Горад

Хто чытае Hrodna.life? Самыя цікавыя вынікі анкетавання нашых чытачоў

Амаль тыдзень праходзіць вялікае даследаванне аўдыторыі Hrodna.life і мы маем першыя прамежкавыя вынікі! Чытайце, што пра сябе, горад і наш сайт кажуць рэспандэнты. Не згодныя з вынікамі? Запаўняйце анкету, калі яшчэ гэтага не зрабілі, і змяніце вынікі!

Анкетаванне чытачоў будзе праходзіць яшчэ тыдзень. Абавязкова паўдзельнічайце, калі яшчэ не. Мы будзем вам удзячныя!

Рэдакцыя Hrodna.life. Гэта яшчэ не ўсе

Дык што там з вынікамі?

У 20% нашых чытачоў, калі верыць адказам, няма адпачынкаў. А амаль 22% сёлетні адпачынак правялі на моры. А ты да каго далучышся? Запаўняй анкету!

Толькі 13% апытаных чытачоў HL выкарыстоўвае як асноўны транспарт ровар! Грамадскім транспартам карыстаюцца больш, як і аўто. Хочаш змяніць гэтую лічбу? Паўдзельнічай, запоўні нашую анкету і паўплывай не толькі на рэпрэзентацыю раварыстаў, але і на будучыню Hrodna.life!

Чытачоў Hrodna.life вельмі цікавіць гісторыя і грамадская актыўнасць. І вельмі мала — спорт і эканоміка. Хочаш больш навін на іншую тэму? Паўдзельнічай у даследаванні і выкажы сваю думку!

Чытачы Hrodna.life вельмі хочуць бачыць на сайце больш аўтарскіх калонак, інтэрв'ю і расследаванняў. І зусім не цікавяцца відэа, інфаграфікай, апытанкамі і тэстамі! Не згодны (ая)? Выкажы сваю думку!

Амаль усе апытаныя чытачы Hrodna.life чытаюць паралельна ТУТ.БАЙ і вельмі мала з іх чытаюць Onliner. Не згодны (ая) з такімі вынікамі? Паўдзельнічай у даследаванні!

Што бесіць, чаго ад нас хочуць і ці гатовыя плаціць?

Нашых чытачоў бесяць у горадзе: будынак аўтавакзалу, пластыкавае сэрца ў парку Жылібера, дрэнная музыка і шашлыкі на святах, адключэнні гарачай вады, агульная правінцыйнасць, вынішчэнне зелені, рэканструкцыя замка, Ленін на плошчы і савецкія назвы вуліц, кепскія дарогі, зашмат кавярняў і замала бараў - усяго не пералічыць! Хочаш дадаць штосьці ад сябе? Запоўні анкету!

Нашыя чытачы просяць нас арганізаваць у горадзе шмат івэнтаў: беларускамоўны караоке-батл, сустрэчу з Алексіевіч, дзень Губерта, піўны фэст і нават БНР102! А адзін нават папрасіў, каб з’явіўся раман Віктара Марціновіча, у якім гродзенец ратуе свет! А арганізацыю чаго ты б даверыў(ла) Hrodna.life? Паўдзельнічай у даследаванні і выкажы сваю думку!

33% апытаных гатовыя плаціць па 5 рублёў у месяц на падтрымку дзейнасці Hrodna.life, пры гэтым 17% наогул не гатовыя даваць ані капейкі! А ты за што: грошы ад чытачоў ці ад рэкламы? Выкажыся!

13% чытачоў гатовыя інакш дапамагаць нам: падарыць мэблю, камп’ютар, тэлефон, пачак кавы ці кружэлку для грамафона — у залежнасці ад іх фінансавага становішча. А на што ты гатовы (ая) дзеля Hrodna.life? Адкажы на пытанні!

Навошта гэта ўсё ведаць рэдакцыі?

Мы хочам развівацца і быць як мага бліжэй сваёй аўдыторыі, яе патрабаванняў і чаканняў. Хочам як мага лепш працаваць для вас і нашага горада, зразумець куды нам рухацца далей. Без вас гэта будзе проста немагчыма!

Мы склалі анкету, каб больш даведацца пра вас і пра тое, чым вы жывеце, што чытаеце і чаго чакаеце ад нас. Яе важна запаўняць удумліва. На гэта павінна хапіць 15−20 хвілін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024