Карыснае

«З Гродна з любоўю». Якія сувеніры прывезці з паездкі ў Гродна

З кожным годам у Гродна прыязджае ўсё больш турыстаў. І пытанняў, што прывезці родным і блізкім у якасці сувеніра, таксама робіцца больш. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала для вас самыя цікавыя і аўтэнтычныя сувеніры, якія дапамогуць захаваць успаміны аб Гродне на доўгія гады.



Салодкае

Калі вы прыехалі ў Гродна з іншай краіны, вам сапраўды варта прывезці з паездкі беларускія прысмакі. Аматары ласункаў парадуюцца халве ці зефіру з яблычнага пюрэ. Гэтыя прадукты лёгка знайсці ў кожнай краме. Тым, каму надакучыўся класічны зефір і хочацца разнастайнасці, раім зайсці ў фірмовую краму фабрыкі «Чырвоны харчавік» на вуліцы Савецкай. Там знойдзем мноства смакаў і відаў - жавальны зефір са смакам трускаўкі і банана, малінавы зефір з вітамінамі, зефір ручной працы.

Калі жадаецца чагосьці незвычайнага і менавіта гарадзенскага, раім прыгледзецца да натуральных крафтавых ірысак ад @fajny_smak. Ёсць розныя смакі - ад класічнага і шакаладнага да лаванды і касача са спецыямі. Прыгожая ўпакоўка з аленем будзе нагадваць пра Гродна. Ірыскі можна заказаць у Instagram, а можна пашукаць у гарадзенскіх сувенірных крамах (кажуць, іх бачылі ў «Шустрым вожыку» — спіс найлепшых сувенірных крам шукайце ў канцы артыкула).

«Гарадзенская гарбата»

Дапоўніць прысмакі можна травяной «Гарадзенскай гарбатай». Пад гэтым брэндам выпускаюць натуральныя чаі шасці розных смакаў. Купіць гарбату можна ў аптэцы-музеі па адрасе пл. Савецкая, 4 ці ў краме «Цудоўня» на вуліцы Кірава, 3.

Вырабы рамеснікаў

Даўгавечна, арыгінальна і з беларускім каларытам. Мясцовыя майстры ствараюць унікальныя вырабы са скуры, дрэва ці гліны. Для аматараў упрыгожанняў у Гродне знойдзецца асаблівы скарб — бронзавыя вырабы ад рамесніцы @vikovacraft. Можна прыгледзець для сябе як базавую аздобу, так і з беларускім арнаментам ці з літарай «Ў».

Калі да упрыгожанняў душа не ляжыць, прапануем звярнуць увагу на хатні дэкор з саломы ад @salomka.art. Такое рамяство мае ў Беларусі даўнія традыцыі. Для народных абрадаў з саломкі майстравалі фігуркі і плялі вянкі на галаву. Дарэчы, вянкі там таксама ёсць, толькі ў сучасным прачытанні - у выглядзе абручоў.

Шкло і крышталь

Для тых, хто прыехаў у Гродна на сваім аўто і не баіцца за захаванасць багажу. Шклозавод «Нёман» — гэта найстарэйшы вытворца вырабаў са шкла і крышталю ў Беларусі. На падарункі можна абраць куфлі, графіны, талеркі і шклянкі. Сярод вырабаў «Нёмана» знойдзем і празрыстае, і каляровае шкло, а таксама вітражы.

Набыць шкляны і крыштальны посуд можна ў фірмовых крамах «Нёмана» па вул. Карбышава, 32 і ў ГЗК ​​"Трыніці" на праспекце Янкі Купалы, 87.

Скураныя вырабы брэнда «Макей»

Брэнд «Макей» ужо амаль 30 гадоў вырабляе дызайнерскія скураныя сумкі, рамяні, кашалькі і многае іншае. Тут сапраўды ёсць з чаго выбраць. А яшчэ ў «Макей» ёсць фотаальбомы са скуранымі вокладкамі. Калі купіце такі, не забудзьцеся дадаць у яго фота з падарожжа ў Гродна!

Фірмовыя крамы і аддзелы «Макей» можна знайсці ў гандлёвых цэнтрах, а нядаўна, пасля некалькіх гадоў перапынку, зноўку адкрылася іх крама ў самым цэнтры — на Кірава, 8.

