Партрэт настаўніка, у якога б хацелася вучыцца, склалі гродзенскія ўдзельнікі курсаў Мова нанова. Паводле іх, ідэальным настаўнікам мае быць халасты мужчына 30-40 гадоў, з  лідарскімі здольнасцямі, прыхільнасцю да спорту і пачуццём гумару. Сярод пажаданых характарыстык аказаліся таксама адданасць прафесіі, прыязнасць да беларускай літаратуры і нацыянальнай кухні. Жыць “настаўніку мары” наканавана  доўга і шчасліва. Прынамсі, так выцякае са складзенай  “Казкі пра беларускага настаўніка з Гродна”.

image00002
Рэальную гісторыя беларускай школы ў Гродне распавёў 31 кастрычніка Андрэй Чарнякевіч, аўтар кнігі “Нараджэнне беларускай Гародні”, а вось “альтэрнатыўную”  склалі самі мовананоўцы

Жыў-быў у Гародні беларускі настаўнік. Выкладаў ён гісторыю Беларусі, вучыў дзяцей мову шанаваць і паважаць радзіму. Ён быў добрым настаўнікам, бо любіў сваю працу. Было яму каля сарака год, а звалі настаўніка Мацей Валошка.

image00001
Паводле ўдзельнікаў занятка, любімым літаратурным творам настаўніка з’яўляецца “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (на малюнку ХПГ) ці “На ростанях” (НР), а з музыкі – “магутны Божа” (МБ). У вучнёўскім асяроддзі ён мае мянушкі “Акадэмік”, “Бацька” альбо “Спадар”. Ён інтэлектуал і носіць акуляры і прыхільнік здаровага ладу жыцця, бо інакш не стаў бы кандыдатам у майстры спорту па боксе.

І вось аднойчы на ўрок на Мацея завітаў чыноўнік з міністэрства адукацыі. Чыноўнік таксама хацеў зрабіць сваю справу добра. Бо меў цікавасць да настаўніка не толькі як выкладчыка, але і як да выбітнага грамадскага дзеяча. Пабыўшы на ўроку, чыноўнік здзівіўся – аказваецца, існуе такая Беларусь і такая выдатная беларуская мова. Вельмі стала гэта чыноўніку цікава.

6

Але не ведаў службовец беларускай мовы. А яшчэ – не разумеў крэатыўнага падыхода да навучання. Каб тое выправіць, запісаўся чыноўнік на курсы “Мова нанова”. Бо нават чыноўнікам ясна, што вучыцца ніколі не позна. А пакуль не авалодаў моваю, папрасіў перакласці беларускія творы на рускую. Настаўнік адмовіў у просьбе, бо палічыў такую адукацыю бессэнсоўнай. Ён параіў не шукаць шляхоў у абход і не падманваць сябе.

7

Звалі таго чыноўніка… Мар’я Іванаўна. Зразумела яна, што абыйсціся перакладамі не ўдасца, што застаецца толькі вучыцца. Пачалі яны заняткі – займаліся і займаліся – і скончылася тым, што ажаніліся яны з настаўнікам. Нарадзіліся ў іх дзеці і гаварылі яны ўсе па-беларуску, і жылі разам доўга і шчасліва.

5