Дзяліцца ведамі з тымі, каму патрэбен памочнік у свеце мабільных тэхналогій, можа кожны з нас. Для гэтага А1 запусціў сацыяльны валанцёрскі праект #яанлайн. У гэтым праекце ахвотныя могуць падзяліцца досведам і ведамі са сталымі людзьмі, дапамагчы ім разабрацца ў магчымасцях мабільнага інтэрнэту.
Падобная ініцыятыва у Гродне была і раней. Ва Універсітэце Залатога Веку (УЗВ) ёсць курсы для сталых студэнтаў «Са смартфонам на ты». Сёлета магчымасці абмену ведамі і трафікам прадастаўляе ўсім ахвотным і А1. Што варта мець на ўвазе, працуючы са сталымі, расказалі Hrodna.life заснавальнікі праграмы УЗВ Вітаўт і Лана Руднік. Пачытайце і далучайцеся да валанцёрскага руху #яанлайн.
— [Працаваць са сталымі] лёгка ў тым плане, што гэта вельмі матываваныя і дысцыплінаваныя людзі, якія разумеюць, навошта ім гэтая вучоба. Складана таму, што большасці навучэнцаў страшна націснуць нейкі не той гузік, нешта не зразумець і падацца некампетэнтным.
Памятаю гісторыю, як адна наша навучэнка перастала хадзіць на камп’ютарны курс. Пасля майго званка з пытаннем «Чаму вы не прыходзіце на курс? Можа захварэлі, можа яшчэ нешта здарылася?», адказала: «Мне стыдно и неудобно быть тупой. Я ничего не понимаю с первого раза. Лучше не буду ничем этим пользоваться. Придёт соседка, поможет позвонить по скайпу дочери в Америку».
Навучанне патрабуе большай колькасці часу, больш індывідуальнага падыходу, больш частага паўтарэння нейкіх дзеянняў для таго, каб веды і ўменні засвойваліся. Усё гэта мы просім улічваць нашых выкладчыкаў.
Вельмі важна здымаць гэты страх навучання новаму і адначасова папярэджваць пра розныя небяспекі і скаладаныя сітуацыі, у якія могуць патрапіць нашыя студэнты.
У нашым УЗВ курсы па карыстанні камп’ютарамі, смартфонамі, планшэтамі - адныя з самых топавых. Штогод у нас больш за 70−80 жадаючых на 8−12 месцаў у групу. Прыходзіцца ствараць некалькі групаў, каб максімальна задаволіць патрэбы навучэнцаў.
Цяпер смартфоны ды планшэты сталі неад’емнымі спадарожнікамі многіх сталых людзей і з’яўляюцца для многіх з іх сродкамі для сувязі з сябрамі, дзяцьмі ды ўнукамі, раскіданымі па свеце. Бывае так, што прыходзіць студэнт і кажа: «Дзеці падарылі, а часу, каб навуць — няма». Трэба разбірацца. І дапамагаем разабрацца.
За 11 год існавання «Універсітэту Залатога Веку» выкладчыкамі былі людзі рознага полу і ўзросту, але ўсіх іх аб’ядноўвала адно — любоў да гаджэтаў, а таксама ўменне і жаданне дзяліцца сваімі і ведамі і досведам з навучэнцамі.
Інтарэсы навучэнцаў розныя — нехта хоча чытаць навіны, нехта — падарожнічаць і знаёміцца, нехта — камунікаваць з блізкімі і сябрамі, нехта хоча быць у кампаніі аднадумцаў. Часта, калі чалавек выходзіць на пенсію, ён пазбаўляецца важных сацыяльных кантактаў і праз сеціва такія кантакты можна падтрымліваць. Таксама вялікі інтарэс — зэканоміць грошы. Калі твае сваякі далёка за мяжой і простыя тэлефонныя званкі вельмі дарагія, выручае Skype альбо іншыя праграмы для камунікацыі.
Найбольш распаўсюджаная праблема з тэлефонам у сталых людзей — гэта недахоп памяці на тэлефоне. Мала хто ведае, што «пачысціць» перапіску ў тым жа вайберы мала, што найбольшы аб’ём памяці забіраюць абнаўленні таго ж вайбера альбо цяжкія па памеры відэа.
Найперш гэта змяншэнне пачуцця адзіноты, бо для многіх сталых людзей тэлефон — адзіны сродак камунікацыі з блізкімі, якія знаходзяцца на адлегласці. Дадатковы важны бонус — паляпшэнне інфармаванасці пра тое, што адбываецца ў свеце, пошук у інтэрнэце адказаў на пытанні, якія цябе хвалююць. Для гэтага мы навучаем людзей і як карыстацца сацсеткамі, і як «гугліць», і як плаціць за камункалку, і як не патрапіцца ў пастку да махляроў.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…