Спадчына

Гродзенскі Вавілон: які фестываль нацыянальных культур мог бы атрымацца ў Гродне некалькі стагоддзяў таму

У пачатку чэрвеня 2020 года ў Гродне пройдзе чарговы фестываль нацыянальных культур. У ім прымуць удзел прадстаўнікі каля 40 народаў, будуць працаваць не менш за 20 нацыянальных падворкаў. Гродна заўжды быў горадам шматнацыяльнальным, нават паўтысячы гадоў таму тут можна было пачуць не толькі беларускую і польскую мовы, але і ідзіш, іўрыт, нямецкую, французскую, італьянскую і многія іншыя мовы. Куды большае суквецце моваў, чым можна пачуць на нашых вуліцах сёння!

«Нацыянальныя» вуліцы ў Гродне — рэдкасць

У Гродне, у адрозненні ад Львова ці Вільні, ніколі не было вуліц з «нацыянальнымі» назвамі, напрыклад Жыдоўская ці Руская. Толькі ў 19 ст. паўстала вуліца Татарская, на якой аднак, канцэнтравана татары ніколі не жылі.

Толькі рынак у раёне скрыжавання сучасных Вялікай Траецкай і Дамініканскай меў назву Нямецкі. Гандлявалі на тым рынку не толькі немцы, але наогул замежныя купцы. Можна меркаваць, што ў 15−16 ст. тое былі акурат збольшага яўрэі. Ну і назву Жыдоўская нейкі час «прывешвалі» да назвы Замкавай.

Адкуль столькі немцаў?

Немец
Найбольш шматнацыянальнай суполкай Гродна было рамесніцтва. Чытаючы прозвішчы гродзенскіх рамеснікаў 17−18 ст. часам маеш уражанне, што Гродна тады знаходзіўся на берагах не Нёмана, а Шпрэе ці Рэйна.

Некалькі прозвішчаў - злотнік Тэадор Кёс, гадзіннікавы майстар Самуэль Крыгер, пекар Шульц, рымар Готфрыд Кром, «баўмайстар» Ёган Прайсіг. Нават кіраўніцтва горада некаторы час знаходзілася ў руках немцаў - у пачатку 17 ст. бургамістрам Гродна быў Ганус Фандэберг, а гродзенскім лаўнікам ягоны брат Марцін Фандэберг.

Чаму немцаў было так шмат? Па-першае, гэтыя людзі валодалі рэдкімі прафесіямі, а па-другое, непадалёку знаходзіўся нямецкі Кёнігсберг — мясцовае «акно ў Еўропу». Стуль нямецкія рамеснікі і купцы даязджалі да Гродна.

[irp posts="11 716″ name="Наш Каралявец. Як Калінінград быў надбалтыйскай сталіцай Прынямоння і што з ім здарылася"]

Купцы, архітэктары, майстры і карчмары

Паляк і італьянец
Нярэдка ў Гродне сяліліся і расійскія купцы. Гісторык Юры Гардзееў адшукаў звесткі пра купца з Цвяры Васку Кузміча, які ў 1526 г. жыў у Гродне, ажаніўшыся з гродзенскай мяшчанкай. Нават пра міфічнага «байструка» караля Стэфана Баторыя па прозвішчы Кнабоўскі пісалі, што ён жыве ў Гродне «з маскоўкай».

Нярэдка заставаліся ў Гродне і паўднёваеўрапейцы. Згадаем тут італьянцаў архітэктара Джузэпэ Сака або гадзіннікавага майстра Антоні Гульёнеці. З Парыжа ў другой палове 18 ст. прыбыў у Гродна купец і карчмар Кароль Вільгельм Вераль, а са Швейцарыі карчмар Якуб Гаўсман. Ну, а ліёнскага лекара і батаніка Жана Эмануіла Жылібера ведае кожны больш-менш адукаваны гродзенец.

Басняк = паліцэйскі

Адкрытым застаецца пытанне, ці сапраўды прывёз у Гродна Антоній Тызенгаўз баснякоў - жорсткіх мусульманскіх наёмнікаў, якія павінны былі сачыць за парадкам у гродзенскай эканоміі. Хутчэй за ўсё не — проста тэрмін «басняк» у 18 ст. фактычна прымацоўваўся да кожнага чалавека надзеленага паліцэйскімі функцыямі. Напрыклад у ваколіцах Скідзеля ў якасці баснякоў згадваюцца мясцовыя сяляне са звычайнымі беларускімі прозвішчамі.

Шляхта з Аўстрыі і з Ірландыі

Стракатай у нацыянальным сэнсе была не толькі гарадская рамесніцкая абшчына Гродна, але і шляхта. Не толькі этнічныя літоўцы, палякі ды беларусы складалі яе. Пад Гродна можна было, напрыклад, адшукаць маёнткі старых «рускіх» князёў ці нават Рурыкавічаў Перасвет-Солтанаў ды Пуціўлянаў-Свяцкіх. Тут жа жылі галандцы Валы і Нонхарты. Частка шляхты паходзіла з немцаў і аўстрыйцаў (напрыклад Біспінгі або Бішпінгі). Ужо ў расійскі час з’явіліся нашчадкі ірландцаў О’Руркаў або О’Браенаў дэ Ласі.

Чэхаўшчызна — ад сапраўднага чэха

Гродзенцы добра ведаюць мясцовасць Чэхаўшчызна недалёка ад Юбілейнага возера. Тут нават існуе вадазабор «Чэхаўшчызна», скуль чыстая артэзіянская вада трапляе ў краны гродзенцаў. Дык назва гэтая паўстала яшчэ ў 16 ст. ад самага сапраўднага чэха — Абрама Духны Хрышчановіча.

Гэты чэскі шляхціц невядома як трапіў у Беларусь, але ў 1557 г. баярка Дарота Сіруцёўна Калядзіная, якую «пакінулі яе бліжнія», перадае яму за выплату даўгоў адну трэць свайго маёнтка Ласосна. З часам шляхцянка прызнае чэха сваім сынам, а ён даглядае яе. Доўгія дзесяцігоддзі Чэхаўшчызнай і ваколіцамі валодалі нашчадкі Абрама Чэха і ягонай дачкі Марушы.

Адным словам, усё як цяпер. У Гродна — горад на скрыжаваннях Еўропы — едуць прадстаўнікі многіх народаў. Некаторыя нават спрабуюць пачаць тут свой бізнес.

[irp posts="25 302″ name="Вuon appetito! Італьянскі піцаёла гатуе для гарадзенцаў і (не) раскрывае прафесійныя сакрэты"]


Решили подарить будущему мужу незабываемый подарок? Как насчет песни? А мы поможем вам написать ноты. Компания «5 Саунд» предлагаем вам свои услуги по аранжировке и партитуре на заказ.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024