З 12 чэрвеня па 12 ліпеня ў Гродне пройдзе Grodno Gastro Trip. Падзея злучыць ідэі фестывалю нацыянальных культур з гастрафестывалем. 14 устаноў прадставяць кухні 14 розных краін і прапануюць сэты за 10, 15 і 20 рублёў.
Hrodna.life прадстаўляе ўсе сэты Grodno Gastro Trip. Больш фота глядзіце ў інстаграме праекта.
Пачаць падарожжа па нацыянальных кухнях можна ўжо ў пятніцу, 12 чэрвеня, з 18.00.
Закрытыя межы — не падстава адмаўляцца ад падарожжаў і новых уражанняў ад незвычайнай ежы. Гэтым летам можна адправіцца ў гастранамічны тур па кухні розных краін, не выязджаючы з Гродна. Трэба проста купіць сэт за 10, 15 або 20 рублёў. За кожную пакупку наведвальнік атрымае стыкер установы. Яго трэба наклеіць на карту Grodno Gastro Trip. Для тых, хто збярэ 8 і больш стыкераў, адкрыюцца зніжкі ад партнёраў праекта.
Карту гастрападарожжа можна атрымаць бясплатна ў любой з 14 устаноў пры пакупцы сэта. Сабраць стыкеры на карту трэба з 12 чэрвеня па 12 ліпеня. Скідкі партнёраў сапраўдныя да канца ліпеня.
Што трэба зрабіць:
1. Зайдзі ў Instagram праекта.
2. Выбяры ўстанову і сэт.
3. Наведай установу і пакаштуй страву. Лепш браніруй столік загадзя або замаўляй ежу на вынас.
4. Збяры на карту ад 8 стыкераў за наведванне 8 ці больш устаноў і разблакуй зніжкі партнёраў.
5. Ты супер!
Усе ўстановы і сэты Grodno Gastro Trip — 2020 глядзі тут
1. «Лос Амигос», мексіканская кухня
instagram.com/los_amigos_grodno
вул. Урыцкага, 26
+375 (25) 752−41−08
Хто б мог падумаць, што ў Гродне ў двух кроках ад Савецкай плошчы хаваецца яркі мексіканскі бар! «Лос Амигос» — гэта наша, беларуская, Мексіка з запальваючай музыкай, хмурна-вясёлымі бармэнамі і, вядома, выдатнай кухняй. Кесадзілья, бурыта, така і чыпсы начас чакаюць вас у бары «Лос Амигос».
Мексіканскі гастрасэт 1 —
10 руб. (360 г.)
— кесадзілья ці бурыта,
— чыпсы начас,
— соус сальса ці гуакамоле.
Мексіканскі гастрасэт 2 —
15 руб. (730 г.)
— кесадзілья,
— бурыта,
— чыпсы начас,
— соус сальса ці гуакамоле.
Мексіканскі гастрасэт 3 —
20 руб. (880 г.)
— кесадзілья,
— бурыта,
— така,
— чыпсы начас,
— соус сальса,
— соус гуакамоле.
Кесадзілья — мексіканская страва ў выглядзе складзенай напалову аладкі з сырам, соусам і ялавічным фаршам усярэдзіне. У «Лос Амигос» таксама гатуюць для вегетарыянцаў з соевым мясам.
Бурыта — мексіканская страва ў выглядзе аладкі, у якую завёрнутая начынне: ялавічны фарш, сыр, свежыя гародніна, салата. Можа быць варыянт для вегетарыянцаў з соевым мясам. Прасцей кажучы, гэта мексіканскі варыянт шаўрмы.
Така — мексіканская страва ў выглядзе адкрытай аладкі, у якую складзена начынне.
Чыпсы начас — традыцыйныя мексіканскія кукурузныя чыпсы.
Соус сальса — мексіканскі соус з таматаў са спецыямі.
Соус гуакамоле — мексіканскі соус з авакада, іншай гародніны і прыправаў.
2. Yellow Street 17, амерыканская кухня
instagram.com/yellowstreet17
вул. Акадэмічная 17
+375 (33) 377−77−76
Катлета паміж дзвюх булак — гэта амерыканская класіка. Звычайны сандвіч, то бок буцер, калісьці стаў бургерам. А ў Yellow Street 17 для Grodno Gastro Trip прыдумалі новы МегаБургер, то бок СтрытБургер. У ім тры віды мяса — ялавічына, курыца ды яшчэ і бекон — такому нават амерыканцы пазайздросцяць.
Амерыканскі гастрасэт 1 —
10 руб. (550 г.)
