За апошні месяц сям’я Супрон выкінула толькі 300 грамаў смецця, якое не паддаецца перапрацоўцы. У час пандэміі на самаізаляцыі ёсць магчымасць навучыцца сартаваць смецце. Hrodna.life разам з Мечыславам расказвае, як пачаць сартаваць адходы і выпрацаваць карысную звычку.
Найперш высветліце, што з упакоўкі можна перапрацаваць, а што — не. Ёсць пластык, папера, шкло і арганічныя адходы. Што можна будзе перапрацаваць?
На пакунках у прадуктаў ёсць маркіроўка, якая пакажа, ці можна іх перапрацаваць Віды пластыка, які перапрацоўваецца: PET, HDPE, LDPE, PE и PP.
Не перапрацоўваецца: упакоўкі Tetra Pak, полістырол (PS), камбінаваныя матэрыялы, аднаразовы посуд, канцылярскія вырабы, упакоўкі ад зубной пасты і крэмаў.
Пластык без маркіроўкі лепш кінуць у кантэйнер для змешанага смецця.
Чыстая папера і кардон заўсёды пасуюць для перапрацоўкі.
Не перапрацоўваецца: фотапапера, шпалеры, запалкавыя скрынкі, упакоўкі харчовых тавараў, ламінаваная папяровая прадукцыя, фальга, чэкі, папяровыя кубачкі.
Перапрацоўцы паддаецца любая шкляная тара.
Нельга выкідваць у кантэйнеры для другаснай перапрацоўкі аўтамабільнае, аконнае і мэблевае шкло, люстэркі, лямпачкі. Фаянсавы, крыштальны і гліняны посуд таксама адносіцца да катэгорыі бытавых адходаў, а не шкла.
Небяспечныя адходы — гэта тое, што можа ўтрымліваць таксічныя рэчывы. Галоўным чынам — гэта батарэйкі, люмінесцэнтныя лямпы, ртутныя градуснікі. Іх трэба здаваць у пункты збору.
«Да такіх рэчаў як батарэйкі і лямпачкі я стаўлюся вельмі сур’ёзна. Таму што батарэйкі - гэта рэчы, якія найбольш забруджваюць асяроддзе. Я іх абавязкова збіраю ў асобную скрыначку, і калі назбіраецца значная колькасць, нясу ў краму. У кожнай вялікай краме стаіць скрыня, дзе прымаюцца такія рэчы», — кажа Мечыслаў.
Мечыслаў стараецца выбіраць тыя прадукты, дзе прысутнічае менш смецця, якое не перапрацоўваецца. «Напрыклад, я набываю вушныя палачкі, у якіх аснова з паперы, таму што яны кампасціруюцца, перагніваюць. З ёгуртамі цяжка, таму што кубачкі для іх пераважна прадукуюць з віду пластыку, які не перапрацоўваецца», — кажа Мечыслаў.
Калі будзеце набываць тавары ў краме, звяртайце ўвагу на ўпакоўкі, якія не перапрацоўваюцца, і не нясіце смецця дадому.
Зрабіце раздзельны збор смецця звычайнай справай. Арганізуйце сартаванне ў даступным для ўсёй сям'і месцы.
«Ва ў мовах кватэры з выбарам месца вельмі цяжка. Таму у мяне так: пад ракавінай стаіць вялікае смеццевае вядро, куды я скідаю рэшткі арганікі і вакол яго я стаўлю бутэлькі, асобныя пакеты для пластыку з металам і для паперы. Ва ўмовах кватэры, дзе катастрафічна мала месца, толькі так можна».
Сартуйце толькі чыстую сыравіну (без рэшткаў ежы і тлушчу). Усё смецце пажадана сціскаць. «Калі пластыкавыя бутэлькі проста так выкідваць у сметніцу, замучышся кожны дзень выкідваць смецце», — кажа Мечыслаў. Таму ён змяншае аб’ём бутэлек перад тым, як выкінуць іх у сметніцу. Робіць Мечыслаў гэта натуральна сціскаючы пластык рукамі. «Перш за ўсё, я раблю гэта для сваёй жа эканоміі. Другой прычынай з’яўляецца тое, што пластык будзе лягчэй даставіць на смеццеперапрацоўчы завод і перапрацаваць ужо іншым людзям».
Мечыслаў пачаў сартаванне смецця з паперы і пластыку. Калі ўбачыў, што усё добра атрымліваецца, паступова перашоў да сартавання іншых рэчаў.
Таму не стаўце невырашальных задач. Пачніце з паперы. Вам і вашым родным будзе лягчэй прызвычыцца да гэтага працэсу.
Мечыслаў выносіць смецце раз у тыдзень. Звычайна гэта вечар пятніцы альбо субота. За тыдзень у сям'і з трох чалавек збіраецца 5−7 кг кампосту. На другім месцы па колькасці смецця шкло, таму што яно шмат важыць. Але сказаць колькі канкрэтна шкла цяжка. «Гэта залежыць ад апошніх святаў», — жартуе Мечыслаў. За тыдзень збіраецца 2 кг пластку, пасля яго ідзе папера.
На апошнім месцы смецце, якое не перапрацоўваецца. Яго менш за усё. «Звычайна гэта нейкія кубачкі з-пад ёгурта, пакункі ад ежы з дадаткам фальгі. Такое смецце ў мяне ўвогуле выносіцца раз у месяц і за апошні месяц у нас быў рэкорд — 300 грамаў».
Пасля таго, як усё смецце паасобна сабралі, занясіце яго ў кантэйнеры для смецця, якое едзе на перапрацоўку.
Варта зразумець, навошта сартаваць адходы. Па словах Мечыслава, гэта пытанне свядомасці. Ён для сябе паставіў мэту пакінуць пасля сябе толькі найлепшае — у плане не толькі духоўным, але і бытавым. «Я не хачу пакінуць пасля сябе смецце. Каб потым маю праблему вырашалі нашчадкі».
Беларусы скардзіліся на дзеянні сілавікоў пры не "палітычных" затрыманнях. Сцвярджалі, што ў працы тыя перавышалі…
Пачаўся адвэнт - традыцыйны час чакання Калядаў. У апошнія гады ўсё больш моднымі робяцца адвэнт-календары.…
Квір-персоны з'язджаюць з Беларусі, каб выратавацца ад рэпрэсій і адчуць сябе камфортна, чаго яны не…
У Гродне ёсць дом начнога знаходжання на 50 койка-месцаў. Пры гэтым людзей, якія апынуліся на…
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…