Сабралі варыянты хостэлаў і гасцініц, у якіх можна пераначаваць турысту: ад бюджэтных да раскошных.

Хостэлы

“Hello, Grodno!”

Хостэл “Hello, Grodno!” на вул. Гараднічанская, 30 існуе з 2013 года. Гэта першы ў Гродне хостэл. Можа здацца, што ён ужо не працуе: у Instagram няма свежых пастоў і не відаць адказаў на каментары. Але рэдакцыі Hrodna.life удалося знайсці свежы водгук за красавік 2025 года.

Па тым жа адрасе знаходзіцца двухузроўневая кватэра-студыя ад старых уладальнікаў, якая пазіцыянуе сябе як Hello Grodno apartments. Спасылка з гэтага профілю вядзе на гасцявы дом “Hello, Grodno!”, які размясціўся на вул. Там ёсць 2-3-6-месныя пакоі з уласнымі санвузламі і агульнай сталовай зонай. Тут дызайнерскі рамонт і адрэстаўраваны мур 1735 года. Можна скарыстацца паслугамі масажыста, які працуе тут жа.

Суткі для дваіх дарослых будут каштаваць тут 160 беларускіх рублёў. Бліжэйшыя два тыдні – усё занята.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Хостэл “Hello, Grodno!”. Фота: instagram.com/apartments_hellogrodno

«Сарматия», вул. Маркса, 11

Гэты хостэл адкрыўся ў канцы 2017 года. “Сарматыя” можа прыняць да 26 чалавек адначасова. У хостэле чатыры пакоі: адзін чатырохмесны, два шасцімесных, адзін дзесяцімесны. Матрацы артапедычныя, а падушкі – антыалергенныя. Кошт – 50 рублёў з чалавека. Забраніраваць можна на сайце.

Ёсць агульная кухня з посудам, мікрахвалевая печ, тостар, халадзільнік і маразільнік. Для гасцей ёсць сейф. У некаторых нумарах ёсць тэлевізары, чайнікі, шафы. Плюс агульная лаунж-зона з тэлевізарам. Забараняюць піць і курыць на тэрыторыі хостэла.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Old Bridge”, вул. Разанава, 34

Вялікі дом у прыватным сектары ў раёне тытунёвай фабрыкі. У будынку ёсць яшчэ кафэ “Стары Мост”. Ёсць бясплатны Wi-Fi, паркоўка. З рэсэпшана вам выклічуць таксі або прададуць сродкі гігіены/бытавую хімію, калі трэба. Ёсць нумары “Эканом” ад 14 рублёў, “Стандарт” ад 15, “Падвышанай камфортнасці” ад 40.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

Хостэл “Центр”, вул. Савецкая, 6

Новы хостэл на пешаходнай вуліцы Савецкай у будынку былога кляштара-гімназіі 18 стагоддзя. Пачаў працу ў 2019 годзе. Першы і адзіны ў Гродне капсульны хостэл, дзе замест ложка – ніша ў сцяне. Свежы і даволі стыльны рамонт, выдатны выгляд з вокнаў на гістарычны цэнтр.

Да паслуг гасцей кругласутачная стойка рэгістрацыі і бясплатны Wi-Fi. У нумарах ёсць пісьмовыя стол, шафы і тэлевізары. Ёсць прасторная абсталяваная кухня.

Кошт за месца – 40 руб.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы
Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

«Kip Town», верагодна, закрыўся – прэйскурант на сайце ад 2019 года, свежых пастоў у Instagram няма.

Пакой адпачынку на чыгуначным вакзале

Пакой адпачынку размешчаны на трэцім паверсе будынка чыгуначнага вакзала. Паслугі – Wi-Fi, прас, фен, мікрахвалевая печ, электрачайнік, халадзільнік, кандыцыянер, пасцельная бялізна, ручнікі, аптэчка, паслугі па пераносцы ручной паклажы, тэлевізар. Можна засяліцца на палову сутак ці на суткі.

