Горад

Grodno Gastro Trip. Гастрафэст з нацыянальным каларытам упершыню пройдзе ў Гродне

З 12 чэрвеня па 12 ліпеня ў Гродне пройдзе Grodno Gastro Trip. Падзея злучыць ідэі фестывалю нацыянальных культур з гастрафестывалем. 14 устаноў прадставяць кухні 14 розных краін і прапануюць сэты за 10, 15 і 20 рублёў.

Hrodna.life прадстаўляе ўсе сэты Grodno Gastro Trip. Больш фота глядзіце ў інстаграме праекта.

Пачаць падарожжа па нацыянальных кухнях можна ўжо ў пятніцу, 12 чэрвеня, з 18.00.

Закрытыя межы — не падстава адмаўляцца ад падарожжаў і новых уражанняў ад незвычайнай ежы. Гэтым летам можна адправіцца ў гастранамічны тур па кухні розных краін, не выязджаючы з Гродна. Трэба проста купіць сэт за 10, 15 або 20 рублёў. За кожную пакупку наведвальнік атрымае стыкер установы. Яго трэба наклеіць на карту Grodno Gastro Trip. Для тых, хто збярэ 8 і больш стыкераў, адкрыюцца зніжкі ад партнёраў праекта.

Карту гастрападарожжа можна атрымаць бясплатна ў любой з 14 устаноў пры пакупцы сэта. Сабраць стыкеры на карту трэба з 12 чэрвеня па 12 ліпеня. Скідкі партнёраў сапраўдныя да канца ліпеня.

Што трэба зрабіць:

1. Зайдзі ў Instagram праекта.

2. Выбяры ўстанову і сэт.

3. Наведай установу і пакаштуй страву. Лепш браніруй столік загадзя або замаўляй ежу на вынас.

4. Збяры на карту ад 8 стыкераў за наведванне 8 ці больш устаноў і разблакуй зніжкі партнёраў.

5. Ты супер!

Усе ўстановы і сэты Grodno Gastro Trip — 2020 глядзі тут

1. «Лос Амигос», мексіканская кухня

instagram.com/los_amigos_grodno
вул. Урыцкага, 26
+375 (25) 752−41−08

Хто б мог падумаць, што ў Гродне ў двух кроках ад Савецкай плошчы хаваецца яркі мексіканскі бар! «Лос Амигос» — гэта наша, беларуская, Мексіка з запальваючай музыкай, хмурна-вясёлымі бармэнамі і, вядома, выдатнай кухняй. Кесадзілья, бурыта, така і чыпсы начас чакаюць вас у бары «Лос Амигос».

Мексіканскі гастрасэт 1 —

10 руб. (360 г.)

— кесадзілья ці бурыта,

— чыпсы начас,

— соус сальса ці гуакамоле.

Мексіканскі гастрасэт 2 —

15 руб. (730 г.)

— кесадзілья,

— бурыта,

— чыпсы начас,

— соус сальса ці гуакамоле.

Мексіканскі гастрасэт 3 —

20 руб. (880 г.)

— кесадзілья,

— бурыта,

— така,

— чыпсы начас,

— соус сальса,

— соус гуакамоле.

Кесадзілья — мексіканская страва ў выглядзе складзенай напалову аладкі з сырам, соусам і ялавічным фаршам усярэдзіне. У «Лос Амигос» таксама гатуюць для вегетарыянцаў з соевым мясам.

Бурыта — мексіканская страва ў выглядзе аладкі, у якую завёрнутая начынне: ялавічны фарш, сыр, свежыя гародніна, салата. Можа быць варыянт для вегетарыянцаў з соевым мясам. Прасцей кажучы, гэта мексіканскі варыянт шаўрмы.

Така — мексіканская страва ў выглядзе адкрытай аладкі, у якую складзена начынне.

Чыпсы начас — традыцыйныя мексіканскія кукурузныя чыпсы.

Соус сальса — мексіканскі соус з таматаў са спецыямі.

Соус гуакамоле — мексіканскі соус з авакада, іншай гародніны і прыправаў.

2. Yellow Street 17, амерыканская кухня

instagram.com/yellowstreet17
вул. Акадэмічная 17
+375 (33) 377−77−76

Катлета паміж дзвюх булак — гэта амерыканская класіка. Звычайны сандвіч, то бок буцер, калісьці стаў бургерам. А ў Yellow Street 17 для Grodno Gastro Trip прыдумалі новы МегаБургер, то бок СтрытБургер. У ім тры віды мяса — ялавічына, курыца ды яшчэ і бекон — такому нават амерыканцы пазайздросцяць.

