У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў свеце адзначаюць Дзень усіх Святых. Дзеці і дарослыя прыбіраюцца ў строі страшных і не вельмі персанажаў, ладзяць тэматычныя вечарынкі і ўпрыгожваюць дамы чарапамі, гарбузамі і павукамі. Hrodna.life паглядзеў, якія дэкарацыі да Хэлоўіна можна купіць у крамах нізкіх коштаў у Гродне і колькі гэта каштуе.
Мы зазірнулі ў дзве папулярныя сеткі тавараў фіксаваных коштаў: FixPrice і «Тры кошты». Больш за ўсё ўдалося знайсці упрыгожванняў для дома. А вось строяў або элементаў адзення да Хэлоўіна было менш.
У FixPrice мы знайшлі шмат дэкору для Хэлоўіна: падсвечнікі ў форме чэрапа, агеньчыкі, сетку-павуцінку.
У «Трох коштах» менш выбару. Там з дэкарацый да Хэлоўіна прапануюць тэкстыльную павуцінку, папяровую дэкарацыю, чорна-аранжавыя шарыкі.
Парыкі, панчохі са светланазапашвальнымі элементамі, маскі і капялюшы ведзьмаў, абадкі з рожкамі - усё гэта можна купіць у FixPrice.
У «Тры кошты» мы знайшлі капялюшы ведзьмаў, абадкі з павуціннем і рожкамі. Таксама там ёсць завушніцы-павукі і заколкі для валасоў у выглядзе прывідаў, капелюшоў і чорнай коткі.
Смотрите также: Страшная сіла. 12 крокаў да святочнага макіяжу на Хэлоўін
Дзіцячае адзенне да Хэлоўіна мы знайшлі толькі ў FixPrice. Там можна купіць спадніцу з абадком (шмат колераў) і аранжавую ў зоркі накідку з каўпаком.
Глядзіце больш фота: «Бармены разрисованные и атмосфера крутая». Как отметили Хэллоуин-2021 в Гродно
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…
Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…