Кошт: ад 40 да 80 рублёў. На палову сутак – ад 24 да 40 рублёў.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

Кватэры

Зняць кватэру ў Гродне – бюджэтны варыянт для самастойных. Раім спыняцца недалёка ад цэнтра або ў раёнах з добрым транспартнай камунікацыяй. Пасля сыходу booking.com і airbnb.com кватэру можна знайсці па аб’явах у сацсетках або на сайтах, напрыклад, realt.by/grodno-region. Кошт залежыць ад месцазнаходжання і колькасці пакояў. Ёсць варыянты ад $10 да $150. Сярэдні цэннік – $30-40.

Квартиры Гродно. Фото: realt.by
Кватэры Гродна. Фота: realt.by

Гасцініцы

Апарт-гатэль “Сямашка”, вул. Калючынская, 23

Апарт-гатэль “Сямашка” ў Гродне адкрыўся увосень 2018 года. Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры горада насупраць фарнага касцёла. Гатэль прапануе 13 прасторных апартаментаў рознай ёмістасці.

Вам прапануюць: ахоўную паркоўку, Wi-Fi на ўсёй тэрыторыі гатэля, паслугі пральні, абуджэнне госця ў пэўны час, бясплатны трансфер у сауна-клуб “Аазіс”, басейн і трэнажоры, гасцінны персанал. Да паслуг гасцей агульны лаунж і бар. Усе нумары абсталяваны кандыцыянерам, тэлевізарам з плоскім экранам і спадарожнікавымі каналамі, мікрахвалевай печчу, халадзільнікам, чайнікам, душам і сталом. Ёсць ванны пакой у кожным нумары.

Кошты: каля 300 рублёў.

Сняданак: ва ўсіх пакоях ёсць кухня, вы можаце прыгатаваць яго самі. Ці схадзіць у рэстаран “Барашка”, які знаходзіцца ў тым жа будынку.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Апарт-гатэль”Сямашка”. Фота: адкрытыя крыніцы

Буцік-гатэль «Новый свет«

У гатэлі 8 нумароў катэгорыі Suite і Standard, плошчай ад 17 да 32 кв.м. У кожнага з іх ёсць свая назва: напрыклад, «Творчая майстэрня» або «Пакой вандроўцы».

апарт отель Новый свет
Нумар “Пакой вандроўцы” і “Творчая майстэрня”

Пражыванне ў нумары STANDART каштуе 190 рублёў, у апартаментах — 240. У нумарах ёсць халат, тэпцікі і фен.

Арт Апарт-Гатэль «У Груши«

У апартаментах – адзін аднапакаёвы і тры двухпакаёвыя нумары. У інтэр’еры выкарыстаны работы гродзенскіх мастакоў Аляксандра Сільвановіча і Юрыя Якавенкі. Кошт пражывання ў аднапакаёвым нумары – 70 рублёў, у двухпакаёвым — 100.

Без завтраков, с сауной или в Presidential Suite. Сколько стоит пожить в гостиницах Гродно?
Фота: адкрытыя крыніцы

Буцік-гатэль “Культура”

Гасцініца знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Савецкай, 3. Гатэль адкрылі ўладальнікі кафэ “Культура”, якое знаходзіцца па гэтым жа адрасе.

У нумарах будзе бясплатны Wi-Fi, кабельнае або спадарожнікавае тэлебачанне, а таксама бясплатныя чай і кава. Ванныя пакоі ацяпляюцца, а ў гасцей будзе магчымасць замовіць сняданак у нумар. Таксама прадугледжаны спецыяльныя нумары для маладых.

Побач з гатэлем знаходзіцца бясплатная грамадская паркоўка, а персанал на стойцы рэгістрацыі гаворыць на англійскай і рускай мовах. Буцік-гатэль працуе сумесна з кафэ “Культура” — наведвальнікі змогуць снедаць, абедаць і вячэраць ва ўстанове.

Кошт нумароў вар’іруецца ад 268 да 323 руб. за ноч.