— стрытбургер (катлета з ялавічыны, катлета з курыцы, бекон),
— бульба фры з грыбамі, каўбаскамі і вадкім сырам чэдар.
Бургер — від амерыканскага сэндвіча, які складаецца з разрэзанай напалам булачкі і сечанай смажанай катлеты. YellowStreet17 шчодра запраўляюць свой бургер гарачым сырам чэдар.
3. «Форна», італьянская кухня
instagram.com/pizzeriafornogrodno
вул. 1-я Працоўная, 10
+375 (29) 744−49−99
Цяпер пра італьянскую класіку. Піцу ведаюць усе, але ці вы елі піцу, якую гатуюць паводле сапраўдных італьянскіх рэцэптаў? І не з інтэрнэту, а ад шэфа-піцаёла! Такую піцу гатуюць у «Форна». Тут прытрымліваюцца праўдзіва італьянскай тэхнікі гатавання да драбнюткіх дэталяў і цяпер радуюць нас самай сапраўднай італьянскай піцай.
Італьянскі гастрасэт 1 —
10 руб. (400 г.)
— піца «Д'явала», «Baby» памер.
Піца «Д'явала» — сыр «Мацарэла», соус таматны, базілік.
Італьянскі гастрасэт 2 —
15 руб. (500 г.)
— піца «Маргарыта», «baby» памер.
— дэсерт цірамісу.
Піца «Маргарыта» — сыр «Мацарэла», соус таматны, базілік.
Цірамісу — італьянскі шматслаёвы дэсерт, у склад якога ўваходзяць: сыр маскарпоне, кава, курыныя яйкі, цукар і печыва саваярдзі.
Італьянскі гастрасэт 3 —
20 руб. (530 г.)
— піца «Сіцылійская», «baby» памер.
— дэсерт чызкейк.
Піца «Сіцылійская» — сыр «Мацарэла», соус таматны, перац, цыбуля, масліны, салямі.
Чызкейк — італьянскі сырны торт з крэм-сыра маскарпоне.
4. Svaboda, ізраільская кухня
instagram.com/svabodabar
вул. Маставая, 31
+375 (33) 632−88−88
Калі ў адным сказе змяшаць свабоду і Ізраіль, адразу паўстануць палітыка-рэлігійныя спрэчкі. Але не ў нашым выпадку. У нас паўстаў ізраільскі сэт у беларускім народным бары Svaboda.
Ізраільскі гастрасэт 1 —
10 руб. (100 г. і напой 300 мл)
— ізраільскі хумус,
— маца,
— кактэйль «Чырвоны яўрей» або безалкогольная сангрыя.
Хумус — закуска з нутавага пюрэ, у склад якой звычайна ўваходзяць кунжутная паста, аліўкавы алей, часнык, сок цытрыны, папрыка.
Маца — аладкі з цеста, якое не прайшло зброджвання, дазволенага да ўжывання на працягу яўрэйскага свята Песах. У Еўропе часта ўжываецца як альтэрнатыва хлябцам.
Сангрыя — першапачаткова сярэднеалкагольны напой на аснове віна з даданнем кавалачкаў садавіны, ягад, цукру, газаванай вады, а часам невялікай колькасці брэндзі і сухога лікёру, часам — прыпраў. У бары Svaboda падаюць яшчэ безалкагольную сангрыю. У яе складзе: вінаградны, памяранцавы і гранатавы сок, грэнадзіны, долька апельсіна.
5. «Вавілон», вавілонская кухня
instagram.com/vavilon.grodno
зав. Дзяржынскага 8а
+375 (33) 344−60−70
Хто-небудзь ведае штосьці пра вавілонскую кухню? Здаецца, толькі хлопцы з гродзенскага «Вавілона». Прынамсі, яны так кажуць. Дарэчы, яны адкрываюцца якраз са стартам Grodno Gastro Trip. Гэта цудоўнае супадзенне, выдатная нагода іх наведаць і даведацца, ці сапраўды ў Вавілоне рабілі чорную піцу.
Вавілонскі гастрасэт 1 —
10 руб. (550 г.)
— піца «Black Pepperoni»
Піца «Black Pepperoni» — цеста з сакретным інгрыдыентам, соус, сыр, каўбаса пепероні, цыбуля чырвоная, халапенья, яйка, табаска.
Вавілонскі гастрасэт 2 —
15 руб. (530 г.)
— рэбры свіныя барбекю
— гародніна на грылі
Вавілонскі гастрасэт 3 —
20 руб. (740 г.)
