Карыснае

Дзе ў Гродне спыніцца бязвізаваму турысту (і не толькі): хостэлы, гатэлі і кватэры

Уявіце: прыехалі ў Гродна на дзень і вырашылі застацца на тыдзень. Што паглядзець і куды пайсці - глядзіце на нашай карце. А ніжэй гартайце, каб даведацца, дзе можна камфортна пажыць.

Хостэлы

«Hello, Grodno!», вул. Гараднічанская, 30

Хостэл «Hello, Grodno!» існуе з 2013 года. Гэта першы ў Гродне хостэл. Ёсць тры спальныя пакоі, каля 80 м² агульнай плошчы і двухпавярховыя ложкі. Стандартна ў памяшканні ёсць прыбіральня, душ і кухня. Пакоі разлічаны на 8, 6 і 4 чалавекі. Ёсць Wi-Fi, тэлефон і тэлевізар. Каштуе адно месца менш за 10 долараў.

«Kip Town», вул. Маркса, 11

У 2018 у Гродне пачаў працу хостэл «Kip Town». Ён зусім невялікі - разлічаны ўсяго на 10 чалавек: на невялікія групы і адзіночных турыстаў. Цана за месца — каля 15 рублёў, а для груп можа быць яшчэ танней. Пяць двухузроўневых ложкаў знаходзяцца ў адным вялікім пакоі.

У кухні ёсць неабходны набор посуду і тэхнікі (мікрахвалевая печ, электрачайнік, кававарка, халадзільнік). Стойка рэгістрацыі працуе кругласутачна. У двары бясплатная паркоўка.

«Сарматыя», вул. Маркса, 11

Гэты хостэл адкрыўся ў той самай камяніцы, што і «Kip Town», у канцы 2017 года. «Сарматыя» можа прыняць да 26 чалавек адначасова. Цана за месца каля 10 еўра. Тут некалькі пакояў з двухпавярховымі ложкамі, сталовая, прыбіральні, душавыя, а таксама стаянка на 7 месцаў, дзе змогуць паркавацца і аўтобусы.

Ёсць агульная кухня з посудам, мікрахвалевая печ, тостар, халадзільнік і маразільнік. Для гасцей ёсць сейф. У некаторых нумарах ёсць тэлевізары, чайнікі, шафы. Плюс агульная лаўндж-зона з тэлевізарам.

«Old Bridge», вул. Разанава, 34

Вялікі дом у прыватным сектары ў раёне тытунёвай фабрыкі. У будынку ёсць яшчэ кафэ «Стары Мост». Ёсць бясплатны Wi-Fi, паркоўка. З рэсэпшна вам выклічуць таксі або прададуць сродкі гігіены/бытавую хімію, калі трэба. Ёсць нумары «Эканом» ад 14 рублёў, «Стандарт» ад 15, «Павышанай камфортнасці» ад 40.

Хостэл «Цэнтр», вул. Савецкая, 6

Новы хостэл на пешаходнай вуліцы Савецкай у будынку былога кляштара-гімназіі 18 стагоддзя. Пачаў працу ў 2019 годзе. Першы і адзіны ў Гродне капсульных хостэл, дзе замест ложка — ніша ў сцяне. Свежы і даволі стыльны рамонт, выдатны выгляд з вокнаў на гістарычны цэнтр.

Да паслуг гасцей кругласутачная стойка рэгістрацыі і бясплатны Wi-Fi. У нумарах ёсць пісьмовыя стол, шафы і тэлевізары. Ёсць прасторная абсталяваная кухня.

Цана за месца — 32 руб. (13 еўра)

Пакой адпачынку на чыгуначным вакзале

Пакоі адпачынку размешчаны на трэцім паверсе будынка чыгуначнага вакзала. Паслугі - Wi-Fi, прас, фен, мікрахвалевая печ, электрачайнік, халадзільнік, кандыцыянер, пасцельная бялізна, ручнікі, аптэчка, паслугі па пераносцы ручной паклажы, тэлевізар. Можна засяліцца на палову сутак ці на суткі.

Цана: ад 14,50 да 48 рублёў. На палову сутак — ад 8,34 да 27,60 рублёў

Кватэры

Зняць кватэру ў Гродне — бюджэтны варыянт для самастойных. Раім спыняцца недалёка ад цэнтра або ў раёнах з добрым транспартным злучэннем. Кватэру можна знайсці па аб’явах у сацсетках або на сайтах, напрыклад, realt.by/grodno-region. Кошт залежыць ад месцазнаходжання і колькасці пакояў. Ад 15 долараў «аднушку» вы цалкам зможаце зняць.

Сэрвіс airbnb прапануе кватэры, кватэры-студыі, гасцявыя дамы і дамы адпачынку. Цана: 45−100 беларускіх рублёў (20−40 еўра, 1300−3000 расійскіх рублёў).