Буцік-гатэль The Cult

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult. Усяго ў гатэлі 10 нумароў з розным афармленнем плошчай ад 23 да 44 кв.м. Ёсць нумары з працоўнымі зонамі, прасторнымі ваннымі. Па запыце могуць прапанаваць дзіцячыя ложкі і стульчыкі. Кошты – 450-700 рублёў за ноч.

В отеле Cult. Источник: TikTok olesiabaklaha
У гатэлі Cult. Крыніца: TikTok olesiabaklaha

“Омега”, вул. Васілька, 40

Гасцініца “Омега” знаходзіцца ў 10 хвілінах хады ад чыгуначнага вакзала і цэнтра горада, літаральна ў двух кроках ад вуліцы Ажэшкі і парку Жылібера. Ёсць 30 двухмесных і аднамесных нумароў. Катэгорыі нумароў: ад стандартнага нумара да катэгорыі люкс. У нумарах ёсць тэлевізар, халадзільнік, тэлефон, туалет, ванная/душ, інтэрнэт (Wi-Fi). Засяленне і высяленне гасцей – кругласутачна. Разліковая гадзіна – 12.00. Бясплатная адмена браніравання, бясплатная паркоўка.

Кошты: 40-110 рублёў з чалавека

Сняданак: можа быць уключаны ў кошт нумара

Image result for омега гостиница гродно
Фота: адкрытыя крыніцы

“Турист”, пр-т Купалы, 63

Трохзоркавая гасцініца на 123 нумароў (двухмесныя і аднамесныя). Ёсць камера захоўвання, ахаваная паркоўка, у пакоях wi-fi, тэлевізар і халадзільнік. Здаюцца ў арэнду канферэнц-зала і бізнес-зала.

Кошты: ад 100 рублёў за ноч

Сняданак: ёсць рэстаран, а ў ім сняданак тыпу “шведскі стол”

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Кронон Парк Отель”, ур. Пышкі, 19

“Кронан” – гэта невялікі гатэль і рэстаран у цэнтры лесапарку Пышкі. Адкрыты ў 2008 годзе. Камфартабельныя нумары класаў Lux і Suite з выглядам на маляўнічы лес. Інтэр’ер аформлены ў класічным стылі.

У нумарах ёсць – тэлефон, сейф, тэлевізар, радыё, Wi-Fi, CD/DVD прайгравальнік, перахаднік для электрапрыбораў, фен, махрыстыя халаты з лагатыпам гатэля і тапкі, паслуга «будзільнік», багажная палка. Ёсць паслугі пральні, абсталявана аўтамабільная паркоўка, бясплатны трансфер да аўта- і чыгуначнага вакзала ці ў цэнтр горада – на плошчу Савецкую і назад штодня з 8:00 да 22:00.

У комплекс “Кронан” уваходзіць рэстаран на 120 месцаў. У меню ўключаны стравы французскай, італьянскай і беларускай кухні, дэсерты. Шэф – повар-член расійскай гільдыі шэф-кухароў. Ёсць лобі-бар, басейн і сауна.

Кошт: ад 750 рублёў

Сняданак: уключаны ў кошт нумара

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Славия”, вул. Маладзёжная, 1

Аднамесныя і двухмесныя нумары з індывідуальнай сістэмай кандыцыянавання. Ёсць нумары для тых, хто курыць. Ёсць кафэ, бар, рэстаран. Ахоўная аўтастаянка, сейф і камеры захоўвання багажу. У кошт уваходзіць чыстка, прасаванне, мыццё, хімчыстка і рамонт адзення. А таксама сняданак, ахоўная аўтастаянка, інтэрнэт і дадатковыя паслугі гасцініцы. Пражыванне дзяцей да 8 гадоў бясплатна. Ёсць нумары для маладых.

