Лепшы адпачынак — паляжаць на канапе перад тэлевізарам ці пасядзець у сацсетках. Калі згодны — закрывайце артыкул. Бо тут мы ўзгадаем зусім іншыя спосабы бавіць вольны час. Яны даюць магчымасць адпачыць так, каб не мучала потым сумленне за бяздарна страчаныя гадзіны.
Камандныя спаборніцтвы ў логіцы, эрудыцыі, хуткасці мыслення і шмат чым яшчэ — гэта Мазгабойня. «Пошалить извилинами» запрашаюць ахвотных двойчы ў месяц. Каб паўдзельнічаць у турнірах, трэба сабраць каманду інтэлектуалаў і зарэгістравацца на ўдзел у бліжэйшай гульні. Час і месца спаборніцтваў можна знайсці ў групе суполкі ў VK.
Арганізатары квэст-румаў прапануюць інтэлектуальныя задачы, рашаць каторыя прыходзіцца ва ўмовах, набліжаных да рэальных і за абмежаваны час.
Квэст-румы Гродна прадстаўляюць магчымасць адчуць сябе сакрэтным агентам (ExtraReality) ці здейсніць ідэальнае рабаўніцтва (ZASADA), пазбегнуць расправы інквізіцыі (Real Game), выратавацца з загадкавага замкнёнага пакою (Quester), перажыць зомбі-апакаліпсіс (PodZamkom). Падрабязнасці ўдзелу шукайце на старонках квэструмаў.
Моўныя сустрэчы ў гэтай суполцы гэта не курсы па вывучэнню мовы. Сюды прыходзяць за магчымасцю паразмаўляць, падзяліцца сваімі ведамі, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей, якім цікава развівацца.
Tandem Evenings in Hrodna прызначаныя як для тых, хто добра ведае замежную мову, так і для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць. Больш дасведчаныя ў мове людзі арганізуюць вакол сябе ўдзельнікаў і становяцца лідарамі моўных сталоў. Пастаяннымі мовамі камунікацыі на Tandem Evenings in Hrodna сталі англійская, польская і французкая.
Таксама час ад часу збіраюцца аматары літоўскай, нямецкай, іспанскай і нават японскай. Кожны, хто знаёмы з іншай замежнай мовай, можа прапанаваць яе да вывучэння.
Падрабязнасці можна знайсці ў суполцы ў VK.
Прысвяціць вольны час вывучэнню роднай мовы можна, далучыўшыся да сустрэч суполкі «Мова нанова» ў Гродне. Тут прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы — у інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.
Штотыдзень па панядзелках ахвотныя збіраюцца, каб папрактыкаваца ў граматыцы ці засвоіць новую лексіку праз узаемадзеянне. Абавязковая ўмова і атракцыя кожнай сустрэчы — цікавы госць.
У розны час сюды завітвалі тэлевядоўцы Юры Жыгамонт і Андрусь Такінданг, музыкі Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі, а таксама многія адмыслоўцы сваёй справы — будаўнікі, гісторыкі, лекары, кухары ды іншыя — заўсёды беларускамоўныя.
Інфармацыю пра тэмы наступных заняткаў і анонсы гасцей шукайце на старонцы Мова нанова Гародня ў VK.
Цікавы фармат адпачынку — маляванне па матывах класічных карцін — прапануе ў Гродне суполка Red Art. Ахвотныя паспрабаваць сябе збіраюцца ў адной з гарадзенскіх кавярняў і пад кіраўніцтвам прафесійнага мастака ствараюць копію-інтэрпрэтацыю якой-небудзь знакамітай карціны.
Філіжанка кавы, кубак чаю ці келіх віна спрыяюць разняволенай атмасферы сустрэчы, а каб голад не адцягваў увагу ад творчасці, у перапынку гасцям падаюць арт-салат. Праз дзве гадзіны кожны ўдзельнік мае мноства добрых уражанняў і ўласнаручна створаны шэдэўр.
Крыніцай натхнення для ўдзельнікаў суполкі ўжо былі працы Рэнэ Магрыта, Эндзі Уорхала, Вінсента Ван Гога ды іншых. Пабачыць, як гродзенцам удавалася паўтарыць творы мастакоў, можна ў суполках RED ART у FB і VK. Тут ахвотныя могуць выбраць краціну, кавярню і зручны для сябе час, каб самім стварыць жывапісны шэдэўр.
Практычна на любы час ад поўдня да паўночы ў любы дзень тыдня тут ёсць прапановы, як пабавіць час. У «Партале» можна навучыцца гуляць у шахматы, го ці іншыя інтэлектуальныя гульні, удзельнічаць у турнірах, даведацца, як заварваць кітайскі чай ці пагаварыць па-англійску.
Тут праходзяць майстар-класы майстроў хэнд-мэйда і трэнінгі ад розных адмыслоўцаў. Расклад падеяў «Партала» можна знайсці на старонцы суполкі ў VK.
Інтэлектуальным можа быць і адпачынак на вольным паветры, калі паставіць сабе мэту назірання. Напрыклад — за птушкамі. У гэтым дапамогуць арнітолагі і бёрдвочары з аб’ядання «Ахова птушак бацькаўшчыны». Штотыдзень яны выязджаюць на назіранні ў ваколіцы Гродна і запрашаюць ахвотных далучацца.
[irp posts="314″ name="Хобі на ўсё жыццё. Зміцер Вінчэўскі расказвае, як стаць гарадскім бёрдуотчарам"]
Пачаць назіраць за птушкамі можна і самастойна, нават у горадзе, скарыстаўшыся дапаможнікамі-вызначальнікамі. Калі атрымаецца зрабіць цікавыя фотаздымкі, іх можна размяшчаць у галерэі на старонцы аб’яднання ці ў суполках у FB і VK. Таксама тут можна знайсці інфармацыю пра назіранні і планаваныя падзеі.
Назіраць за жывёламі не менш цікава, лічаць у Гродзенскім лясгасе і прапануюць гарадзенцам удзельнічаць у экалагічных экскурсіях у ваколіцах горада. Напрыклад, падчас экскурсіі ў лясны пітомнік Зарубічы можна пазнаёміцца з біялогіяй раслін і асаблівасцю вырошчвання дрэваў і кустоў. На гэтай экскурсіі можна яшчэ і паўдзельнічаць у майстар-класе па догляду за дэкаратыўнымі раслінамі, папулярнымі для ўпрыгожвання сядзібаў ці дачных участкаў.
На экскурсіі «Дзікія сцежкі» можна даведацца аб паляўнічых традыцыях нашых продкаў і пазнаёміцца з жыццём абітальнікаў леса. Абяцаюць паказаць, як падманьваць аленяў, распавесці пра павадкі ваўкоў і паказаць, па якіх прыкметах можна вызначыць прысутнасць пэўных жывёл паблізу.
Гэта экскурсія праводзіцца ў Сонічскай лесапаляўнічай гаспадарцы, дзе ў вальеры плошчай больш за сотню гектараў зараз жывуць 31 алень і 17 ланяў. Пад час экскурсіі можна паназіраць з вышкі, як жывёлы выходзяць харчавацца.
Больш інармацыі пра магчымасці экалагічнага турызму па Гарадзеншчыне можна знайсці на старонцы Гродзенскага лясгаса.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…