Амерыканскі гастрасэт 1 —

10 руб. (550 г.)

— стрытбургер (катлета з ялавічыны, катлета з курыцы, бекон),

— бульба фры з грыбамі, каўбаскамі і вадкім сырам чэдар.

Бургер — від амерыканскага сэндвіча, які складаецца з разрэзанай напалам булачкі і сечанай смажанай катлеты. YellowStreet17 шчодра запраўляюць свой бургер гарачым сырам чэдар.

3. «Форна», італьянская кухня

instagram.com/pizzeriafornogrodno
вул. 1-я Працоўная, 10
+375 (29) 744−49−99

Цяпер пра італьянскую класіку. Піцу ведаюць усе, але ці вы елі піцу, якую гатуюць паводле сапраўдных італьянскіх рэцэптаў? І не з інтэрнэту, а ад шэфа-піцаёла! Такую піцу гатуюць у «Форна». Тут прытрымліваюцца праўдзіва італьянскай тэхнікі гатавання да драбнюткіх дэталяў і цяпер радуюць нас самай сапраўднай італьянскай піцай.

Італьянскі гастрасэт 1 —

10 руб. (400 г.)

— піца «Д'явала», «Baby» памер.

Піца «Д'явала» — сыр «Мацарэла», соус таматны, базілік.

Італьянскі гастрасэт 2 —

15 руб. (500 г.)

— піца «Маргарыта», «baby» памер.

— дэсерт цірамісу.

Піца «Маргарыта» — сыр «Мацарэла», соус таматны, базілік.

Цірамісу — італьянскі шматслаёвы дэсерт, у склад якога ўваходзяць: сыр маскарпоне, кава, курыныя яйкі, цукар і печыва саваярдзі.

Італьянскі гастрасэт 3 —

20 руб. (530 г.)

— піца «Сіцылійская», «baby» памер.

— дэсерт чызкейк.

Піца «Сіцылійская» — сыр «Мацарэла», соус таматны, перац, цыбуля, масліны, салямі.

Чызкейк — італьянскі сырны торт з крэм-сыра маскарпоне.

4. Svaboda, ізраільская кухня

instagram.com/svabodabar
вул. Маставая, 31
+375 (33) 632−88−88

Калі ў адным сказе змяшаць свабоду і Ізраіль, адразу паўстануць палітыка-рэлігійныя спрэчкі. Але не ў нашым выпадку. У нас паўстаў ізраільскі сэт у беларускім народным бары Svaboda.

Ізраільскі гастрасэт 1 —

10 руб. (100 г. і напой 300 мл)

— ізраільскі хумус,

— маца,

— кактэйль «Чырвоны яўрей» або безалкогольная сангрыя.

Хумус — закуска з нутавага пюрэ, у склад якой звычайна ўваходзяць кунжутная паста, аліўкавы алей, часнык, сок цытрыны, папрыка.

Маца — аладкі з цеста, якое не прайшло зброджвання, дазволенага да ўжывання на працягу яўрэйскага свята Песах. У Еўропе часта ўжываецца як альтэрнатыва хлябцам.

Сангрыя — першапачаткова сярэднеалкагольны напой на аснове віна з даданнем кавалачкаў садавіны, ягад, цукру, газаванай вады, а часам невялікай колькасці брэндзі і сухога лікёру, часам — прыпраў. У бары Svaboda падаюць яшчэ безалкагольную сангрыю. У яе складзе: вінаградны, памяранцавы і гранатавы сок, грэнадзіны, долька апельсіна.

5. «Вавілон», вавілонская кухня

instagram.com/vavilon.grodno
зав. Дзяржынскага 8а
+375 (33) 344−60−70

Хто-небудзь ведае штосьці пра вавілонскую кухню? Здаецца, толькі хлопцы з гродзенскага «Вавілона». Прынамсі, яны так кажуць. Дарэчы, яны адкрываюцца якраз са стартам Grodno Gastro Trip. Гэта цудоўнае супадзенне, выдатная нагода іх наведаць і даведацца, ці сапраўды ў Вавілоне рабілі чорную піцу.

Вавілонскі гастрасэт 1 —

10 руб. (550 г.)

— піца «Black Pepperoni»

Піца «Black Pepperoni» — цеста з сакретным інгрыдыентам, соус, сыр, каўбаса пепероні, цыбуля чырвоная, халапенья, яйка, табаска.

Вавілонскі гастрасэт 2 —

15 руб. (530 г.)

— рэбры свіныя барбекю

— гародніна на грылі

Вавілонскі гастрасэт 3 —

20 руб. (740 г.)

