У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, 18 красавіка, Hrodna.life расказвае гісторыю гродзенскай брукаванкі. У часы ВКЛ наш горад быў адным з лідараў па колькасці забрукаваных вуліц. Але з цягам часу яго брукаванкі знікаюць з поля зроку. Часткова — пад слоем асфальту, часткова — праз замену сучаснай пліткай.

На мапе Hrodna.life адзначаны месцы, дзе яшчэ можна пабачыць «каціныя лбы», «магістрацкі бетон» ці чорны базальт.

Алень Лявон нагадвае, што ў эпідэміялагічна-небяспечны час варта выходзіць на шпацыр у масцы.

Калі з’явілася жаданне даведацца пра брукаванкі іншых гарадоў Беларусі, можна скарыстацца адмысловай картай.


Чытай яшчэ:

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Роўнасць на літару «Х» або Жаночы тузін на мапе Гродна

Новы цмок для дома з цмокамі. Што намалявала мастачка за тыдзень арт-марафону ў Новым Свеце

Экскурсія (вакол) аднаго дома. Чыгуначнае дэпо

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]