За некалькі гадоў група падтрымкі «Iceberg» стала неад’емнай часткай хакею ў Гродне. 6 сакавіка падчас першага матчу стадыі плэй-оф паміж «Нёманам» і «Лідай» яркія дзяўчаты выступілі ў абноўленым складзе. Спачатку яны наладзілі флэшмоб на лёдзе, а пасля ўсю сустрэчу танцавалі каля трыбун.
У лютым прайшоў новы набор у групу падтрымкі. Больш за 20 дзяўчат прыйшлі на кастынг у той вечар, каб паспрабаваць сябе ў ролі чэрлідарак. Палова з іх ужо выступіла ў гродзенскім лядовым.