Мы ведаем, хто нас чытае. А ці ведаюць чытачы, хто для іх піша, здымае і малюе? Адкінуўшы ў бок сціпласць і скарыстаўшыся добрым надвор’ем рэдакцыя сабралася, каб прадставіцца аўдыторыі. Горад мае ведаць сваіх герояў! Таксама вы даведаецеся, як далучыцца да каманды і атрымаць фірмовую футболку.
Руслан Кулевіч, ён жа Rasl — журналіст. На гэтым прадстаўленне можна скончыць. Руслана ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Руслан нарадзіўся і жыве ў Гродне і таму ведае не толькі фасадны горад. Досвед дзіцячага лазання па падвалах і стрэхах зараз дапамагае яму ў штодзённым пошуку навін.
Падчас службы ў войску Руслан быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што разведчык былым не бывае. Вы можаце не заўважыць Руслана ў горадзе, але гэта не азначае, што ён нечага не заўважыць. Хто самым першым даведваецца пра здарэнні і падзеі ў горадзе? Ну, вы зразумелі.
На здымку злева — Руслан Кулевіч, справа — Лёша Шота, Ірына Новік, Руслан Кулевіч — у такім складзе рэдакцыя пачала працаваць тры гады таму
Воля Новік — наша дызайнерка. Яна малюе ўсё, паўсюль і заўсёды. Калі пэўны час пасядзець з ёй побач, то потым можна знайсці на сваёй руцэ намаляваную татуху ці не вельмі прыстойнае слова, напісанае каліграфічнымі літарамі. А калі вам раптам пашанцавала піць з ёй каву, то, магчыма, пасля вы знойдзеце свой партрэт на сурвэтцы. Кароч, страшны чалавек.
Каб скіраваць Воліну творчую энергію ў карыснае русла, мы завальваем яе працай. Летась яна малявала мапу Гродна, таму зараз можа маляваць гістарычныя будынкі горада нават па памяці. А яшчэ яна прыдумала і намалявала нашага аленя Лявона.
Алена Кавальчук — журналістка. Менавіта яна напісала самы карысны для турыстаў тэкст пра абменнікі ў Гродне. Любіць гуляць у настолкі і дапамагаць людзям. Таму піша пра дзіцячы хоспіс, месцы, дзе можна адпачыць і музыку.
Вова Аплевіч — наш аўтамабільны эксперт. Ён дакладна ведае, куды глядзець, каб высветліць, ці згнілі джылі. Раней Вова рамантаваў машыны, а потым у адзін прыўкрасны дзень, седзячы ў яме, уцяміў, што гэта дно і ніжэй няма куды. Тады і вырашыў стаць журналістам. Ён нават хацеў паступіць на журфак, каб атрымаць другую адукацыю па гэтай спецыяльнасці, але… група не сабралася. Таму асвойваць прафесію мары ён прыйшоў да нас.
Марыя Кучмэйна — спецыялістка па рэкламе. Марыя ўмее знаходзіць людзей, гатовых плаціць за рэалізацыю нашых (агульных) мараў. Напэўна, яна ведае шмат чароўных словаў кшталту «Дзякуй» і «Калі ласка». Тое, што ў нас з’явіліся цікавыя і прыгожыя рэкламныя матэрыялы — у многім яе асабістая заслуга.
Будзем рады вашым допісам у рэдакцыю. Паведамляйце нам пра цікавыя падзеі і неабыякавых людзей, што жывуць побач з вамі. Мы абавязкова пра іх напішам. Альбо дапаможам вам пачаць пісаць і стаць журналістам.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…