Ад 12 чэрвеня да 28 жніўня бацькі будучых першакласнікаў пішуць заявы, каб дзяцей узялі ў школу. Адначасова можна заявіць і пра жаданне вучыць дзіця па-беларуску, прычым, не толькі пачынаючы з першага класа. Пра тое, чаму варта папулярызаваць мову і забяспечыць дзецям магчымасць на ёй вучыцца, Hrodna.life распавёў Алесь Крой, намеснік старшыні гродзенскай абласной філіі «Таварыства беларускай мовы».
Каб не было сорамна перад суседзямі
«Заявы ў адкрытыя беларускія класы, не толькі ў першыя, можна пісаць гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гродна з іншых рэгіёнаў Беларусі і замежжа. Гэта канстытуцыйнае права» — кажа Алесь Крой. Дарослым ён раіць таксама удасканальваць веды роднай мовы. Напрыклад, наведваючы курсы «Мова нанова». «Пазней не будзе сорамна перад нашымі суседзямі за сябе і сваіх дзяцей.»
Яшчэ адна нагода вучыць дзяцей па-беларуску — новая вышэйшая навучальная установа. Сёлета быў юрыдычна зарэгістраваны Нацыянальны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, дзе прадметы будуць выкладацца найперш па-беларуску.
Ці хопіць вучняў для беларускамоўнага універсітэта?
«Зараз у Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах рускамоўных школ навучаецца каля тысячы дзяцей. Сёння ўжо толькі ў абласным цэнтры — больш 60. Для 23 тысяч людзей, якія штодня гавораць дома па-беларуску і 120 тыс гарадзенцаў, якія прызналі беларускую мову роднай па перапісу 2009 года, лічба невялікая» — разважае Алесь Крой, — На Гарадзеншчыне беларускую мову роднай прызнае большая частка насельнітва. Але механізмы выцяснення беларускай мовы, закладзеныя напачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя па інэрцыі дзейнічаюць і сёння."
Тым не менш, штогод на Гродзеншчыне ствараюцца новыя беларускія класы. Амаль 15 тысяч вучняў вучацца ў беларускіх школах Гродзенскай вобласці.
Раней ад пачатку 2000-х працягваць навучанне на роднай мове ў Беларусі не было магчымасці. Выключэнне складалі некалькі спецыяльнасцяў філалагічнага, гістарычнага і журналістскага профілю.
«Пасля шматлікіх гадоў працы і адстойвання права беларусаў на любую адукацыю на роднай мове Таварыства беларускай мовы дамаглося дзяржаўнай рэгістрацыі беларускай ВНУ імя Ніла Гілевіча. Магчыма, праз год-два, выпускнікі сярэдніх школ змогуць вучыцца там і атрымоўваць адукацыю па-беларуску па розных сучасных спецыяльнасцях. Верагодна і дзяржаўныя ВНУ будуць вымушаны праз нейкі тэрмін пашыраць навучанне на роднай мове. Павінна быць канкурэнцыя ВНУ і сярод беларускамоўных» — кажа Алесь Крой.
Самыя беларускія школы і садкі Гродна
Са школ, дзе найлепш абстаяць справы з беларускамоўнымі класамі, Алесь Крой ўзгадаў школу № 32 у Ленінскім раёне (Дзевятоўка) і школу № 34 у Кастрычніцкім раёне (Вішнявец).
«Там ёсць беларускія класы, добрыя настаўнікі, метадычная база і спрыянне адміністрацый да павялічэння колькасці беларускіх класаў. У гэтых школах ёсць выкладчыкі беларускай мовы, дзясяткі вучняў якіх былі ўдзельнікамі і пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд.»
Вакол такіх школ сбіраецца і супольнасць бацькоў, што хацелі б рыхтаваць дашкольнікаў данавучання па-беларуску. Сёлета ў маі ў Гродзенскую арганізацыю ТБМ звярнуліся бацькі дашкольнікаў з Дзевятоўкі, якія хацелі б стварыць беларускую групу ў раёне школы № 32.
«Мы звярнуліся ў Ленінскі аддзел адукацыі дашкольнага выхавання да Рэкець Наталлі Пятроўны, (тэл.72−10−65) каб даведацца, ў якім садку мікрараёна Дзевятоўка будзе найлепшая магчымасць адкрыць новую беларускую групу».
Астатнім бацькам Алесь Крой таксама раіць не спаць у шапку:
«Трэба браць прыклад ад нашых продкаў, якія былі больш актыўнымі і першымі ў свеце 400 гадоў назад надрукавалі Буквар на роднай мове, а Біблію надрукавалі першымі ва Ўсходняй Еўропе, па гэтых кнігах вучыліся чытаць і пісаць шмат гадоў не толькі дзеці».
Карысныя кантакты:
Школы:
СШ№ 32, «Дзевятоўка», вул.Ліможа, 11
Тэлефон сакратара школы № 32: 78−56−01
Завуч пачатковай школы № 32: Працоўны тэл.78−56−08 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: [email protected]
Ленінскі аддзел адукацыі: 72−10−65
СШ№ 34, «Вішнявец», вул.Індурская шаша, 14
Тэлефон сакратара школы № 34: 33−20−98 (8033 668−33−43 маб.тэл.)
E-mail:[email protected]
Завуч пачатковай школы № 34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т. 31−40−45.
Е-маіl: [email protected]
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:69−71−12, 69−71−10(Адамовіч Алена Вацлаваўна),
69−71−17(Іпатава Таццяна Анатольеўна)
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72−04−02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72−05−58(Семанчык Андрэй Антонавіч)
Дзіцячыя садкі:
Ленінскі раён:
д/с № 45(2 беларускія групы, каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл.43−72−28, Кушнірук Людміла Іванаўна-загадчыца садка). Зараз фармуецца новая аднаўзроставая група з 20 чалавек, 6 чалавек з садка пайшлі ў школу.
Другая беларуская група рознаўзроставая фармуецца на 15 чалавек.
Кастрычніцкі раён: д/с № 65 (1 група, вул.Рэпіна, 7, тэл.53−08−97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна-загадчыца садка). Сфармавана ў 2017 г. група з 22 чалавек.
Кантакты Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ:
Вэлкам- 943 -58−09, школы, Крой Аляксандр
МТС-285−93−07, школы, Буднік Іван
МТС -786−59−89 садкі, Парфёненка Вітаўт
Любой бытовой прибор может выходить из строя. Если вам необходимы запчасти для вашего холодильника, вы можете посмотреть их здесь. Большой выбор, высокое качество.