Да 30-годдзя хакейнага «Нёмана» ў гродзенскім садовым таварыстве «Планета» адкрылі вуліцу Нёманская. Такая ініцыятыва з’явілася дзякуючы групе актыўных заўзятараў і гродзенскага паэта Ігара Субоціна. Вуліцу адкрылі 21 верасня.
«Цяпер не толькі ў садовым таварыстве „Планета“, але і ў хлопцаў з клуба „Нёман“ ёсць свая хакейная вуліца, — распавядае Ігар. — Вядома, вуліца неафіцыйная і мы нічога не ўзгаднялі ў гарвыканкаме. Гэта так, для нас, для мясцовых. Адкрыццё вуліцы адзначылі, сабраліся сваёй группай заўзятараў. А ў хакей хлопцы мяне ўжо даўно ўцягнулі. Заўзеем як у Гродне, так і на выездах. І вось калі „Нёман“ святкаваў 30-годдзе ў мяне і нарадзілася ідэя як-небудзь парадаваць сваіх сяброў. Вуліцу адкрылі традыцыйнымі вераснёўскімі вячоркамі на дачы. Ніхто не ведаў пра гэта, але сябры ацанілі сюрпрыз».
Ігар кажа, што вуліц з назвамі ў іх садавым таварыстве да гэтага часу не было. Дзякуючы ініцыятыве, «Нёманская» будзе першай, хоць і не фармальна. «Нават старшыня жартаваў і казаў, што будзе ведаць — зараз мы на Нёманскай жывем», — дадаў мужчына.
И пусть удар порой слабеет
У наших славных игроков,
Мы верим, что победа зреет
В сознанье сильных мужиков.
Им станет лёд озёрной гладью,
Для шайб ворота широки.
«Вперёд к победе!
В ней лишь радость!» —
Давайте крикнем, мужики!
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…