Гродзенскую музыку 90-х прынята хваліць і ўспамінаць пра яе з настальгіяй. Кажуць, Гродна тады быў сталіцай панка і метала, а ў горадзе праводзілася шмат канцэртаў, у тым ліку прыезджых груп. Зараз пра многія гродзенскія групы ведаюць хіба што людзі «ў тэме». Не будзем разбіраць прычын, чаму так адбываецца. Мы проста сабралі ў адным месцы групы з Гродна, за творчасцю якіх, на наш погляд, варта сачыць.
Гэты спіс не мог абысціся без гэтай групы. Музыкі выйшлі са знакамітых гродзенскіх гуртоў «Кальян» і «Людзі на балоце» і граюць фолк-панк, відавочна натхнёны The Real McKenzies і Dropkick Murphys. Яшчэ нядаўна яны знаходзіліся ў «чорных спісах» і абмяжоўваліся гаражнымі канцэртамі, а нядаўна ўпершыню выступілі ў родным Гродне. У 2019 годзе яны выпусцілі новы альбом «Радыё «Harodnia».
Гэта праект аднаго музыкі - Яўгенія Кучмейна, заснаваны ў Іўі ў 2011 годзе. Выпусціў чатыры альбомы — «ОК» (2011), «УніСон» (2014), Dobrazol (2016) і «Ау» (2019).
«Лічу, што гэта мой найлепшы матэрыял — гэта адзінаццаць трэкаў, лонгплэй, 40 хвілін матэрыялу», — кажа музыка пра свой апошні альбом.
Песні праекта метафарычныя, на выступах і ў запісах выкарыстоўваецца шмат гукавых эфектаў, а канцэрты ператвараюцца ў перформанс. У 2015 годзе ён перамог у конкурсе маладых выканаўцаў на фестывалі «Басовішча». Эксперты высока ацэньваюць яго творчасць і называюць «музычным шаманам».
Група стварае музыку ў стылі Post-Punk-Chanson, Noir Pop, Pop. У апошні час музыкі мала выступаюць ужывую, але часам у мясцовых барах можна нарвацца на іх выступы.
Пра сябе музыкі кажуць, што яны інтэрнацыянальная ska-punk каманда з Гродна — у ёй выхадцы з Беларусі, Польшчы і Літвы. Спяваюць на рускай, беларускай і польскай мовах. Большасць удзельнікаў з’яўляюцца выхадцамі з працоўнага класа. Выступаюць супраць любых дыскрымінацыі: расавых, палавых, рэлігійных.
Дзявочая панк-група, якая выступае ў Беларусі і за мяжой. За пяць гадоў гурт не толькі даваў канцэрты, але і займаўся рознымі формамі актывізму, у першую чаргу звязанымі з гендарнымі пытаннямі, але не толькі.
Дэбютны альбом з 11 трэкаў выйшаў у лістападзе 2019.
Autonomicon — гэта беларуска-польскі гурт, у складзе якой 3 чалавекі, якія працуюць школьнымі настаўнікамі. Група была створана ў 2004 годзе і за гэты час выпусціла 8 альбомаў і EP.
Музыка гурта — гэта сумесь балад, падобных да Velvet Underground, і шумавых эфектаў, якія могуць нагадаць пра японскую minimal noise і glitch-сцэну.
Меркаванні аб творчасці Autonomicon могуць кардынальна адрознівацца: напрыклад, іх альбому «Icarus Messerschmitt» беларускія крытыкі паставілі вельмі розныя ацэнкі: ад зусім нізкай 4 да максімальна магчымай 10.
Музыкі вельмі рэдка граюць на сцэне і пераважна для вельмі маленькай аўдыторыі.
Праект Яўгена Нікіціна, які граў з гуртамі «The Post», «Любимая вредная привычка» і «Прощай радио», пачынаў у Гродна гранж-панк і ў 90-х быў тварам і голасам мясцовага року. Зараз ён разумее, што стыляў у музыцы даўно не існуе, таму называе сваю музыку «нло-рок» (хоць крытыкі ўпіраюцца, што гэта індзі).
У праекта «Прощай привычка» чатыры альбомы. Апошні рэліз — «Сигнал» — выйшаў у 2019 годзе.
MIKITA — псеўданім беларускага музыкі і прадзюсара Мікіты Ігнаценкі, якому цікавыя розныя стылі.
У новым праекце Soul Parker гродзенец спрабуе працаваць з фарматам і гукам, якімі раней не займаўся. Трэк «Melody» з 29 студзеня трапіў у ратацыю на радыё.
