Паглядзелі, якія ёсць нумары ў гасцініцах Гродна і колькі каштуе пажыць у іх. Большасць гатэляў і апарт-гатэляў, якія мы знайшлі, знаходзяцца ў цэнтры горада ці блізка да яго.
Гасцінічны комплекс «OMEGA» размешчаны ў цэнтры горада на вуліцы Васілька. У гатэлі 32 нумары рознай цэнавай катэгорыі.
Суткі пражывання ў двухмясцовым стандартным нумары каштуюць 36 рублёў, за дваіх — 72.
У нумары ёсць два ложкі, душ, тэлевізар і халадзільнік.
Самы дарагі варыянт у гэтай гасцініцы — аднамясцовы двухпакаёвы палепшаны нумар. Суткі пражывання ў ім — 68 рублёў.
Паснедаць прапануюць у кафэ «АРХідэя», якое знаходзіцца ў 600 метрах ад гасцініцы.
Усяго ў гасцініцы 123 нумары. Месца ў аднапакаёвым стандартным нумары каштуе 55 рублёў. У нумары ёсць халадзільнік, тэлевізар, падлучаны інтэрнэт. У кошт не ўваходзіць харчаванне. Яго можна замовіць асобна.
За 120 рублёў можна размясціцца ў двухпакаёвым люксе. У ім акрамя стандартнага набору мэблі ёсць чайнік, фен, тапачкі, халаты, гігіенічны набор і лазневыя ручнікі.
За 100 рублёў можна размясціцца ў аднамясцовым нумары. У ім ёсць ложак з артапедычным матрацам, кандыцыянер, тэлевізар. У кошт уключаны кантынентальны сняданак. Такі ж нумар, але з дэкаратыўным балконам каштуе 110 рублёў.
Ёсць нумары для людзей з інваліднасцю. Яны каштуюць даражэй — 120 рублёў.
219 рублёў каштуе нумар «люкс». У ім ёсць тапачкі, халаты, фен. У кошт, акрамя сняданку, уключана і наведванне сауны на дзве гадзіны.
Чытайце таксама: В центре Гродно за $ 5 млн продают отель «Неман»
Пражыванне каштуе ад 60 (нумар-студыя з кухняй) да 300 рублёў (Deluxe Room). У нумарах ложкі з артапедычнымі матрацамі, туалетныя прыналежнасці, махрыстыя ручнікі, халат і тапачкі.
Асобныя бунгала і шале на два спальныя месцы каштуюць 50 рублёў за суткі.
«Гасцініца знаходзіцца на тэрыторыі базы адпачынку „Прывал“, таму ўсе забавы для гасцей, якія пражываюць у гатэлі, уваходзяць у кошт пражывання», — пазначана на сайце гасцініцы. У «Прывале» ёсць вяровачны гарадок, лазертаг, стральба з лука, гульнявая зона для дзяцей рознага ўзросту, альтанкі з мангаламі, веламабілі і іншае.
У гасцініцы 24 нумары, ёсць нумар для людзей з інваліднасцю.
Кошт пражывання — 100 рублёў. У кошт уваходзіць сняданак і месца на ахоўнай стаянцы. У нумары ёсць тэлевізар і халадзільнік.
Таксама да гасцініцы «Славія» адносяцца апартаменты на Малой Траецкай і 17 верасня.
У гасцініцы — 40 нумароў рознай цэнавай катэгорыі. У кожным нумары ёсць кандыцыянер, сейф, тэлефон, кабельнае тэлебачанне, бясплатны Wi-Fi на тэрыторыі гасцініцы, міні-бар, фен, прасавальныя прыналежнасці.
За 115 рублёў можна размясціцца ў аднамясцовым стандартным нумары (двухмясцовы — 190), у люксе — за 220 рублёў. У кошт пражывання ў гатэлі ўваходзяць сняданкі, басейн, сауна і лазня.
Гатэль займае два будынкі: у адным знаходзяцца апартаменты, у другім — гасцінічныя нумары.
Стандартны апартаменты з двухспальным або двума аднаспальнымі ложкамі каштуюць ад 175 рублёў. У кошт уваходзіць сняданак. У апартаментах ёсць тапачкі, фен, халадзільнік, мікрахвалёўка, пліта і посуд. Стандартны гасцінічны нумар каштуе ад 165 рублёў, але там не будзе магчымасці прыгатаваць або разгарэць сабе самому ежу.
Размяшчэнне ў люксе каштуе ад 330 рублёў. Гэта трохпакаёвыя апартаменты з двума спальнямі з ложкамі king size, гасцінай і гардеробной. Там могуць размясціцца да шасці гасцей.
На першым паверсе апарт-гатэля знаходзіцца рэстаран «Барашка», на першым паверсе гатэля — рэстаран «Мураўёў».
У гатэлі 8 нумароў катэгорыі suite і standard, плошчай ад 17 да 32 кв. м. у кожнага з іх ёсць свая назва: напрыклад, «Творчая майстэрня» або «Пакой вандроўніка».
Проживание в номере STANDART стоит 190 рублей, в апартаментах — 240. В номерах есть халат, тапочки и фен.
Першы ў Беларусі гатэль без ресепшена. У гатэлі ёсць аднаўзроўневыя і двухузроўневыя нумары.
У нумарах ложкі з артапедычным матрацам, ёсць тэлевізар, кандыцыянер, фен і касметыка. Таксама міні-кухня з варачнай панэллю, халадзільнікам і посудам.
Кошт пражывання — ад 160 да 250 рублёў.
Чытайце падрабязней пра першы ў Гродне апарт-гатэль
Усяго ў гатэлі 15 нумароў рознай коштавай катэгорыі.
За 375 рублёў можна размясціцца ў стандартным нумары. У аднамясцовым нумары ёсць касметычныя сродкі і лазневыя прыналежнасці, халаты, тапачкі, фен і міні-бар.
760 рублёў каштуе размяшчэнне ў Presidential Suite. Нумар складаецца з гасцінай з канапай, крэсламі і столікам, з зручнай працоўнай зонай і міні-бібліятэкай, і спальні з ложкам «king-size», упрыгожаным балдахінам. У нумары ёсць вялікі ванны пакой з душам і ваннай, пярэднім пакоем і гасцявой прыбіральняй.
У кошт пражывання ўваходзяць сняданкі.
У апартаментах 5 пакояў з агульнай кухняй. На кухні ёсць халадзільнік, мікрахвалевая печ, посуд, пральная машына, прас, фен. Чай і кава за кошт установы.
Кошт пражывання ад 65 рублёў.
У апартаментах — адзін аднапакаёвы і тры двухпакаёвыя нумары. У інтэр'еры выкарыстаны працы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча i Юрыя Якавенкі.
Кошт пражывання ў аднапакаёвым нумары — 70 рублёў, у двухпакаёвым — 100.
Чытайце таксама: У старой камяніцы ля турмы адкрылі апарт-гатэль і плануюць зрабіць кавярню
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…