Праз суткі пасля таго, як у нас на сайце з’явіўся матэрыял пра тое, што гродзенскі святар Георгій Рой шукае сям’ю Раеўскіх, каб перадаць «кнігу жыцця», у рэдакцыю Hrodna.life звярнулася некалькі чалавек. Сярод іх былі нашчадкі Зоі і Георгія Раеўскіх.
У 2017 годзе настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой выявіў у парафіяльнай бібліятэцы Евангелле, якое было запісана ад рукі гісторыямі з жыцця гродзенскай сям'і Раеўскіх. Запісы ў кнізе працягваліся 60 гадоў. Святар хацеў знайсці нашчадкаў Раеўскіх і перадаць ім сямейную рэліквію.
Аказваецца, Евангелле з запісамі Зоі Раеўскай у сабор перадала жонка яе праўнука Алена Раеўская ў 2012 годзе. Жанчына вырашыла з мужам, што каштоўнай кнізе лепш захоўвацца ў саборы.
«Мы святару ўжо паведамілі, што кнігу хочам пакінуць у саборы, — расказвае Алена. — Там ёй месца, таму што сваякі паміж сабой сёння не камунікуюць. А дома ў нас гэтая кніга знікне, а ёй патрэбны тэмпературны рэжым, як у бібліятэцы. Ёсць ў нас яшчэ старая кніга „Рэвізор“, дык яна ўжо ў дзірачках, плануем таксама перадаць яе ў музей. А наогул у нас было шмат каштоўных папер і розных дзённікаў, але яны ўсе прапалі. Яшчэ дзед Уладзіслаў Георгіевіч неяк казаў, што сваякам няма справы да гісторыі сям'і».
Алена распавяла, што радавод сям'і Раеўскіх ідзе ад вядома расійскага генерала Мікалая Раеўскага, удзельніка французска-рускай вайны 1812 года. У адным з гарадоў Расіі сёння нават ёсць музей прысвечаны Раеўскім.
«Зоя і Георгій Раеўскія прыехалі на Гродзеншчыну ў 1939 годзе як настаўнікі, — кажа Алена. — Спачатку яны жылі ў Сапоцкіне, а пасля перабраліся ў Гродне. За сваё жыццё яны шмат паездзілі і папрацавалі. Зоя — аўтар запісаў у Евангелле — памерла ў ноч з 1989 на 1990 года ў ўзросце 87 гадоў. Па расказах яна была добрай жанчынай, але я яе не заспела. Але ў нашай сям'і сёння захоўваецца памяць пра яе і пра іншыя продкаў.
Яшчэ некалькі гадоў таму мы зрабілі копіі ўсіх важных дакументаў і нават напісалі цэлую працу на тэму дзённікаў і ўспамінаў Раеўскіх».
Hrodna.life дзякуе чытачам за актыўны пошук сваякоў Зоі і Георгія Раеўскіх.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…