Лён

Беларусь славіцца сваімі ільнянымі вырабамі, і Гродна не з’яўляецца выключэннем. Ільняныя сурвэткі, абрусы, ручнікі - усё гэта можна знайсці ў фірмовых крамах «Беларускі лён» па адрасах: вуліца Замкавая, 18, вуліца Савецкая, 18, праспект Янкі Купалы, 87 (ГЗК «Трыніці»), вуліца Горкага, 91 (ААТ «Гронітэкс», 2-гі паверх).

Раім браць адзенне — кашулі, штаны, сукенкі. Калі ў крамах нічога не спадабалася, можна звярнуць увагу на прапановы ад @_stroj.

Выдатным рашэннем на лета можа стаць абутак з ільняным верхам. Такі вырабляе Лідская абутковая фабрыка. Цяпер абутак фабрыкі можна набыць праз іх сайт альбо ў фірмовай краме ў Лідзе.

Натуральная касметыка

Замежныя госці ахвотна набываюць натуральную касметыку беларускай вытворчасці. Яна вядомая не толькі сваёй якасцю, але і прыемным коштам, а таксама велізарным выбарам. Ёсць шампуні, бальзамы, крэмы для дзяцей і дарослых. З найбольш вядомых брэндаў можна параіць Markell, BelKosmex ці Беліта-Вітэкс. Якасную дэкаратыўную касметыку знойдзем у брэндаў BelorDesign и Relouis.

Чытайце таксама: Гродзенкі расказалі, якой беларускай касметыкай карыстаюцца і чаму

Для фанатаў цвёрдых шампуняў і бальзамаў выдатна падыдзе касметыка @dk_ecocraft. У яе складзе толькі натуральныя кампаненты, такія як экстракт крапівы ці рамонак. А калі шукаеце падарунак з характарам, звярніце ўвагу на цвёрдую парфуму. Знайсці і паслухаць водары можна ў @fantiki_shop па адрасе Савецкая плошча, 2А.

Карты Лапіных

Які беларускі горад можа пахваліцца такім сувенірам, як калода карт, такіх самых, як выпускаліся тут стагоддзе таму? А Гродна можа!

Карты Лапіных — гэта ўнікальная калода, вырабленая па прыкладзе карт, якія вырабляліся на знакамітай гродзенскай фабрыцы Лапіных у 1930-я гады. Такі сувенір ідэальна падыдзе для хатніх калекцый аматарам гісторыі. Каралі ў гэтай калодзе нагадваюць гістарычных персанажаў польска-беларуска-літоўскай гісторыі - Яна Сабескага, Казіміра Вялікага, Жыгімонта Аўгуста і Стэфана Баторыя.

А калі вы ці вашыя знаёмыя калекцыянуеце ігральныя карты, то абавязкова звярніце ўвагу яшчэ і на калоду «Карты ВКЛ», якую таксама стварылі ў Гродне. Яе можна знайсці ў магазінах OZ.by.

Магніцікі, паштоўкі і кубкі з Гродна

Класічныя сувеніры, якія ніколі не выйдуць з моды. Паштоўкі і малюнкі купіць можна ў кнігарнях. Тут знойдзем і Каложу, і віды на Нёман, і мясцовых коцікаў. А яшчэ звяртайце ўвагу на кнігі пра Гродзеншчыну. Яны вельмі цікавыя!

А калі для вас важна, каб нават магніцік ці паштоўка былі не банальнымі і па-сапраўднаму «гродзенскімі», раім наведаць краму «Цудоўня» на вуліцы Кірава, 3. Там можна знайсці керамічныя магніцікі ў выглядзе будынкаў горада, пра якія ведаюць толькі мясцовыя. Усе магніты зроблены з гліны і распісаны ўручную. А ў краме «Лёля» на вуліцы Савецкай, 1−3 (і ў многіх іншых месцах, нават у вулічнай кавярні «Жоўты») ёсць паштоўкі ад гродзенскай мастачкі Кацярыны Забелінай.

Дзе прадаюцца найлепшыя сувеніры з Гродна

Калі падборкі Hrodna.life вам мала, можна прыйсці ў краму і абраць сувеніры самастойна. Вось спіс крам у Гродне, у якіх заўсёды можна знайсці цікавыя падарункі:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024