Дзядзя Вася Дзенісюк з вершыка Леаніда Камінскага загаварыў па-беларуску і стаў дзядзькам Апанасам. Беларускамоўны кавер на кніжку-малышку з папулярнага раней часопіса «Весёлые картинки» зрабіў гродзенец Сяржук Верамеенка. Ён намаляваў кніжку ад рукі і пры нагодзе дарыць сябрам. Hrodna.life размаляваў малюнкі і падрыхтаваў лічбавую версію гісторыі дзядзькі Апанаса і яго праса.
Самаробная кніжка Сяржука Верамеенкі «выдадзена» ў дзясятку экзэмпляраў. Гэта, меркаваннем аўтара, не нагода лічыць сябе пісьменнікам і мастаком. Маўляў - занадта гучна.
«Я малюю карыкатуры. У асноўным — у стол. Раблю гэта для свайго задавальнення. Сюжэт з дзядзькам Апанасам — гэта кавер беларускага аўтара Леаніда Камінскага, каторы большую частку жыцьця пражыў у Расіі, — распавёў Верамеенка. — Гісторыя пра дзядзю Васю Дзенісюка была адной улюбёных кніжак майго дзяцінства»
Аўтар арыгінальнага верша нарадзіўся ў Гомельскай вобласці ў 1931 годзе, меў адукацыю інжынера і мастака-графіка. Асновай творчасці Камінскага былі гумарыстычныя творы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ён пісаў апавяданні і маляваў да іх ілюстрацыі. Чытачы з «савецкім» дзяцінствам могуць помніць яго па публікацыях у часопісах «Весёлые картинки», «Мурзилка», «Буратино», «Баламут», «Костер» ды іншых. У 1998 годзе Леанід Камінскі стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю гумару ў намінацыі «Гумар для дзяцей» і атрымаў «Залатога Астапа».
Пазнаёміцца асабіста з любімым аўтарам Сяржуку Верамеенку не давялося. «Нажаль, спадар Леанід памёр у 2005 годзе. Маё натхненне прыйшло запозна. Але, прынамсі, можна рабіць пераклады і гэтым падоўжыць жыццё яго твораў».
Папяровую версію кніжкі Верамеенка адмыслова пакінуў чорна-белай, каб дзеці маглі размаляваць яе самі. У лічбавай прасторы колераў у жыццё дзядзькі Апанаса дадала дызайнерка Воля Новік. Яна выкарыстала тую ж колеравую гаму, якую абраў аўтар арыгінала.
Што да прыгодаў дзядзькі Апанаса і яго сябра Стаса, то яны не скончацца з апошняй старонкай кніжкі. Сяржук Верамеенка абяцае — «Працяг — будзе!».
Ты хочешь посетить Америку? Забронировать недорогие билеты можно тутair.pilot.ua. Также ты сможешь здесь застраховаться и забронировать отель.
Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…
Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…
«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…
У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…
Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…
Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…