Студыя ў цэнтры

Прасторная кватэра-студыя ў цэнтры Гродна. Размешчана побач з аўтавакзалам. У двары дома забаўляльны цэнтр з кінатэатрам, рэстаранам, боўлінгам і трэнажорная залай. У кватэры ёсць кухонная зона з посудам і электраплітой. Паркоўка, плечыкі, вай-фай.

Цана: 1 775₽ (58 беларускіх рублёў)

Двухпакаёвыя апартаменты

Гэтыя двухпакаёвыя апартаменты размяшчаюцца ў самым цэнтры горада. З вокнаў апартаментаў адкрываецца цудоўны панарамны від на Нёман, касцёлы, замкі і асноўныя славутасці Гродна. Ёсць кухня, фен, тэлевізар, вай-фай.

Цана: 2 826 ₽ (93 беларускіх рублі)

Дом камфортнага адпачынку

У доме: могуць размясціцца больш за 16 гасцей, ёсць 10 спальняў, 16 ложкаў, 6 асобных ванных пакояў. Ёсць камін. Ёсць кухня, паркоўка, басейн, дзіцячы ложак.

Цана: 1 314 ₽ (43 рублі)

Гасцініцы

Апарт-Гатэль «Семашко», вул. Калючынская, 23

Апарт-гатэль «Сямашка» у Гродне адкрыўся восенню 2018 года. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры горада насупраць Фарнага касцёла. Гатэль прапануе 13 прасторных апартаментаў рознай умяшчальнасці.

Вам прапануюць: ахоўваемую паркоўку, Wi-Fi на ўсёй тэрыторыі гатэля, паслугі пральні, пабудку госця ў пэўны час, бясплатны трансфер у саўна-клуб «Аазіс», басейн і трэнажоры, гасцінны персанал. Да паслуг гасцей агульны лаўндж і бар. Усе нумары абсталяваны кандыцыянерам, тэлевізарам з плоскім экранам і спадарожнікавымі каналамі, мікрахвалевай печчу, халадзільнікам, імбрычкам, душам і сталом. Ёсць ванны пакой у кожным нумары.

Цэны: ад 100 да 300 рублёў у залежнасці ад нумара

Сняданак: ва ўсіх пакоях ёсць кухня, вы можаце прыгатаваць яго самі. Або схадзіць у рэстаран «Барашка», які знаходзіцца ў тым жа будынку.

«Амега», вул. Васілька, 40

Гасцініца «Амега» знаходзіцца ў 10 хвілінах хады ад чыгуначнага вакзала і цэнтра горада, літаральна ў двух кротках ад вуліцы Ажэшкі і парку Жылібера. Ёсць 30 двухмесных і аднамесных нумароў. Катэгорыі нумароў: ад стандартнага нумара да катэгорыі люкс. У нумарах ёсць тэлевізар, халадзільнік, тэлефон, туалет, ванная/душ, інтэрнэт (Wi-Fi). Засяленне і высяленне гасцей — кругласутачна. Разліковая гадзіна — 12.00. Бясплатная адмена браніравання, бясплатная паркоўка.

Цэны: 24−62 рублі за чалавека

Сняданак: уключаны ў кошт нумара

«Беларусь», вул. Каліноўскага, 1

У гатэлі зараз ідзе рамонт, але многія пакоі, нягледзячы на гэта, даступныя. У тыпова савецкіх нумарах ёсць санвузел, тэлевізар, тэлефон, халадзільнік. Рэстаран і кафэ ў гасцініцы зачыненыя.

Да гістарычнага цэнтра ад гасцініцы 10 хвілін пешшу. З вокнаў гасцініцы адкрываецца від на цэнтр, а таксама на раён Новы свет.

Размяшчэнне гасцей кругласутачнае. Неахоўваемая паркоўка. Абмен валюты. Камера для захоўвання, сейф. У нумарах — ванна, санвузел, тэлевізар, радыё, тэлефон, халадзільнік, фен (у вышэйшай катэгорыі). У нумарах магчыма размяшчэнне з хатнімі жывёламі.

Цана: ад 16 да 64 долараў

Сняданак: няма

«Турыст», пр-т Купалы, 63

Трохзоркавая гасцініца на 129 нумароў (двухмесныя і аднамесныя). Ёсць камера захоўвання, паркоўка пад аховай, у пакоях wi-fi, тэлевізар і халадзільнік. Здаюцца ў арэнду канферэнц-зала і бізнес-зала.

Цэны: 48−110 рублёў на нумар

Сняданак: ёсць рэстаран, а ў ім сняданак тыпу «шведскі стол»

«Кронан Парк Гатэль», ур. Пышкі, 19

«Кронан» — гэта невялікі гатэль і рэстаран у цэнтры лесапарку Пышкі. Адкрыты ў 2008 годзе. Камфартабельныя нумары класаў Lux і Suite з відам на маляўнічы лес. Інтэр'ер аформлены ў класічным стылі.

