Людзі і справы

Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 выпадкаў COVID-19. Сесія — у пальчатках і масках

Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) папрасіла студэнтаў не прыходзіць на іспыты без масак і пальчатак — 25 траўня пачалася летняя сесія. Ва універсітэце 20 заражаных COVID-19: 11 студэнтаў і 9 супрацоўнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life высветліла, як ВНУ перайшоў на ўзмоцнены рэжым барацьбы з інфекцыяй.

Сярод студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ ёсць выпадкі інфікавання COVID-19, паведамілі Hrodna.life ў прэс-цэнтры ўніверсітэта.

Заразіліся 11 студэнтаў і 9 супрацоўнікаў (па дадзеных на 25 траўня). Ачунялі 9 студэнтаў і 6 супрацоўнікаў. У большасці хвароба праходзіць бессімптомна. Кантактаў першага ўзроўню — 22 чалавекі.

Выпадкі заражэння выявілі пасля абследавання супрацоўнікаў і студэнтаў па кантактах у сям'і. Па стане на 25 траўня, у ВНУ не было цяжкіх выпадкаў хваробы, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй, паведамілі Hrodna.life ва ўніверсітэце.


Чытайце таксама: Беларусь — в топе-5 стран Европы по приросту инфицированных коронавирусом


На Факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання (ФІТМ) два выкладчыкі і два студэнты ў цяжкім стане, паведаміла Hrodna.life крыніца ў ГрДУ, якая пажадала застацца невядомай. Яна вылучае сваю версію распаўсюджвання каранавіруса. «Прычына зразумелая — шмат завочнікаў, якія працуюць дальнабойнікамі [кіроўцамі вялікагрузных аўтамабіляў, што перавозяць грузы на далёкія адлегласці - Hrodna.life]», — сказала крыніца Hrodna.life. Паводле дадзеных крыніцы рэдакцыі, на ФІТМ ёсць трое заражаных студэнтаў і два выкладчыкі.

У завочнікаў лабараторна-экзаменацыйную сесію падзялілі на дзве часткі. Тэарэтычнае навучанне пройдзе дыстанцыйна. Іспыты і залікі, а таксама лабараторныя заняткі, якія патрабуюць спецыяльнага абсталявання, перанеслі на верасень. Так што яны не маглі прынесці каранавірус ва ўніверсітэт, кажуць у ГрДУ.

Без маскі — не пусцяць

«З 1 чэрвеня пачынаецца экзаменацыйная сесія. Перадайце ў свае групы, што на экзамены неабходна абавязкова (вызначана загадам рэктара) з’явіцца ў масцы і пальчатках, акрамя таго, неабходна мець пры сабе ручку, пашпарт і свае веды. Пры адсутнасці маскі і пальчатак студэнт не будзе дапушчаны ў аўдыторыю для здачы экзамену, згодна з загадам рэктара. Гэта датычыцца і экзаменатараў з ліку выкладчыкаў», — такое паведамленне атрымалі навучэнцы ФІТМ, распавёў Hrodna.life студэнт.

Летняя сесія пачалася 25 траўня. Экзамены праходзяць у аўдыторыях універсітэта, пераважна пісьмова. Час экзаменаў выбраны з улікам перапынкаў для санітарнай апрацоўкі аўдыторый, ветрання.

Пры неабходнасці вялікія групы студэнтаў дзеляць на больш дробныя, каб студэнтаў было ў два разы менш, чым месцаў у аўдыторыі, паведамілі ў прэс-службе ГрДУ. Тады іспыты ў адной групы праходзяць у адзін дзень, але ў розны час. У кожнай аўдыторыі ёсць антысептыкі, выкладчыкі і студэнты трымаюць сацыяльную дыстанцыю не менш 1,5 метраў.

Дыстанцыйныя экзамены

Не прыходзіць на іспыты ва ўніверсітэт могуць студэнты, якія знаходзяцца на самаізаляцыі. Для здачы экзаменаў дыстанцыйна яны павінны падаць даведку аб заражэнні або аб кантактах з заражанымі.

Пры наяўнасці бальнічнага ліста атэстацыю студэнту перанясуць на верасень, паведамілі Hrodna.life ў прэс-службе ГрДУ.

