Горад

Кубачак кавы на Гварнай вуліцы: што рабіць з кварталам за сінагогай цяпер, калі ад дублёра Траецкай адмовіліся

Дарагія гродзенцы, можна вас павіншаваць! Архітэктары і ўлады, здаецца, адмовіліся ад глупай і шкоднай ідэі пабудаваць дублёр вуліцы Вялікай Траецкай. Цяпер можна памарыць: як аднавіць гэты цікавы стары раён і якая з таго можа быць карысць.

Да Другой Сусветнай вайны навокал харальнай сінагогі існаваў адзін з найбольш населеных кварталаў Гродна. Апрача галоўнай сінагогі тут былі яшчэ чатыры малітоўныя дамы, шматлікія яўрэйскія школы і кватэры. Там, дзе цяпер знаходзіцца банк БелВЭБ, быў Мясны рынак.

Вуліцы Рабі Нохума і Пераца — сучасная Вялікая Траецкая
У блытаніне вузкіх вулак, якіх мала цяпер засталося ў старым Гродне, самай галоўнай была вуліца Гварная. Яна вяла ад раёна Фары Вітаўта ўглыб яўрэйскага квартала. Ад яе адыходзіла мноства іншых вуліц: Крахмальная, Пыльная, Курыная, Птушыная, Гароднінавая, Крывая, Кравецкая, Фруктовая. Ад іх цяпер засталіся адно толькі ўспаміны.

вул. Гварная цяпер і ў 1937 годзе

На здымках добра бачныя сінагогі, Мясны рынак і яўрэйскія могілкі
Пасля вайны квартал за сінагогай хутка дэградаваў. На месцы Мяснога рынка ўзвялі інтэрнат, у адным з будынкаў месцілася гандлёвае вучылішча, яго знеслі ў 1960-х. Вуліца ад увахода ў сінагогу на Замкавай аж да схіла над Гараднічанкай называлася 2-й Працоўнай. Цяпер ад яе застаўся толькі адзін дом — той, у якім знайшлі нядаўна скарб залатых манет.
Вугал Гварнай і Вялікай Траецкай ў 1950 г і цяпер

Планы, якія не здзейсніліся

У самым канцы 1990-х, калі ад былой Гварнай застаўся толькі адзін дом — кветкавая крама — быў распрацаваны эскізны праект забудовы абшару.

Апошні дом на былой Гварнай, кветкавая крама знесеная ў 2007 г.
Па вуліцы Вялікай Траецкай планавалася ўзвесці офісны будынак, а на самым пустыры вялікі «элітны» дом з «калодзежам» унутры. Казалі нават, што кааператыў для будаўніцтва дома планавалася стварыць з афіцэраў сілавых структур Беларусі, але тыя, падумаўшы пра перспектывы жыцця ў задымленым гістарычным цэнтры, ад будаўніцтва адмовіліся.
Дом пасярэдзіне мелі пабудаваць на Вялікай Траецкай каля банка
У 2000-х, у эпоху кіраўніка вобласці Уладзіміра Саўчанкі, з’явіўся праект дублёра Вялікай Траецкай. Ён ставіў крыж на ўсіх марах аб аднаўленні гэтага квартала.
У глыбіні квартала за сінагогай мусіў паўстаць доўгі будынак для сілавікоў

Пра адбудову квартала трэба казаць гучна

Сёння, можна сказаць, мары вяртаюцца. Відавочна, што нават самыя глухія месцы гістарычнага месца паступова набываюць прывабнасць у вачах прадпрымальнікаў. Прыклад таму — досыць папулярная ў Гродне «Піца Форна», размешчаная акурат у адным з дамоў, які з’яўляецца рэшткамі вялікага яўрэйскага квартала над Гараднічанкай.

Квартал навокал сінагогі можна было параўнаць з кракаўскім Казімежам

Квартал за сінагогай. Цяпер там вялікі пустыр
Таму давайце будзем пісаць і гаварыць пра тое, што квартал за сінагогай трэба адбудоўваць! І будуць тут утульныя вулачкі, і маленькая плошча, і аглядная пляцоўка з відам на Каложскі парк, і на ёй можна будзе некалі ліпеньскім ранкам кавы выпіць, паглядаючы на шыльду з надпісам «Вуліца Гварная».
Цяпер за сінагогай вялікі пустыр

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Інтэрнэт — сіла. Да 2020 улады гэтага не разумелі». Стваральнік Гродзенскага форума расказаў пра байнэт нулявых

Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…

7 лістапада 2024

Грэчка з чарніцамі, жывая музыка і «сарамлівы» стрыптыз. Рэстаранам «Беласток» у Гродне і Grodno ў Беластоку споўнілася 50 гадоў

У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…

5 лістапада 2024

«Прабіце, калі ласка». Як у Гродне адным талончыкам ламалі сістэму

Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…

4 лістапада 2024

«Мяне не перамагчы, я не спаборнічаю». Гродзенка перанесла аперацыю на ствале галаўнога мозгу — вось як змянілася яе жыццё

Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…

1 лістапада 2024

«Воку няма за што зачапіцца». Спыталіся ў дызайнера, што не так з інтэр'ерамі гродзенскіх устаноў

Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…

31 кастрычніка 2024

Куды з’ездзіць на Хэлоўін у Гродзенскай вобласці: 5 містычных месцаў ад замкаў да млыноў

Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…

29 кастрычніка 2024