«Пачніце тут». Гродзенцам прапануюць ствараць мастацтва і дзяліцца ў інстаграме

На гэтай выставе няма карцін і скульптур. Ёсць толькі нацягнутая ўздоўж сцяны мятая поліэтыленавая плёнка і фоташтатыў. Астатняе вы зробіце самі. Гэта і будзе мастацтва. Або мастацтва, перавернутае з ног на галаву. «Інверсія». Зрэшты, аўтары праекта так і назвалі ўсё тое, што адбывалася 10 траўня ў «Трэцім месцы».

Прыдумалі незвычайны для Гродна арт-праект фатограф Сяргей Курыла, дызайнерка Ірына Варкулевіч і мастацтвазнаўца Наталля Паўленка. Усё пачалося з фотаздымкаў Ерусаліма, дапоўнілася танцамі «Вольнай студыі» і сучаснымі падыходамі да мастацтва.

Наталля Паўленка вызначае тое, што адбываецца як «хэпенінг». У адрозненні ад перформансу, у гэтага віда сучаснага мастацтва няма сцэнара. Яго галоўная задача — зламаць стэрэатыпы аб мастацтве і разбурыць перашкоды паміж гледачом і сцэнай.

Гледачам прапануюць дзейнічаць — паўдзельнічаць у акце тварэння, разбурыць сцены самаізаляцыі і самаабмежавання.


Чытайце таксама: Перформанс, музыка і дэфіле. Дзіцячы хоспіс робіць дабрачыннасць модным трэндам Гродна


Пачніце з хэпенінгу

Самаабмежаванні, на думку Ірыны Варкулевіч, — лёгка могуць ператварыцца ў сацыяльную і культурную дэградацыю.

«Паглядзіце з боку — якую ступень свабоды вы можаце сабе дазволіць, як можаце пераадолець стэрэатыпы «правільных» паводзін.

Інверсія з пункту гледжання фізікі - гэта ператварэнне прасторы. У матэматыцы гэта адлюстраванне. А вы пачніце з таго, што ніколі не абмяжуе вас правіламі - з мастацтва. Пачніце тут — з нашага агульнага з вамі хэпенінгу, і першага асабістага перформансу".

Акунуцца ў адбітак горада

У праекце выкарыстаны здымкі Сяргея Курылы з Ерусаліма. Але вечны горад, на думку арганізатараў, тут не турыстычны ці гістарычны аб’ект, якім яго ўсе ведаюць. Падыходы сучаснага мастацтва ўяўляюць яго іншым. Горад становіцца «…неверагодна складаным і заблытаным камунікацыйным маршрутам, напрацаваным безіменнымі пакаленнямі. Людзі раствараюцца ў вечнасці - застаюцца толькі сляды іх дзей і творчасці», — так вызначае яго Наталля Паўленка.


Чытайце таксама: Гродзенцы «натанцавалі» больш за 1000 рублёў для дзяцей з хоспіса і рыхтуюць новую вечарынку


Хэпенінг дасць магчымасць кожнаму ўдзельніку акунуцца ў адбітак горада, прачуць яго і прымерыць на сябе.

«Прымусіць сябе рухацца і жыць новым — гэта ўмова выставы „Інверсія“. Не проста сузіранне, а акт са-тварэння, акт стварэння ўласнай прасторы ў мастацтве, арт-аб'екта з сябе і творчага поля, створанага адзіным рытмам руху целаў, прасторы і канструктаў вечнага горада», — тлумачыць Паўленка.

Без шанцу на паўтор

«Каштоўнасць такога прадстаўлення — у непаўторных эмоцыях і пражытых ведах, — лічыць мастацтвазнаўца. — Мы не маем шанцу вярнуцца і перажыць тыя ж самыя пачуцці».

Нават калі паўтарыць абстаноўку і паклікаць тых жа самых людзей — ўсё адбудзецца інакш. У хэпенінгу ўсё ўспрымаецца праз дзеянні, а кожны ўдзельнік становіцца часткай арт-падзеі.

Для гэтага трэба проста паставіць свой смартфон на штатыў і ўвайсці ў кадр — за плёнку экрана, у свет праектара і стварыць цалкам унікальную ўласную версію фотапраекта. Тады будзе чым падзяліцца з сябрамі ў сетцы.



Чытайце таксама:

Што рабіць у Гродне ў самаізаляцыі: музей, тэатры, гімнастыка і іншыя актыўнасці, даступныя зараз анлайн

Глядзіце, як будзе выглядаць Музей прыроды ў былым ДК тэкстыльшчыкаў (пакуль толькі на схеме)

«У такім узросце так падскокваць!» Былы танцор з «Нёмана» расказаў, як танцавалі з Ларысай Ляшэнка

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025