Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха да фестываля нацыянальных культур адкрые ўласны музей макетаў «ідэальнага» горада, якія ён ствараў на працягу 10 гадоў. Музей адкрыецца ў новай выставачнай зале на вуліцы Тэльмана, 4.
Доўгі час гродзенскі краязнаўца шукаў месца для сваіх шматлікіх макетаў. Нарэшце пошукі скончыліся поспехам. У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Тэльмана, кіраўніцтва горада вылучыла пад музей Ігара два пакоі. У тым будынку, дзе да фестываля нацыянальных культур запрацуе выставачная зала.
Адзін з пакояў музея будзе прысвечаны гістарычнаму цэнтру Гродна, другi — кварталу Гарадніцы. Макеты будуць стаяць на вышыні 60 см, некаторыя з іх будуць падсвечвацца.
«Мяркуецца, што група людзей будзе заходзіць у адзін з пакояў на прадстаўленне, дзе будзе ісці аўдыёзапіс са спецэфектамі, — распавядае краязнаўца. — Напрыклад, дзе-небудзь у старым горадзе будзе гарэць будынак і пры гэтым падсвятленне аб’екта будзе суправаджацца крыкамі людзей. Усё будзе дублявацца на макетах».
Макеты гістарычнага цэнтра, якія стварыў Ігар, паказваюць горад у розныя эпохі. Часам суседнічаюць будынкі, якія ніяк не маглі ў адзін час знаходзіцца побач. Такі мікс дазваляе эфектыўна паказаць гісторыю архітэктуры Гродна.
Калі панарама горада розных эпох ужо гатовая, то вось макеты Гарадніцы для другога пакоя яшчэ ствараюцца. Там гродзенцы змогуць убачыць усе аб’екты збудаваныя ў часы Антонія Тызенгаўза.
[irp posts="7426″ name=""Гродна выглядаў бы як Прага, калі б не войны". У падвале шматпавярховіка ствараецца макет ідэальнага горада"]
На стварэнне макетаў у Ігара Лапехі сышло каля 10 гадоў. У яго творах гродзенцы змогуць убачыць страчаныя аб’екты: ратушу, Дамініканскі касцёл, Фару Вітаўта, палац Масальскіх і іншыя.
«У галоўным пакоі будуць прадстаўлены макеты гістарычнага цэнтра Гродна да 1961 года, яшчэ да таго як былі пабудаваныя Дом быту і кінатэатр „Гродна“. Гэтыя аб’екты вельмі некарэктна ўпісаліся ў гістарычную забудову горада. Менавіта таму я вырашыў не паказваць познесавецкую архітэктуру.
Як фанат архітэктуры, я вельмі цікаўлюся аднаўленнем Гродна на 1654 год. Мне вельмі цікава, як горад выглядаў менавіта ў гэты перыяд. Наш горад у той час быў сапраўды каралеўскім, рэнесансным і прадуманым для жыцця людзей», — дадаў Лапеха.
Свой музей з двума пакоямі гродзенскі краязнаўца плануе адкрыць да лета, а менавіта да пачатку фестываля нацыянальных культур.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…