятроўны, (тэл.72−10−65) каб даведацца, ў якім садку мікрараёна Дзевятоўка будзе найлепшая магчымасць адкрыць новую беларускую групу».

Астатнім бацькам Алесь Крой таксама раіць не спаць у шапку:

«Трэба браць прыклад ад нашых продкаў, якія былі больш актыўнымі і першымі ў свеце 400 гадоў назад надрукавалі Буквар на роднай мове, а Біблію надрукавалі першымі ва Ўсходняй Еўропе, па гэтых кнігах вучыліся чытаць і пісаць шмат гадоў не толькі дзеці».

Карысныя кантакты:

Школы:

СШ№ 32, «Дзевятоўка», вул.Ліможа, 11

Тэлефон сакратара школы № 32: 78−56−01

Завуч пачатковай школы № 32: Працоўны тэл.78−56−08 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)

E-mail: Sh32@mail.grodno.by

Ленінскі аддзел адукацыі: 72−10−65

СШ№ 34, «Вішнявец», вул.Індурская шаша, 14

Тэлефон сакратара школы № 34: 33−20−98 (8033 668−33−43 маб.тэл.)

E-mail:sh34oktroo@yandex.ru

Завуч пачатковай школы № 34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т. 31−40−45.

Е-маіl: Sh34oktroo@mail.grodno.by

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:69−71−12, 69−71−10(Адамовіч Алена Вацлаваўна),

69−71−17(Іпатава Таццяна Анатольеўна)

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72−04−02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72−05−58(Семанчык Андрэй Антонавіч)

Дзіцячыя садкі:

Ленінскі раён:

д/с № 45(2 беларускія групы, каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл.43−72−28, Кушнірук Людміла Іванаўна-загадчыца садка). Зараз фармуецца новая аднаўзроставая група з 20 чалавек, 6 чалавек з садка пайшлі ў школу.

Другая беларуская група рознаўзроставая фармуецца на 15 чалавек.

Кастрычніцкі раён: д/с № 65 (1 група, вул.Рэпіна, 7, тэл.53−08−97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна-загадчыца садка). Сфармавана ў 2017 г. група з 22 чалавек.

Кантакты Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ:

Вэлкам- 943 -58−09, школы, Крой Аляксандр

МТС-285−93−07, школы, Буднік Іван

МТС -786−59−89 садкі, Парфёненка Вітаўт


Любой бытовой прибор может выходить из строя. Если вам необходимы запчасти для вашего холодильника, вы можете посмотреть их здесь. Большой выбор, высокое качество.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024