«Страшныя карцінкі» з выявамі наступстваў курэння хутка ўбачаць спажыўцы цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі. Новая ўпакоўка будзе дэманстраваць 12 захворванняў, што ўзнікаюць з нагоды палення. Эскізы пачак і боксаў для ўсіх відаў цыгарэт ужо створаны, іх зацвердзіў мастацкі савет прадпрыемства. Першыя запакаваныя па-новаму цыгарэты паступяць у продаж да канца года.
Рэшта прадукцыі зменіць упакоўку не пазней сакавіка 2017. Нагодай для кардынальнай змены дызайну стаў Тэхнічны рэгламент на табачную прадукцыю прыняты Еўразійскай камісіяй.
Прывесці цыгарэтныя пачкі да адзінага выгляду і друкаваць на іх устрашальныя выявы краіны-чальцы Еўразійскага эканамічнага саюза вырашылі яшчэ ў 2012 годзе. Сёлета рашэнне зацверджана афіцыйным дакументам.
Паводле рэгламента, адна з дванадцаці выяваў павінна быць нанесена на пачак з двух бакоў і займаць не менш за палову плошчы кожнага боку. Тэкст папярэджанняў на адным баку пішацца на нацыянальнай мове краіны, на другім — па-руску.
Замест колькасных паказчыкаў утрымання нікатыну і смол на ўсіх відах цыгарэт з’явіцца агульны надпіс: «Утрымлівае сістэмныя атруты, канцэрагенныя і мутагенныя рэчывы».
«Мяркуецца, што з такой інфармацыяй курыльшчыкі не будуць абнадзейвацца меншай шкодай ад „лёгкіх“ цыгарэт», — пракаментаваў супрацоўнік аддзела маркетынгу Гродзенскай тытунёвай фабрыкі Аляксей Зіменкоў.
Практыка застрашальных выяваў, надпісаў-папярэджанняў ды іншых абмежаванняў на распаўсюд тытунёвай прадукцыі існуе ў многіх краінах свету. Лічыцца, што такім чынам можна схіліць чалавека да здаровага ладу жыцця і адмовы ад шкоднай звычкі.
На вытворчыя планы тытунёвай фабрыкі новаўвядзенні пакуль не паўплывалі. Зараз прадпрыемства выпускае каля сотні відаў цыгарэт, амаль палова з якіх — уласныя маркі для ўнутранага рынку. Вытворчыя магутнасці фабрыкі дазваляюць прадукаваць 10 тысяч цыгарэт і ўпакоўваць да 550 пачак у хвіліну.
Што да меркаваных спажыўцоў тытунёвай прадукцыі, то, па дадзеных Белстата на пачатак 2015, колькасць курыльшчыкаў сярод насельніцтва ва ўзросце ад 16 гадоў складае 24,4%. У 2010 годзе іх было 51,1%. Зараз сярод мужчын паліць 45,8%, сярод жанчын — 9,3%.
Згодна з падлікамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кжыванне тытуню з’яўляецца самай значнай прычынай смерці. З-за палення памірае кожны дзясяты дарослы чалавек у свеце.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…