Летняя сесія ў студэнтаў дзённага і вячэрняга аддзяленняў завершыцца 17 чэрвеня. З 18 чэрвеня пачнуцца дзяржаўныя іспыты і абарона дыпломных работ і магістарскіх дысертацый.

Што яшчэ зрабілі ў ГрДУ?

Ва ўніверсітэце:

  • з 20 красавіка студэнты дзённай і вячэрняй формаў вучацца анлайн;
  • ва ўніверсітэце ўзмацнілі прапускны рэжым: зайсці ў карпусы могуць супрацоўнікі і студэнты;
  • завочнікам лабараторна-экзаменацыйную сесію падзялілі на дзве часткі. Тэарэтычнае навучанне пройдзе дыстанцыйна. Экзамены і залікі, а таксама лабараторныя заняткі, якія патрабуюць спецыяльнага абсталявання, перанеслі на верасень;
  • мерапрыемствы перанеслі;
  • дазатары з антысептыкам усталявалі ва ўсіх навучальных карпусах;
  • для навучальных карпусоў закупілі рэцыркулятары паветра.

У інтэрнатах:

  • у фае, калідорах, месцах агульнага карыстання ўсталявалі дазатары з антысептыкам;
  • кожныя дзве гадзіны праводзяць вільготную ўборку з выкарыстаннем мыйных і дэзінфекуючых сродкаў;
  • абмежаваны ўваход у інтэрнаты старонніх асоб;
  • студэнтам рэкамендавалі часцей праводзіць вільготную ўборку пакояў, праветрываць памяшканне, выконваць санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Што робяць ВНУ ў суседніх краінах

Польшча. Дыстанцыйнае навучанне ў ВНУ ўжо пачалі часткова замяняць традыцыйнай формай. З 25 траўня ў аўдыторыі маглі вярнуцца студэнты апошняга курса на ступені бакалаўра і магістра, а таксама аспіранты і студэнты паслядыпломных праграм, дзе з-за спецыфікі навучання немагчыма арганізаваць працэс анлайн (напрыклад, лабараторныя заняткі).

Пры гэтым усе заняткі, якія могуць быць праведзены дыстанцыйна, павінны так праводзіцца і далей. Дыстанцыйна могуць праводзіцца таксама залікі і экзамены — для гэтага былі ўнесены змены ў Закон аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Універсітэтам раяць змяншаць колькасць людзей у групах і так планаваць сетку заняткаў, каб мінімізаваць кантакты.

Дакладную форму іспыту анлайн вызначае для сябе кожны ўніверсітэт. Напрыклад, ва Уроцлаўскім універсітэце прапануюць выкарыстоўваць платформы E_EDU, Office 365, MS Teams або аналагічныя. Галоўнае — мець магчымасць кантраляваць ход экзамену. Выкладчык вядзе запіс іспыту, які абавязаны выдаліць праз два тыдні - ён патрэбны на выпадак нязгоды студэнта з ацэнкай, калі студэнт запатрабуе камісійны іспыт. Ва Універсітэце Беластока на некаторых спецыяльнасцях прапануюць пісьмовы анлайн-экзамен: выкладчык высылае заданні па email і чакае адказы студэнтаў 1,5−3 гадзіны.

Тыя экзамены, якія немагчыма правесці дыстанцыйна, частка ўніверсітэтаў пераносіць на восеньскую сесію ці нават на наступны навучальны год.

Украіна. Як студэнты будуць здаваць сесію ў вышэйшых навучальных установах, будзе залежаць ад эпідсітуацыі ў тым ці іншым рэгіёне краіны. Пра гэта распавяла распавяла ў эфіры «Сняданак з 1+1» в.а. міністра адукацыі Любаміра Мандзій. Калі ў рэгіёне будуць дрэнныя паказчыкі захворвання, то сесія будзе адбывацца дыстанцыйна. Пры звычайным рэжыме сесіі навучальныя ўстановы павінны забяспечыць дыстанцыю, наяўнасць антысептыкаў, правядзенне дэзінфекцыі.

Расія. У ВНУ падчас сесіі будуць максімальна выкарыстоўваць анлайн-фармат. У выпадках, калі правядзенне экзамену дыстанцыйна аб’ектыўна немагчыма, універсітэты маюць права прымаць рашэнне аб пераносе тэрмінаў, паведамляе tass.ru.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024