У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў свеце адзначаюць Дзень усіх Святых. Дзеці і дарослыя прыбіраюцца ў строі страшных і не вельмі персанажаў, ладзяць тэматычныя вечарынкі і ўпрыгожваюць дамы чарапамі, гарбузамі і павукамі. Hrodna.life паглядзеў, якія дэкарацыі да Хэлоўіна можна купіць у крамах нізкіх коштаў у Гродне і колькі гэта каштуе.

Мы зазірнулі ў дзве папулярныя сеткі тавараў фіксаваных коштаў: FixPrice і «Тры кошты». Больш за ўсё ўдалося знайсці упрыгожванняў для дома. А вось строяў або элементаў адзення да Хэлоўіна было менш.

Дэкарацыі

У FixPrice мы знайшлі шмат дэкору для Хэлоўіна: падсвечнікі ў форме чэрапа, агеньчыкі, сетку-павуцінку.

У «Трох коштах» менш выбару. Там з дэкарацый да Хэлоўіна прапануюць тэкстыльную павуцінку, папяровую дэкарацыю, чорна-аранжавыя шарыкі.

Адзенне і аксэсуары для дарослых

Парыкі, панчохі са светланазапашвальнымі элементамі, маскі і капялюшы ведзьмаў, абадкі з рожкамі - усё гэта можна купіць у FixPrice.

У «Тры кошты» мы знайшлі капялюшы ведзьмаў, абадкі з павуціннем і рожкамі. Таксама там ёсць завушніцы-павукі і заколкі для валасоў у выглядзе прывідаў, капелюшоў і чорнай коткі.

Смотрите также: Страшная сіла. 12 крокаў да святочнага макіяжу на Хэлоўін

Адзенне для дзяцей

Дзіцячае адзенне да Хэлоўіна мы знайшлі толькі ў FixPrice. Там можна купіць спадніцу з абадком (шмат колераў) і аранжавую ў зоркі накідку з каўпаком.

Глядзіце больш фота: «Бармены разрисованные и атмосфера крутая». Как отметили Хэллоуин-2021 в Гродно