— мясны сэт

Мясны сэт — у гродзенскім «Вавілоне» ў мясным сэце падаюць свіныя рэбры барбекю, курыныя крылы і бульбяныя дзелькі.

6. «Стары Тбілісі», грузінская кухня

instagram.com/stariy_tbilisi_grodno
вул. Стэфана Баторыя, 8б
+375 (33) 656−08−88

Кажуць, хто не быў у Грузіі, той не ведае сапраўднай гасціннасці. Калі яшчэ не былі ў Грузіі, можна зайсці ў «Стары Тбілісі». Прымаюць тут добра і накормяць смачна. Для ўдзельнікаў Grodno Gastro Trip адкрыем сакрэт: калі да сэту замовіць келіх асаблівага чырвонага віна, на яго зробяць зніжку. Толькі - цыц! Запасы гасціннасці могуць скончыцца.

Грузінскі гастрасэт 1 —

10 руб. (570 г.)

— хачапуры,
— 3 хінакалі

Хачапуры па-аджарску — пышная выпечка ў выглядзе «лодачкі» з начыннем з двух відаў сыру, з даданнем яйка і кавалачка алею.

Хінкалі — гэта мяшочак з цеста з начыннем з вострага мясной фаршу і булёна або з сыру і масла. У «Старым Тбілісі» робяць хінкалі з сырам ці фаршам са свініны і ялавічыны.

Грузінскі гастрасэт 2 —

10 руб. (420 г.)

— шашлык з свіной шыі,

— бульба па-грузінску,

— соус сацэбелі.

Бульба па-грузінску — дзелькі свежай бульбы, абсмажаныя ў грузінскіх спецыях.

Грузінскі гастрасэт 3 —

20 руб. (750 г.)

— шашлык з свіной шыі,

— бульба па-грузінску,

— люля-кебаб,

Люля-кебаб — замарынаваных адбіты фарш з грузінскімі нацыянальнымі прыправамі, засмажаны на шампурах над вуглямі.

7. MC Döner, турэцкая кухня

instagram.com/mcdoner.by
вул. Кірава, 15
+375 (29) 737−57−55

Што вы ведаеце пра Турцыю? Толькі тое, што можна паляцець на адпачынак all inclusive? І што каву там вараць у турцы? Заходзіце ў MC Döner і пакаштуйце сапраўдную турэцкую ежу. Гэта лепш, чым all inclusive.

Турэцкі гастрасэт 1 —

10 руб. (350 г. і напой 200 мл)

— підэ з начыннем са свежага шпінату, сыру і натуральнага ёгурта,

— кава амерыкана,

— турэцкая слодыч нуга.

Підэ — гэта турэцкая страва з тонкага цеста ў форме лодачкі з сакавітым начыннем, якое запякаецца ў печы. У Турцыі яго заказваюць як альтэрнатыву піцы.

Нуга — традыцыйная слодыч з цукру або мёду з начыннем, часта называюць «турэцкім мёдам».

8. «Трактиръ Подкова», украінская кухня

instagram.com/traktirpodkova
вул. Кірава, 9
+375 (33) 344−44−70

Ёсць яшчэ адзін шчодры народ, які вось прама ў нас пад бокам. Гэта ўкраінцы. І ёсць такі ж шчодры тракцір. І таксама пад бокам, у пяці хвілінах ад Савецкай плошчы. Вы толькі паглядзіце на сэты ад «Тракціра Падкова», гэта ж самая сапраўдная смаката!

Украінскі гастрасэт 1 —

10 руб. (850 г.)

  • боршч «Украінскі» з салам, пампушкамі і смятанай,
  • картаплянікі са свінінай і грыбным соусам,
  • варэнікі з вішняй і салодкім крэмам,
  • вінегрэт па-гуцульску з селядцом.

Украінскі гастрасэт 2 —

15 руб. (1200 г.)

  • банош з кукурузнай кашы са скваркамі,
  • варэнікі з бульбай і грыбамі,
  • бендэрыкі з квашанай капустай і грыбамі,
  • карпацкія дранікі са смажанінай і смятанай,
  • купаты ўкраінскія.

Украінскі гастрасэт 3 —

20 руб. (1500 г.)

  • херсонскія саленні (часнык, перац востры, агурок, памідор),
  • купаты ўкраінскія,
  • скварка «Львоўская»,
  • кручэнікі з грыбамі,
  • дранікі карпацкія са смятанай,
  • цыбульнікі,
  • наліснікі,
  • жаренка з квашанай капусты з грыбамі.

