Людзі і справы

Як Вася стаў Апанасам. Гродзенец зрабіў беларускі кавер на любімую кніжку свайго дзяцінства

Дзядзя Вася Дзенісюк з вершыка Леаніда Камінскага загаварыў па-беларуску і стаў дзядзькам Апанасам. Беларускамоўны кавер на кніжку-малышку з папулярнага раней часопіса «Весёлые картинки» зрабіў гродзенец Сяржук Верамеенка. Ён намаляваў кніжку ад рукі і пры нагодзе дарыць сябрам. Hrodna.life размаляваў малюнкі і падрыхтаваў лічбавую версію гісторыі дзядзькі Апанаса і яго праса.

Самвыдат па-гродзенску

Самаробная кніжка Сяржука Верамеенкі «выдадзена» ў дзясятку экзэмпляраў. Гэта, меркаваннем аўтара, не нагода лічыць сябе пісьменнікам і мастаком. Маўляў - занадта гучна.

«Я малюю карыкатуры. У асноўным — у стол. Раблю гэта для свайго задавальнення. Сюжэт з дзядзькам Апанасам — гэта кавер беларускага аўтара Леаніда Камінскага, каторы большую частку жыцьця пражыў у Расіі, — распавёў Верамеенка. — Гісторыя пра дзядзю Васю Дзенісюка была адной улюбёных кніжак майго дзяцінства»

Аўтар з дзяцінства

Аўтар арыгінальнага верша нарадзіўся ў Гомельскай вобласці ў 1931 годзе, меў адукацыю інжынера і мастака-графіка. Асновай творчасці Камінскага былі гумарыстычныя творы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ён пісаў апавяданні і маляваў да іх ілюстрацыі. Чытачы з «савецкім» дзяцінствам могуць помніць яго па публікацыях у часопісах «Весёлые картинки», «Мурзилка», «Буратино», «Баламут», «Костер» ды іншых. У 1998 годзе Леанід Камінскі стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю гумару ў намінацыі «Гумар для дзяцей» і атрымаў «Залатога Астапа».

Працяг — будзе!

Пазнаёміцца асабіста з любімым аўтарам Сяржуку Верамеенку не давялося. «Нажаль, спадар Леанід памёр у 2005 годзе. Маё натхненне прыйшло запозна. Але, прынамсі, можна рабіць пераклады і гэтым падоўжыць жыццё яго твораў».

Папяровую версію кніжкі Верамеенка адмыслова пакінуў чорна-белай, каб дзеці маглі размаляваць яе самі. У лічбавай прасторы колераў у жыццё дзядзькі Апанаса дадала дызайнерка Воля Новік. Яна выкарыстала тую ж колеравую гаму, якую абраў аўтар арыгінала.

Што да прыгодаў дзядзькі Апанаса і яго сябра Стаса, то яны не скончацца з апошняй старонкай кніжкі. Сяржук Верамеенка абяцае — «Працяг — будзе!».


Ты хочешь посетить Америку? Забронировать недорогие билеты можно тутair.pilot.ua. Также ты сможешь здесь застраховаться и забронировать отель.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«А польскую вы, выпадкова, не вывучаеце?» У школах Гродна вылічаюць тых, хто плануе вучобу за мяжой

Беларускія школьнікі, якія збіраюцца паступаць у польскія ВНУ, імкнуцца не расказваць пра гэта ў школах.…

17 кастрычніка 2025

Акушэр-гінеколаг з Ліды адкрыла прыватную клініку ў Варшаве

Акушэр-гінеколаг з Ліды Ганна Каско пасля пераезду ў Польшчу пачала зарабляць у 10 разоў больш,…

16 кастрычніка 2025

«Хлыстаць людзей не трэба». Беларус прыехаў у Польшчу і стаў пармастэрам

"Мне больш падабаецца аддаваць сваю энергію людзям, чым прымаць", — кажа Аляксандр. Ён прыехаў з…

15 кастрычніка 2025

Маніпуляцыя замест фактаў: як у Гродне перапісваюць польскія навіны

Дзіцячы садок у Грандзічах каштуе столькі, колькі страціла Беларуская чыгунка за 13 дзён закрытай мяжы з Польшчай…

14 кастрычніка 2025

«Ахоўнікі гісторыі». Чым займалася Наталля Дораш і чаму яе фатаграфіі — важныя для Гродна

У пачатку кастрычніка памерла гродзенская фатографка і журналістка Наталля Дораш. Рэдакцыя Hrodna.life расказвае, як дзякуючы…

9 кастрычніка 2025

Наталія Дораш: «Пані фатографка — толькі так сябе і адчуваю»

Гродзенская фатографка Наталля Дораш памерла ў пачатку кастрычніка. Гродзенка з 1970-х працавала фотакарэспандэнткай у газетах. Была ўдзельніцай…

8 кастрычніка 2025