Калі будучая прафесія — прафесія будучыні. Кім стаць, калі вырасцеш?

95% прафесій, якія будуць актуальнымі праз пяць гадоў, пакуль не існуюць. Тым цяжэй вызначыцца з будучай прафесіяй дзецям і падлеткам. Бо і сённяшнія самыя запатрабаваныя IT-спецыяльнасці зусім маладыя: у 2018 годзе працадаўцам патрэбныя блокчэйн-распрацоўшчыкі, пентэстары, аналітыкі, распрацоўшчыкі ў сферы машыннага навучання і штучнага інтэлекту, мабільныя распрацоўшчыкі з ухілам у кібербяспеку. Вы аб такіх спецыяльнасцях чулі яшчэ пару гадоў таму?

Праца ў IT зараз — прэстыжны і грашовы варыянт. Але выбіраць прафесію варта, улічваючы тры фактары: цікавасць, здольнасці і попыт. Таму што праца павінна прыносіць радасць і задавальненне, а не толькі грошы.

Апошнія некалькі гадоў у Гродне адкрываецца шмат курсаў праграмавання, дзе можна паспрабаваць сябе, перш чым ісці ва ўніверсітэт. І калі раней бацькі лаяліся, калі дзеці шмат сядзелі за камп’ютарам, то цяпер камп’ютар — інструмент самарэалізацыі і манетызацыі. Чаму б не дазволіць дзіцяці пагуляць у камп’ютарную гульню, калі ён сам яе распрацаваў? А на камп’ютарных курсах простыя гульні вучаць ствараць на першых занятках. Далей — больш.

Курсы даюць магутны штуршок для вызначэння сваёй будучай прафесіі. У дзіцяці развіваецца творчае і лагічнае мысленне, крэатыўнасць, камунікабельнасць. Набываюцца навыкі каманднай працы і размеркавання роляў у праекце, адказнасць за сваю частку працы. Дзеці і падлеткі вучацца з цікавасцю, калі яны самастойна ствараюць, вынаходзяць і бачаць вынікі сваёй працы.

Курсы дапамогуць лепш пазнаць «кухню»

Паліна вывучае Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій у ГрДУ імя Янкі Купалы. Яна сама вывучала фізіку і матэматыку перад ЦТ. «Я паступала, таму што хацела класа з 8-га, ужо не памятаю, чаму. Многія сюды ідуць, не ўяўляючы, што тут за кухня. Я думаю, курсы мне дапамаглі б галоўным чынам у тым, што я б выразней уяўляла, куды я іду, і што буду рабіць», — кажа Паліна.

«У школе вучаць па старых праграмах, якія ў сучасным свеце не актуальныя і не патрэбныя. Курсы дапамогуць не згубіцца як у пачатку, так і па ходзе навучання ва ўніверы, бо інфармацыі шмат, а часу на ўспрыманне даецца мала, — кажа Антон, які вывучае „Праграмнае забеспячэнне і інфармацыйныя тэхналогіі“. — Чым раней пачнеш вывучаць праграмаванне, раней зразумееш у якой менавіта сферы табе больш зручна развівацца (вэб, дызайн, кодынг і г. д.), і якой мовай карыстацца, якой надаць больш увагу і часу, тым лепш».

Дзе можна паспрабаваць сябе ў IT?

Адукацыйны цэнтр Парку высокіх тэхналогій прапануе навучанне ў ITeen Academy дзецям ад 6 да 18 гадоў. Акадэмія была створана восем гадоў таму, каб дапамагчы дзецям і падлеткам у вызначэнні будучай прафесіі. Яны могуць паспрабаваць сябе на майстар-класах і бясплатных пробных уроках і вызначыць, чым хочуць займацца. Дзецям ад 13 гадоў прапануюць пагрузіцца ў праграмаванне, вывучыць распрацоўку сайтаў і гульняў, стварэнне мабільных прыкладанняў, мехатроніку, UI/UX дызайн.

Дарэчы, навучыцца з нуля праграмаванню, тэставанню ПЗ, бізнес-аналізу і іншым дысцыплінам могуць і дарослыя ў IT-Academy Адукацыйнага цэнтра Парку высокіх тэхналогій. Пасля заканчэння праграм навучання паспяховыя выпускнікі ў рамках Праграмы працаўладкавання цэнтра ўладкоўваюцца на працу ў IT-кампаніі. Прынцып Адукацыйнага цэнтра — «гарачыя» веды і праца з рэальнымі праектамі ў інтэнсіўных практычных праграмах, распрацаваных паводле патрабаванняў і пад кантролем вядучых IT-кампаній.

СOOO «Образовательный центр Парка высоких технологий»

УНП 191 435 318

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025