Картаплянікі — страва ўкраінскай кухні, гатуецца з варанай і размятай бульбы. Па сутнасці гэта бульбяныя зразы.

Банош — украінская гуцульская традыцыйная страва, крутая каша з кукурузнай мукі, звараная на сліўках або смятане.

Бендэрыкі — традыцыйная страва ўкраінскай кухні, гэта трохкутныя блінцы з мясной начынкай.

Купаты — асаблівы від мясных каўбасак.

Кручэнікі — папулярная страва ўкраінскай кухні, па-простаму мясныя рулецікі.

Цыбульнікі — хатняя ўкраінская страва з бульбы, аналаг беларускіх дранікаў.

Наліснікі — украінскі варыянт таненькіх блінцоў.

Жаранка — сытная страва з бульбы, мяса і грыбоў. «Трактиръ Подкова» прапануе варыянт на квашанай капусце.

9. Paradise, руская кухня

instagram.com/paradise_grodno
вул. Калючынская, 21
+375 (29) 386−89−80

Яшчэ адзін прэтэндэнт на шчодрасць і гасціннасць — кафэ Paradise з рускім сэтам. У іх самы вялікі паводле вагі сэт за 10 рублёў. Адпраўляемся ў Рaradise, як той казаў.

Рускі гастрасэт 1 — 10 руб.

(920 г.)

  • салат аліўе,
  • капуснік (шчы) па-стараруску,
  • смажаніна,
  • блінцы з топінгам або джэмам.

Аліўе — хіт святочных сталоў.

Капуснік (щи) — заправачны суп, руская поліўкі з капусты.

Смажаніна — фактычна рускае слова «жаркое» азначае смажанае мяса. Назва звязана з назоўнікам «жар», таму што страва першапачаткова гатавалася ў самой печы, у найбольшым жары.

10. «Старый Лямус», беларуская кухня

instagram.com/staryi_lyamus
вул. Дзяржынскага, 1а
+375 (33) 377−09−65

Вы ведаеце, чым адрозніваюцца дранікі ад дзеруноў і калдуноў? Усе яны — нашы нацыянальныя стравы з бульбы. Пара б разабрацца, што ёсць што. Стары лямус дае такую ​​магчымасць.

Беларускі гастрасэт 1 — 10 руб. (370 г.)

— дранікі с мясом,

— дзеруны с творагам,

— калдуны с грудзінкай,

— смятана

Дранікі — візітоўка Беларусі, але адначасова пад рознымі назвамі страва ўсіх краін, дзе расце бульба. Але нашы дранікі, вядома, асаблівыя!

Дзеруны — разнавіднасць дранікаў, у Старым Лямусе іх прыгатуюць з тварагом.

Калдуны — яшчэ адна страва, падобная да дранікаў. Здаецца, разабрацца ў гэтым усім можна толькі паспрабаваўшы на смак.

11. «Беласток», польская кухня

instagram.com/belastok.grodno
вул. Віленская, 2
+375 (29) 238−93−89

Тут усё суседзі нашай краіны — побач. Горад Гродна, Віленская вуліца, рэстаран Беласток. Яшчэ б сюды якую-небудзь рускую кухню для поўнага набору. Але няма! Кухня польская. Беласток гатуе дранікі з мачанкай на польскі манер разам з салатай з запечаных гарбуза і грушы.

Польскі гастрасэт 1 —

10 руб. (500 г.)

— дранікі з мачанкай у збанку,

— салата з запечанага гарбуза з грушай.

Дранікі — папулярная страва еўрапейскай кухні, кожная краіна мае свой нацыянальны рэцэпт.

Мачанка — усходнееўрапейская страва, у мачанку прынята мачаць дранікі або бліны, гэта нешта накшталт традыцыйнага падліўкі.

12. «Прахадная», скандзінаўская кухня

instagram.com/prohodnaya_coffee
вул. Маставая, 31
+375 (29) 781−39−81

Кавярня «Прахадная» вядомая сваімі сняданкамі і мінімалістычным, практычна скандынаўскім дызайнам. Для Grodno Gastro Trip яны прыдумалі скандынаўскі сэт.

Скандзінаўскі гастрасэт 1 —

10 руб. (330 г.)

— чырвоная рыба са спецыямі,

— малінава-мятны соус,

— авакада з зялёным маянэзам і чэры,

— глазунья на хатнім жытнім хлебе.

13. «Лондан», англійская кухня

instagram.com/londonbar_grodno
вул. Віленская, 1
+375 (29) 744−24−42

Якое яшчэ месца можа прадставіць англійскую кухню, як не бар «Лондан»? І якая яшчэ страва можа зрабіць гэта лепш, чым «Фіш & чыпс»? Хіба што англійскае піва.