Кошт: ад 140-400 рублёў

Сняданак: уваходзіць у кошт нумара

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Неман”, вул. Баторыя, 8

Прапануецца 59 аднамесных і двухмесных нумароў. У іх: кандыцыянеры, электронныя замкі, сучасная мэбля, вялікія ложкі, тэлевізары, Wi-Fi. Ахоўная стаянка на 70 месцаў. У наяўнасці два нумары для людзей з інваліднасцю. Таксама ёсць апартаменты на Каліноўскага.

Кошт: ад 320 рублёў

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Семашко”, вул. Антонава, 10

Гэта прыватная гасцініца на 41 нумар, размешчаная насупраць аўтавакзала. У сэрвіс гасцініцы ўваходзіць рэстаран, бар, сауна, басейн, спадарожнікавае тэлебачанне, інтэрнэт, міжнародная тэлефонная сувязь, кандыцыянер, халадзільнік, сейф, трэнажоры, бясплатнае пражыванне дзецям да 8 гадоў, прадастаўленне ложачка дзецям да 3 гадоў. У 2019-2020 гадах прайшла мадэрнізацыя.

Кошт: ад 195 да 350 рублёў

Сняданак: шведскі стол, уваходзіць у кошт нумара

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

Drive Hotel, вул. Аўтамабільная, 13

“Драйв гатэль” – гэта 11 нумароў для размяшчэння 15 гасцей, турыстаў і камандзіровачных. Даступныя 7 аднамесных і 4 двухмесных нумары. Амаль ва ўсіх нумарах ёсць асобныя прыбіральні.

У кожным нумары ёсць TV, свабодны доступ да Wi-Fi і электрачайнік. Два нумары падвышанай камфортнасці дадаткова абсталяваны халадзільнікамі і мікрахвалеўкамі. У гасцініцы ёсць бясплатная паркоўка з відэаназіраннем.

Кошт: ад 193 рублёў

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Спорт”, вул. Камунальная, 3

Гасцініца “Спорт” другой катэгорыі ў Гродзенскім спартыўным комплексе “Нёман”. 15 двухмесных, 2 трохмесны і адзін пяцімесны нумары. Усе пакоі абсталяваны тэлевізарам, халадзільнікам, санвузлом з душавымі кабінамі.

Бясплатная аўтастаянка, побач на тэрыторыі стадыёна размешчана кафэ “Арена”, спартыўныя пляцоўкі, тэнісны корт. Можна скарыстацца паслугамі сауны і лазні. У будынку комплексу трэнажорная зала, зала гімнастыкі, зала харэаграфіі.

Кошт: за месца – 17-26 рублёў, за нумар – 52-85 рублёў

Сняданак: не ўключаны ў кошт нумара

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

“Привал”, вёска Пышкі

Гасцініца класа люкс на беразе Нёмана ў базе адпачынку “Привал” у 15 хвілінах язды ад Гродна. Ёсць як люксавыя нумары, так і нумар – студыя прасцей, а яшчэ недарагі пакой-хостэл. Увесь нумарны фонд класа люкс абсталяваны сучаснай тэхнікай: Wi-Fi, спадарожнікавае ТБ, кандыцыянер, фен і інш. Для дадатковага камфорту ў нумарах ёсць зручныя ложкі з артапедычнымі матрацамі, касметыка, махрыстыя халаты, тапцікі.

Кошты: ад 80 да 300 рублёў.

Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы
Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры
Фота: адкрытыя крыніцы

VS DESIGN HOTEL на вул. Урыцкага, 23

Гэта дызайнерскі гатэль, размешчаны ў адноўленым гістарычным будынку канца XIX стагоддзя. Архітэктары сумесна з дызайнерам распрацавалі аблічча гатэля з вялікай увагай да дэталяў інтэр’еру і захаваннем гістарычных элементаў будынка. Кожны з 11 нумароў, размешчаных у гэтым гістарычным будынку, унікальны сваёй планіроўкай і характарам.

Кошт: 300-500 рублёў.

Отель
Фота: vsdhotel.by

Больш падрабязна пра гасцініцы Гродна можна пачытаць па спасылцы.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]