— мясны сэт
Мясны сэт — у гродзенскім «Вавілоне» ў мясным сэце падаюць свіныя рэбры барбекю, курыныя крылы і бульбяныя дзелькі.
6. «Стары Тбілісі», грузінская кухня
instagram.com/stariy_tbilisi_grodno
вул. Стэфана Баторыя, 8б
+375 (33) 656−08−88
Кажуць, хто не быў у Грузіі, той не ведае сапраўднай гасціннасці. Калі яшчэ не былі ў Грузіі, можна зайсці ў «Стары Тбілісі». Прымаюць тут добра і накормяць смачна. Для ўдзельнікаў Grodno Gastro Trip адкрыем сакрэт: калі да сэту замовіць келіх асаблівага чырвонага віна, на яго зробяць зніжку. Толькі - цыц! Запасы гасціннасці могуць скончыцца.
Грузінскі гастрасэт 1 —
10 руб. (570 г.)
— хачапуры,
— 3 хінакалі
Хачапуры па-аджарску — пышная выпечка ў выглядзе «лодачкі» з начыннем з двух відаў сыру, з даданнем яйка і кавалачка алею.
Хінкалі — гэта мяшочак з цеста з начыннем з вострага мясной фаршу і булёна або з сыру і масла. У «Старым Тбілісі» робяць хінкалі з сырам ці фаршам са свініны і ялавічыны.
Грузінскі гастрасэт 2 —
10 руб. (420 г.)
— шашлык з свіной шыі,
— бульба па-грузінску,
— соус сацэбелі.
Бульба па-грузінску — дзелькі свежай бульбы, абсмажаныя ў грузінскіх спецыях.
Грузінскі гастрасэт 3 —
20 руб. (750 г.)
— шашлык з свіной шыі,
— бульба па-грузінску,
— люля-кебаб,
Люля-кебаб — замарынаваных адбіты фарш з грузінскімі нацыянальнымі прыправамі, засмажаны на шампурах над вуглямі.
7. MC Döner, турэцкая кухня
instagram.com/mcdoner.by
вул. Кірава, 15
+375 (29) 737−57−55
Што вы ведаеце пра Турцыю? Толькі тое, што можна паляцець на адпачынак all inclusive? І што каву там вараць у турцы? Заходзіце ў MC Döner і пакаштуйце сапраўдную турэцкую ежу. Гэта лепш, чым all inclusive.
Турэцкі гастрасэт 1 —
10 руб. (350 г. і напой 200 мл)
— підэ з начыннем са свежага шпінату, сыру і натуральнага ёгурта,
— кава амерыкана,
— турэцкая слодыч нуга.
Підэ — гэта турэцкая страва з тонкага цеста ў форме лодачкі з сакавітым начыннем, якое запякаецца ў печы. У Турцыі яго заказваюць як альтэрнатыву піцы.
Нуга — традыцыйная слодыч з цукру або мёду з начыннем, часта называюць «турэцкім мёдам».
8. «Трактиръ Подкова», украінская кухня
instagram.com/traktirpodkova
вул. Кірава, 9
+375 (33) 344−44−70
Ёсць яшчэ адзін шчодры народ, які вось прама ў нас пад бокам. Гэта ўкраінцы. І ёсць такі ж шчодры тракцір. І таксама пад бокам, у пяці хвілінах ад Савецкай плошчы. Вы толькі паглядзіце на сэты ад «Тракціра Падкова», гэта ж самая сапраўдная смаката!
Украінскі гастрасэт 1 —
10 руб. (850 г.)
- боршч «Украінскі» з салам, пампушкамі і смятанай,
- картаплянікі са свінінай і грыбным соусам,
- варэнікі з вішняй і салодкім крэмам,
- вінегрэт па-гуцульску з селядцом.
Украінскі гастрасэт 2 —
15 руб. (1200 г.)
- банош з кукурузнай кашы са скваркамі,
- варэнікі з бульбай і грыбамі,
- бендэрыкі з квашанай капустай і грыбамі,
- карпацкія дранікі са смажанінай і смятанай,
- купаты ўкраінскія.
Украінскі гастрасэт 3 —
20 руб. (1500 г.)
- херсонскія саленні (часнык, перац востры, агурок, памідор),
- купаты ўкраінскія,
- скварка «Львоўская»,
- кручэнікі з грыбамі,
- дранікі карпацкія са смятанай,
- цыбульнікі,
- наліснікі,
- жаренка з квашанай капусты з грыбамі.
