Хуткая ежа найбольш запатрабавана летам, калі надвор’е такое добрае, што не хочацца губляць час на харчаванне ў памяшканні. Самая запатрабаваная вулічная ежа — бургеры. Мы купілі пяць бургераў у самым цэнтры горада, у месцах, дзе любяць шпацыраваць гродзенцы і турысты. Пабыць бургер-экспертам мы запрасілі Андрэя Грушынава, менеджара аднаго з гродзенскіх бараў, аўтара шматлікіх «крафтавых» рэцэптаў і аднаго з першых, хто пачаў гатаваць бургеры ў Гродне.
«Найперш у бургера мае быць класная булка. І чым яна больш свежая, тым лепш. Таксама мастхэв для класічнага бургера гэта ялавічына. Лепш, каб выкарыстоўвалася ахалоджанае, а не замарожанае мяса. Абавязковым складнікам бургера павінен быць салат. І зусім немагчыма ўявіць сабе бургер без соўса, каторы тым лепшы, чым бліжэйшы да натуральнага», — такое апісанне бургераў даў Андрэй перад дэгустацыяй.Тэставаць бургеры Андрэй пачаў у зваротным парадку.
«Вельмі дзіўна. нейкая рыба? Можа курыца? Не разабраць смак, і фактура ў мяса нейкая не мясная. Увогуле, тут столькі маянэзу і кетчупу, што астатнія смакі амаль немагчыма разлічыць. Булка чамусці мае сляды ад грыля. Гэта дзіўна, павінна быць уласная румяная скарыначка. Пакаштаваўшы, скажу, што такі бургер я б ніколі не купіў. Прынамсі, другі раз — дакладна».
«Тут ёсць сыр, агуркі марынаваныя, салацік, булка мягкая. Калі шчыра, катлета — не зусім смачная. У асноўным смак дае сыр. Больш-менш нармальна».
Гэта маленькі бургер, у рэстаране такія называюць бэбі-бургерамі. Гэта зручна, бо дае магчымасць паменшыць кошт.
«О, ёсць гарчыца! У катлеты адразу адчуваецца смак ялавічыны. Булачка знутры абсмажана, гэта дае прыемны смак. Яшчэ тут выкарысталі соўс-барбекю. Напэўна, гэта бургер з нейкага сеткавага рэстаранчыка, бо смак такі «тыповы».
«Гэты бургер таксама з нейкай сеткі.Па смаку вельмі падобны да папярэдняга. Катлета мае добры смак, булка абсмажана знутры. На мой густ, гэта самы лепшы бургер з тых, што пакуль давялося тут пакаштаваць».
«Тут булка сухаватая і мала соўса. Праз гэта бургеру не хапае сакавітасці. Гуркі марынаваныя, смак — на аматара. Мяса выглядае бледным».
Бургер № 2, што атрымаў найвышэйшую адзнаку, мы набылі ў ПарКінгу на вуліцы Ажэшкі за 1 рубель 70 капеек.
Той бургер, набываць каторы эксперт не раіць, № 5, нам прадалі ў кафетэрыі магазіна «Ратушны», на Савецкай плошчы. Ён каштаваў 2 рублі 60 капеек.За астатнімі нумарамі хаваліся наступныя вытворцы:
№ 1 «Колобки», кошт - 2 рублі 19 капеек№ 3 «Бургер Кінг», кошт - 1 рубель 60 капеек№ 4 «Раскоша» (кафетэрый) — 3 рублі 32 капейкі
Вызначыць нейкі пэўны час ці адзіную нагоду з’есці бургер зараз немагчыма, лічыць Андрэй Грушынаў. «Гэта можа быць хуткі перакус, і сняданак, і абед. Можа толькі для вячэры не надта пасуе. У мяне таксама быў перыяд у жыцці, калі купляў бургеры амаль штодня ідучы на працу, бо снедаць дома не паспяваў. Гэта ўніверсальная ежа і зараз для многіх такое харчаванне робіцца ладам жыцця».
Што да шкоднасці ці карыснасці бургераў, то і тут адназначнага адказу няма. Дакладней, немагчыма адказваць за ўсе бургеры агулам. «Калі ў кафэ не выкарыстоўваць паўфабрыкаты, самі гатуюць соўсы, пякуць булкі, робяць катлеты са свежага мяса і дадюць зеляніну, то атрымліваецца цалкам здаровая ежа. А калі гатуюць па-іншаму, то можна атрымаць на выхадзе вельмі шкоднае спалучэнне складнікаў».
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…