Карыснае

У Гродне стварылі камп’ютарную гульню, якая можа «замяніць» мытню

Каб прайсці мяжу без праблем, трэба паглядзець на свой багаж вачамі мытніка. Такую магчымасць дае гульня «Мяжа побач». Яе стварылі журналісты выдання Hrodna.life у супрацы з ІТшнікамі веб-студыі Іквадарт. Гэта ўжо другая іх сумесная праца. Раней гродзенцы прыдумалі камп’ютарную гульню, што дапамагае правільна сартаваць смецце.

Па ўмовах, гулец заступае на службу мытнікам у званні лейтэнанта. Яго задача — знайсці і не прапусціць кантрабанду праз мяжу. За кожны паспяхова пройдзены ўзровень ён можна атрымаць новыя зорачкі на пагоны і ў выніку даслужыцца да генерала.

«У гульні няма сэнсавых аналагаў, таму працаваць над ёй было цікава і складана адначасова», — расказвае дызайнерка Ліана Клімовіч. — Прышлося разбірацца ў нарматывах, у заканадаўстве, а не толькі спадзявацца на свой досвед. Што тычыцца графікі, то вызначыцца з гэтым было прасцей — сучасныя графічныя трэнды — гэта маё асяроддзе"

Мяжа ў гульні атрымалася вясёлаю і рознакаляроваю. Жоўты, чырвоны, сіні - на кожным ўзроўні поле мае свой колер. «Гульня мае прыносіць радасць. Каб пасля яе заставалаўся добры настрой. Таму лепш выкарыстоўваць яркія колеравыя схемы, — тлумачыць дызайнерка. — Да таго ж прыемныя колеры пакідаюць больш яркія ўражанні і спрыяюцьлепшаму засвойванню інфармацыі».

«Нават дзіўна, што да гэтага часу ніхто не прыдумаў падобную гульню, — мяркуе журналістка Ірына Новік. — Гродна месціцца пры двух межах адразу. Тут шмат людзей, каторыя ў Беласток ці ў Вільню ездзяць часцей, чым у Мінск. Гульня дапаможа ім падрыхтавацца да мытнага кантролю ці, прынамсі, з карысццю пабавіць час у чарзе перад прапускным пунктам.»

Стваральнікі кажуць, што не ставілі сабе задачу расказаць пра ўсе тонкасці і асаблівасці перасячэння мяжы. Гульня падае кароткія звесткі ў простай форме. Калі нешта выклікае цікавасць, заўжды можна знайсці афіцыйныя дакументы і ўдакладніць інфармацыю.

Хутчэй хацелі падыйсці да сітуацыі з іншага боку — з гумарам і пазітывам.На мяжы людзі звычайна напружваюцца ці могуць пачаць сумнявацца ва ўласных ведах. Ці дакладна ўсё робіш правільна? А раптам патрапіш на «злога» мытніка? Гульня дапаможа ўявіць сябе на месца службоўцаў і зразумець — яны такія ж людзі, як астатнія, а правілы працуюць незалежна ад нашага да іх стаўлення.

Ну як, цікава пабыць на мяжы ў ролі мытніка? Заступай на службу і рабі кар’еру!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025