«У 2014 у мяне была група Stay, першы трэк якой даволі доўга і актыўна круціўся па радыё. Гэта была песня „On This Way“. Soul Parker — гэта свайго роду працяг гэтай гісторыі, але пад крыху больш актуальным вуглом. Новы свежы гук, новыя тэмы. Песня „Melody“ выпушчаная сумесна з маімі сябрамі з Danmann Production. Трэк прысвечаны сябрам і ўсім тым, у каго па тых ці іншых прычынах апушчаныя рукі. Вельмі хачу, каб песня зараджала і матывавала», — распавёў Мікіта.
api.soundcloud.com/tracks/750 633 697
Oi!-street-punk-rock-група, якая існуе з 2003 года. Выступае супраць фашызму, расізму і іншых дыскрымінацыі. Выпусцілі пяць альбомаў.
Гурт вядомы сваім харызматычным лідэрам Ігарам Банцарам і, як часта бывае, дае больш канцэртаў за мяжой, чым на радзіме.
Гаражны эма-рок з Гродна. Вы думалі, што такіх гуртоў ужо гадоў 10 як не бывае, але вы памыляліся.
Race Of Dreamers (Раса Мечтателей) — праект, арыентаваны на людзей з вытанчаным густам. Музыкі працуюць у хатняй студыі і зрэдку выступаюць для элітарнага слухача.
Інструментальныя кампазіцыі Race Of Dreamers у сваёй большасці з’яўляюцца спантанымі калектыўнымі імправізацыямі, блізкімі да так званай «новай імправізацыйнай хвалі». Музыкі называюць гэта сваім тэрмінам — «іранічны джаз».
Іван Пачывалаў - лідар існуючай з 2011 года групы «Некоторое отсутствие пуговиц». У 2019 годзе пасля доўгага маўчання быў выпушчаны альбом «Ягода Грустника». Стыль усё той жа: Rock/Indie/Acoustic. І голас Івана, які так нагадвае Аляксандра Васільева, нікуды не дзеўся.
Earworm была адной з самых арыгінальных груп у Гродне 2010-х, хоць злыя языкі называлі іх «кепскі King Crimson». Пасля распаду Earworm з’явіўся праект Morning Slide. «Ідэнтыфікацыі пакуль не паддаецца, але ёсць надзея, што адужэе і сфармуецца ў нешта годнае вашай увагі», — пішуць пра сябе музыкі. Іх рэліз увайшоў у дзясятку найлепшых альбомаў 2019 году па версіі Onliner.by.
Панк-рок з Гродна. Музыкі перамаглі на Басовішчы-2008 але галоўным прызам (правам запісу альбома) не скарысталіся, а запісалі свой дэбютнік «Blin Pieršy» ў 2008 годзе самі.
У год выпуску другога альбома «Pieranačuješ - bolš pačuješ» (2013) лідар Кірыл Богуш казаў, што музыкі пакуль займаюцца іншымі праектамі, таму з канцэртамі цяжка. Тым не менш, гурт час ад часу ўдзельнічае ў мясцовых і не толькі фестывалях.
Заснавальнік групы «Вочы» Юры Дубовік — яшчэ адзін дыназаўр гродзенскага року. Гэта ён заснаваў ў 1993 годзе каманду «Воображаемые люди» (у гонар першага альбома The Cure «Three Imaginary Boys»). Гурт запісаў шэсць альбомаў, атрымаў статус «бацькоў гродзенскіх эма», а потым Дубовік адчуў неабходнасць выказацца на роднай мове. А яшчэ змяніў стыль на нэа-фолк-рок.
Самы паспяховы метал-гурт з Гродна ўжо шмат гадоў абяцае выдаць чарговы альбом, але па розных прычынах мы ўсё яшчэ не можам яго пачуць і вымушаныя прайграваць раз за разам «Homo Divisus» аж 2007 года выпуску. Новы альбом фактычна быў запісаны і зведзены яшчэ ў 2018-м, але гады працы над ім прывялі да таго, што заснавальнік групы Арцём Сярдзюк палічыў фінальны варыянт занадта сырым і працягвае «дапільваць» яго дагэтуль.
Стыль Deathbringer для былога СССР даволі рэдкі - progressive technical death metal. Магчыма, таму група нашмат часцей выступае за мяжой, а не дома.
Адна з прычын, чаму альбом Deathbringer не можа ніяк убачыць святло — занятасць музыкаў у іншых праектах. Адзін з іх — група WOE UNTO ME. Як і Deathbringer, гэты калектыў прасцей было ўбачыць жыўцом за мяжой, а не ў родным горадзе. Цяпер гурт актыўна працуе над новым альбомам.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…