Картаплянікі — страва ўкраінскай кухні, гатуецца з варанай і размятай бульбы. Па сутнасці гэта бульбяныя зразы.
Банош — украінская гуцульская традыцыйная страва, крутая каша з кукурузнай мукі, звараная на сліўках або смятане.
Бендэрыкі — традыцыйная страва ўкраінскай кухні, гэта трохкутныя блінцы з мясной начынкай.
Купаты — асаблівы від мясных каўбасак.
Кручэнікі — папулярная страва ўкраінскай кухні, па-простаму мясныя рулецікі.
Цыбульнікі — хатняя ўкраінская страва з бульбы, аналаг беларускіх дранікаў.
Наліснікі — украінскі варыянт таненькіх блінцоў.
Жаранка — сытная страва з бульбы, мяса і грыбоў. «Трактиръ Подкова» прапануе варыянт на квашанай капусце.
9. Paradise, руская кухня
instagram.com/paradise_grodno
вул. Калючынская, 21
+375 (29) 386−89−80
Яшчэ адзін прэтэндэнт на шчодрасць і гасціннасць — кафэ Paradise з рускім сэтам. У іх самы вялікі паводле вагі сэт за 10 рублёў. Адпраўляемся ў Рaradise, як той казаў.
Рускі гастрасэт 1 — 10 руб.
(920 г.)
- салат аліўе,
- капуснік (шчы) па-стараруску,
- смажаніна,
- блінцы з топінгам або джэмам.
Аліўе — хіт святочных сталоў.
Капуснік (щи) — заправачны суп, руская поліўкі з капусты.
Смажаніна — фактычна рускае слова «жаркое» азначае смажанае мяса. Назва звязана з назоўнікам «жар», таму што страва першапачаткова гатавалася ў самой печы, у найбольшым жары.
10. «Старый Лямус», беларуская кухня
instagram.com/staryi_lyamus
вул. Дзяржынскага, 1а
+375 (33) 377−09−65
Вы ведаеце, чым адрозніваюцца дранікі ад дзеруноў і калдуноў? Усе яны — нашы нацыянальныя стравы з бульбы. Пара б разабрацца, што ёсць што. Стары лямус дае такую магчымасць.
Беларускі гастрасэт 1 — 10 руб. (370 г.)
— дранікі с мясом,
— дзеруны с творагам,
— калдуны с грудзінкай,
— смятана
Дранікі — візітоўка Беларусі, але адначасова пад рознымі назвамі страва ўсіх краін, дзе расце бульба. Але нашы дранікі, вядома, асаблівыя!
Дзеруны — разнавіднасць дранікаў, у Старым Лямусе іх прыгатуюць з тварагом.
Калдуны — яшчэ адна страва, падобная да дранікаў. Здаецца, разабрацца ў гэтым усім можна толькі паспрабаваўшы на смак.
11. «Беласток», польская кухня
instagram.com/belastok.grodno
вул. Віленская, 2
+375 (29) 238−93−89
Тут усё суседзі нашай краіны — побач. Горад Гродна, Віленская вуліца, рэстаран Беласток. Яшчэ б сюды якую-небудзь рускую кухню для поўнага набору. Але няма! Кухня польская. Беласток гатуе дранікі з мачанкай на польскі манер разам з салатай з запечаных гарбуза і грушы.
Польскі гастрасэт 1 —
10 руб. (500 г.)
— дранікі з мачанкай у збанку,
— салата з запечанага гарбуза з грушай.
Дранікі — папулярная страва еўрапейскай кухні, кожная краіна мае свой нацыянальны рэцэпт.
Мачанка — усходнееўрапейская страва, у мачанку прынята мачаць дранікі або бліны, гэта нешта накшталт традыцыйнага падліўкі.
12. «Прахадная», скандзінаўская кухня
instagram.com/prohodnaya_coffee
вул. Маставая, 31
+375 (29) 781−39−81
Кавярня «Прахадная» вядомая сваімі сняданкамі і мінімалістычным, практычна скандынаўскім дызайнам. Для Grodno Gastro Trip яны прыдумалі скандынаўскі сэт.
Скандзінаўскі гастрасэт 1 —
10 руб. (330 г.)
— чырвоная рыба са спецыямі,
— малінава-мятны соус,
— авакада з зялёным маянэзам і чэры,
— глазунья на хатнім жытнім хлебе.