Англійскі гастрасэт 1 —

10 руб. (300 г. і напой 500 мл)

— Фіш & Чыпс,

— разліўное піва 0,5 літра або чай, кава ці сок.

Фіш & Чыпс — традыцыйнае англійскае страва: класічны варыянт паніраванай смажанай белай рыбы з бульбай фры.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю

Англійскі гастрасэт 2 —

15 руб. (300 г. і напой 500 мл)

— сэндвіч «Трайны ўдар»,

— англійскае піва «Bombardier» 0,5 літра або любы безалкагольны кактэйль на выбар.

Сэндвіч «Трайны ўдар» — гэта сэндвіч с асновай на выбор (ласось, курынае філе, бекон або гародніна), бульбай фры і соусам.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю

Англійскі гастрасэт 3 — 20 руб. (630 г. і напой 500 мл)

— «Піўны сэт»,

— англійскае піва «Bishop's finger» 0,5 літра або любы безалкагольны кактэйль на выбар.

Піўны сэт — сытная, духмяная піўная талерка, якая напоўнена курынымі і свінымі каўбаскамі, бульбянымі дзелькамі, цыбулевымі кольцамі, кнелікамі.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць здароўю

14. Werden, японская кухня

instagram.com/werdenbar
вул. Маставая, 31
+375 (29) 254−04−54

Вы калі-небудзь думалі пра тое, каб злучыць суп і другую страву? Каб і час зэканоміць, і паесці смачна. Дык вось, японцы прыдумалі гэта сотні, а можа і тысячы гадоў таму. І да гэтага часу з задавальненнем ядуць страву «рамэн». Гастрабар Werden прапануе нам гэта пакаштаваць. Абавязкова — з японскай зялёнай гарбатай.

Японскі гастрасэт 1 — 10 руб. (400 г. і напой 400 мл)

— японскі рамэн з курыцай,

— японская зялёная гарбата.

Рамэн — японская страва з пшанічнай лапшой. У Werden у склад рамэна ўваходзіць: лапша удон, курынае філе, грыбы, перац чылі, імбір, соевы соус, кунжутны алей, яйка, зялёная цыбуля, часнык.

Партнёры

Наведай не менш за 8 устаноў, збяры на карце ўдзельніка 8 стыкераў і скарыстайся зніжкамі партнёраў Grodno Gastro Trip. Каб атрымаць зніжку, прад’яві карту са стыкерамі да 31 ліпеня.

  1. Школа музыки VoiceOn
    +375 (29) 856−56−58, instagram.com/voiceongrodno
    -30% на уроки западного вокала, игры на гитаре, игры на барабанах
  2. Парк аттракционов
    +375 (29) 829−92−99, instagram.com/parkgrodno
    -50% на аттракцион «Американские горки»
  3. Свободная студия
    +375(29)329−10−38, instagram.com/freestudio.by
    -30% на абонементы: бразильская самба, контемпорари, зумба, пилатес, стретчинг, йога
  4. Барбер Егор Грунской
    +375 (29) 257−29−76, instagram.com/egor_grnsk
    -30% на европейскую мужскую стрижку
  5. Coffee Shop
    +375 (44) 707−03−50, instagram.com/coffeeshop25
    -15% на кофе в зёрнах со всего мира, чай и любые напитки на месте. Ул. Горького, 25.
  6. Гитарист Алексей Кузнецов
    +375 (33) 393−98−97, instagram.com/alexfabemusic
    -30% на музыкальное выступление
  7. Бутик красоты «Леле»
    +375 (29) 808−88−14, instagram.com/boutique.lele
    -30% на тайский массаж с травяными мешочками
  8. Крама «Цудоўня»
    +375 (33) 623−26−16, instagram.com/cudounia
    -20% на всё
  9. Магазин настольных игр «КУБІК»
    +375 (29) 258−65−54, instagram.com/kramakubik
    -40% на игры собственного производства

Што цяпер рабіць

З пакупкай сэта вы атрымаеце карту ўдзельніка. Паспрабуйце сэты ў 8 розных установах, наляпіце на карту 8 стыкераў і адкрыйце зніжкі партнёраў @Grodno_Gastro_Trip.


У сувязі з эпідэміяй каранавіруса рэдакцыя Hrodna.life нагадвае, што бяспечней за ўсё заказваць сэты на вынас. Ва ўстанову лепш заходзіць у масцы. Не забудзьцеся памыць рукі з мылам ці апрацаваць антысептыкам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024