Спадчына

«Бабуля перад смерцю сказала, што яна яўрэйка». У Парыжы знайшлі лісты з Гродна 1930−40-х

Францужанка Ізабэль Х’югані, разбіраючы старыя рэчы ў сваім доме ў Парыжы, знайшла лісты пачатку 1940-х на польскай і рускай мовах. Лісты належалі яе бабулі Міраславе Любіч. Яна памерла ў 2001 годзе. За некалькі дзён да смерці яна сказала ўнучцы, што ў яе яўрэйскія карані і яна родам з Гродна.

Ізабэль звярнулася ў інстаграм grodnо_en_francais. Адтуль інфармацыю перадалі ў рэдакцыю Hrodna.life.

Праз амаль 20 гадоў пасля смерці бабулі выпадак прымусіў Ізабэль заняцца гісторыяй сям'і. Францужанка адкрыла для сябе шмат цікавага і гатовая ехаць у Гродна, калі гэта будзе магчыма.

Міраслава Любіч і яе брат Валь у 1938 годзе з’ехалі з Гродна вучыцца ў Францыю. Оні вялі перапіску з бацькамі да чэрвеня 1941 года. Пасля гэтага сувязь з роднымі абарвалася.

«У мяне маленькая сям’я, і ​​я хачу ведаць яе гісторыю. З бабуляй Міраславай мы былі вельмі блізкія, — распавядае Ізабэль. — Яна вучыла мяне рускай мове, калі я была маленькай, і нейкай песні. Яна была добрым кухарам і гатавала рускія стравы. Таксама яна распавядала мне, што наша сям’я з Гродна і мае яўрэйскія карані. Пра гэта яна ніколі нікому больш не казала».

Гродзенскія здымкі з фотаархіва Міраславы

З лістоў, якія знайшла Ізабэль, зразумела, што сям’я яе бабулі жыла ў Гродне на вуліцы Рыдза Сміглага (суч. Васілька) у доме № 5. Усе лісты ў Францыю былі адпраўленыя з гэтага гродзенскага адраса.

Дом на Васілька, 5

«У Гродне жылі прабабуля Микла Любіч і прадзядуля Якуб Любіч. Сям’я была забяспечаная, валодала сваёй друкарняй. У іх былі дзеці: мая бабуля Міраслава і яе брат Валь — Валянцін па-французску. Перад вайной, у 1938 годзе, яны адправілі іх у Францыю вучыцца», — кажа Ізабэль.

Міраслава пасялілася на поўдні Францыі ў горадзе Клермон-
Феранэ і вывучала там мэдыцыну. Адтуль яна перапісвалася з бацькамі ў Гродне. Перапіска працягвалася і пасля пачатку Другой сусветнай вайны, пасля таго як у Гродна ўвайшлі Саветы. Лісты ёсць як на польскай, так і на рускай мовах.

Міраслава перапісвалася з бацькамі на розныя жыццёвыя тэмы, пісала пра свае перажыванні, вучобу і многае іншае.

«Брат Міраславы падчас вайны з’ехаў у ЗША. А бабуля засталася ў Францыі. Яна змяніла імя і прозвішча на Мары Любіез і стала дантысткай. Яна пазнаёмілася з маім дзедам Чарльзам Х’югані і выйшла за яго замуж у 1943 годзе. Бабулі ўдалося паступіць у французскую армію і стаць лейтэнантам, яна дапамагала людзям».

У разгар вайны, у чэрвені 1942 года, Міраслава пры дапамозе Чырвонага Крыжа спрабавала знайсці сваіх бацькоў. Яна адправіла тэлеграму ў Гродне на бацькоўскі адрас: «Я здаровая, скончыла вучыцца, Валь працуе. Турбуемся пра Вас. Просім адказаць у бліжэйшы час». Але адказ так і не прыйшоў.

З чэрвеня 1942 года Гродна быў пад нямецкай акупацыяй. Усіх мясцовых яўрэяў перасялілі ў гета. Там маглі апынуцца і бацькі Міраславы. Сувязь вязняў з навакольным светам была абарваная. Гродзенскіх яўрэяў вывозілі ў лагеры смерці Асвенцым і Трэблінка. Да 12 сакавіка 1943 года гета было знішчана, пакінутыя вязні былі вывезены ў Беласток. З 27 000 гродзенскіх яўрэяў пасля вайны ў жывых засталося каля 300 чалавек. Некаторыя з іх пасля вызвалення з’ехалі ў Заходнюю Еўропу.

«Пасля вайны бабуля пераехала ў Парыж разам з мужам. У іх нарадзіўся мой бацька Жан-Марк. Бабуля паспрабавала вярнуцца ў Польшчу, каб пабачыцца з бацькамі, але больш ніколі іх не бачыла.
Бабуля заўсёды адмаўлялася казаць пра сваю рэлігію і сям’ю ў Гродне, але за тыдзень да смерці сказала мне праўду. Яна памерла 26 сакавіка 2001 года. Я не ведаю, чаму яна мне гэта сказала. І вось праз столькі часу я стала вывучаць сваю сям’ю».

Міраслава (сядзіць трэцяя справа) у Францыі, падчас вучобы на дантыста. 1940-я гг.

Гродзенская краязнаўца Наталля Канюк распавядала, што на Васілька, 5 некалькі гадоў таму прыязджалі нейкія французы. Паводле іх, будынак раней належаў іх прадзеду. Замежнікі засталіся задаволеныя, што ў доме іх продка знаходзіцца дзіцячы сад (да 2007 года). Магчыма, гэта прыязджала Міраслава або нашчадкі Валянціна. Пра гэта Ізабэль не ведае.

Ізабэль з бабуляй Міраславай

«Я не ведаю дакладна, ці вярнулася яна ў Гродне, але я ведаю, што яна спрабавала знайсці сваіх бацькоў. Я ведаю, што яна была ў Расіі, але пра Гродна не чула. Я хачу прыехаць і адкрыць для сябе горад маёй сям'і. Вядома, будзе шмат эмоцый, але я хачу ўбачыць Гродна. Можа, я знайду друкарню і школу маёй бабулі. Ведаю, што Гродна больш не знаходзіцца ў Польшчы, а пра Беларусь я чула няшмат. Шчыра кажучы, я проста ведаю імя прэзідэнта гэтай краіны і лакалізацыю. Мы так мала ведаем пра гэтую краіну…».

Сям’я Любіч (бацькі - Мікла і Якуб, дзеці Міраслава і Валь) у вёсцы Ласосна, недалёка ад Гродна

Чытайце таксама:

Евреи из Мексики приехали в Гродно знакомиться с землей предков

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024