У нумарах ёсць — тэлефон, сейф, тэлевізар, радыё, Wi-Fi, CD/DVD прайгравальнік, перахаднік для электрапрыбораў, фен, махровыя халаты з лагатыпам гатэля і тэпцікамі, паслуга «будзільнік», багажная паліца. Ёсць паслугі пральні, абсталяваная аўтамабільная паркоўка, бясплатны трансфер да аўта- і чыгуначнага вакзала або ў цэнтр горада — на плошчу Савецкую і назад штодня з 8:00 да 22:00.

У комплекс «Кронан» уваходзіць рэстаран на 120 месцаў. У меню ўключаны стравы французскай, італьянскай і беларускай кухні, дэсерты. Шэф-кухар — член Расійскай гільдыі шэф-повараў. Ёсць лобі-бар, басейн і саўна.

Цана: 180−680 рублёў

Сняданак: уключаны ў кошт нумара

«Славія», вул. Маладзёжная, 1

Аднамесныя і двухмесныя нумары з індывідуальнай сістэмай кандыцыянавання. Нумары для тых, хто курыць. Ёсць кафэ, бар, рэстаран. Ахоўная аўтастаянка, сейф і камеры захоўвання багажу. У кошт уваходзіць чыстка, прасаванне, мыццё, хімчыстка і рамонт адзення. А таксама сняданак, ахоўваемая аўтастаянка, інтэрнэт і дадатковыя паслугі гасцініцы. Пражыванне дзяцей да 8 гадоў бясплатна. Ёсць нумары для маладажонаў.

Цана: ад 75,09 рублёў

Сняданак: уваходзіць у кошт нумара

«Нёман», вул. Баторыя, 8

Прапануецца 59 аднамесных і двухмесных нумароў. У іх: кандыцыянеры, электронныя замкі, сучасная мэбля, вялікія ложкі, тэлевізары, Wi-Fi. Ахоўваемая стаянка на 70 месцаў. У наяўнасці два нумары для людзей з інваліднасцю.

Цана: 88−247 рублёў

Сняданак: 4 варыянты, якія можна паглядзець на сайце, уваходзіць у кошт нумара

«Сямашка», вул. Антонава, 10

Гэта прыватная гасцініца на 41 нумар, размешчаная насупраць аўтавакзала. У сэрвіс гасцініцы ўваходзіць рэстаран, бар, саўна, басейн, спадарожнікавае тэлебачанне, інтэрнэт, міжнародная тэлефонная сувязь, кандыцыянер, халадзільнік, сейф, трэнажоры, бясплатнае пражыванне дзецям да 8 гадоў, прадастаўленне ложачка дзецям да 3 гадоў.

Цана: ад 95 да 270 рублёў

Сняданак: шведскі стол, уваходзіць у кошт нумару

Drive Hotel, вул. Аўтамабільная, 13

«Драйв Гатэль» — гэта 11 нумароў для размяшчэння 15 гасцей, турыстаў і камандзіровачных. Даступныя 7 аднамесных і 4 двухместных нумары. Амаль ва ўсіх нумарах ёсць асобныя прыбіральні.

У кожным нумары ёсць TV, свабодны доступ да Wi-Fi і электрачайніка. Два нумары падвышанай камфортнасці дадаткова абсталяваны халадзільнікамі і мікрахвалёўкай. Пры гасцініцы ёсць бясплатная паркоўка з відэаназіраннем.

Цана: 23 — 35 рублёў

Сняданак: ёсць агульная кухня, дзе яго можна прыгатаваць

«Спорт», вул. Камунальная, 3

Гасцініца «Спорт» другой катэгорыі ў гродзенскім спартыўным комплексе «Нёман». 15 двухмесных, 2 трохмесныя і 1 пяцімесны нумар. Усе пакоі абсталяваны тэлевізарам, халадзільнікам, санвузлом з душавымі кабінамі.

Бясплатная аўтастаянка, побач на тэрыторыі стадыёна размешчана кафэ «Арэна», спартыўныя пляцоўкі, тэнісны корт. Можна скарыстацца паслугамі саўны і лазні. У будынку комплексу трэнажорная зала, зала гімнастыкі, зала харэаграфіі.

Цана: за месца — 17−26 рублёў, за нумар — 52−85 рублёў

Сняданак: не ўключаны ў кошт нумара

«Прывал», вёска Пышкі

Гасцініца класа люкс на беразе Нёмана ў базе адпачынку «Прывал» у 15 хвілінах язды ад Гродна. Ёсць як люксавыя нумары, так і нумар-студыя прасцей, а яшчэ недарагі пакой-хостэл.

Увесь нумарны фонд класа люкс абсталяваны сучаснай тэхнікай: Wi-Fi, спадарожнікавае ТБ, кандыцыянер, фен і інш. Для дадатковага камфорту ў нумарах ёсць зручныя ложкі з артапедычнымі матрацамі, касметыка, халаты, тэпцікі. Кантынентальны сняданак ужо ўключаны ў цану нумара класа люкс.

Цэны: 20−230 руб


Больш варыянтаў шукайце на booking.com.

Дзе вы б параілі спыніцца госцю Гродна? Пішыце ў каментарыях!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024