13. «Лондан», англійская кухня
instagram.com/londonbar_grodno
вул. Віленская, 1
+375 (29) 744−24−42
Якое яшчэ месца можа прадставіць англійскую кухню, як не бар «Лондан»? І якая яшчэ страва можа зрабіць гэта лепш, чым «Фіш & чыпс»? Хіба што англійскае піва.
Англійскі гастрасэт 1 —
10 руб. (300 г. і напой 500 мл)
— Фіш & Чыпс,
— разліўное піва 0,5 літра або чай, кава ці сок.
Фіш & Чыпс — традыцыйнае англійскае страва: класічны варыянт паніраванай смажанай белай рыбы з бульбай фры.
Англійскі гастрасэт 2 —
15 руб. (300 г. і напой 500 мл)
— сэндвіч «Трайны ўдар»,
— англійскае піва «Bombardier» 0,5 літра або любы безалкагольны кактэйль на выбар.
Сэндвіч «Трайны ўдар» — гэта сэндвіч с асновай на выбор (ласось, курынае філе, бекон або гародніна), бульбай фры і соусам.
Англійскі гастрасэт 3 — 20 руб. (630 г. і напой 500 мл)
— «Піўны сэт»,
— англійскае піва «Bishop's finger» 0,5 літра або любы безалкагольны кактэйль на выбар.
Піўны сэт — сытная, духмяная піўная талерка, якая напоўнена курынымі і свінымі каўбаскамі, бульбянымі дзелькамі, цыбулевымі кольцамі, кнелікамі.
14. Werden, японская кухня
instagram.com/werdenbar
вул. Маставая, 31
+375 (29) 254−04−54
Вы калі-небудзь думалі пра тое, каб злучыць суп і другую страву? Каб і час зэканоміць, і паесці смачна. Дык вось, японцы прыдумалі гэта сотні, а можа і тысячы гадоў таму. І да гэтага часу з задавальненнем ядуць страву «рамэн». Гастрабар Werden прапануе нам гэта пакаштаваць. Абавязкова — з японскай зялёнай гарбатай.
Японскі гастрасэт 1 — 10 руб. (400 г. і напой 400 мл)
— японскі рамэн з курыцай,
— японская зялёная гарбата.
Рамэн — японская страва з пшанічнай лапшой. У Werden у склад рамэна ўваходзіць: лапша удон, курынае філе, грыбы, перац чылі, імбір, соевы соус, кунжутны алей, яйка, зялёная цыбуля, часнык.
Партнёры
Наведай не менш за 8 устаноў, збяры на карце ўдзельніка 8 стыкераў і скарыстайся зніжкамі партнёраў Grodno Gastro Trip. Каб атрымаць зніжку, прад’яві карту са стыкерамі да 31 ліпеня.
- Школа музыки VoiceOn
+375 (29) 856−56−58, instagram.com/voiceongrodno
-30% на уроки западного вокала, игры на гитаре, игры на барабанах - Парк аттракционов
+375 (29) 829−92−99, instagram.com/parkgrodno
-50% на аттракцион «Американские горки» - Свободная студия
+375(29)329−10−38, instagram.com/freestudio.by
-30% на абонементы: бразильская самба, контемпорари, зумба, пилатес, стретчинг, йога - Барбер Егор Грунской
+375 (29) 257−29−76, instagram.com/egor_grnsk
-30% на европейскую мужскую стрижку - Coffee Shop
+375 (44) 707−03−50, instagram.com/coffeeshop25
-15% на кофе в зёрнах со всего мира, чай и любые напитки на месте. Ул. Горького, 25. - Гитарист Алексей Кузнецов
+375 (33) 393−98−97, instagram.com/alexfabemusic
-30% на музыкальное выступление - Бутик красоты «Леле»
+375 (29) 808−88−14, instagram.com/boutique.lele
-30% на тайский массаж с травяными мешочками - Крама «Цудоўня»
+375 (33) 623−26−16, instagram.com/cudounia
-20% на всё - Магазин настольных игр «КУБІК»
+375 (29) 258−65−54, instagram.com/kramakubik
-40% на игры собственного производства
Што цяпер рабіць
З пакупкай сэта вы атрымаеце карту ўдзельніка. Паспрабуйце сэты ў 8 розных установах, наляпіце на карту 8 стыкераў і адкрыйце зніжкі партнёраў @Grodno_Gastro_Trip.
У сувязі з эпідэміяй каранавіруса рэдакцыя Hrodna.life нагадвае, што бяспечней за ўсё заказваць сэты на вынас. Ва ўстанову лепш заходзіць у масцы. Не забудзьцеся памыць рукі з мылам ці апрацаваць антысептыкам.