З гродзенскіх вулачак бачна Фару Вітаўта. Сцяна Каложскай царквы ацалела і не абрынулася ў Нёман, а тэлевізійная вежа на Горкага будзе стаяць яшчэ мінімум 1000 гадоў. Hrodna.life паглядзеў, як нейрасетка Midjourney бачыць Гродна.
Midjourney — праект, які ў лютым 2022 года заснаваў амерыканскі навуковец Дэвід Хольц. Штучны інтэлект праграмы стварае ілюстрацыі паводле тэкставага апісання. Зараз інструмент знаходзіцца на стадыі адкрытага бэта-тэставання. Кожны жадаючы можа паспрабаваць і стварыць свае ілюстрацыі паводле тэкста.
Летнія гродзенскія вуліцы нейрасетка бачыць вось так. На другой ілюстрацыі бачна касцёл. Яго вежа аддалена нагадвае вежу Фары Вітаўта, якая выяўлена на гравюры Макоўскага. Аднаўленне храма пад канцэртную залу прадугледжана дэталёвым планам гістарычнага цэнтра горада. Магчыма, нейрасетка нешта ведае.
Вось такія варыянты Савецкай плошчы прапанавала нейрасетка.
А вось так, паводле Midjourney, выглядае Каложская царква ХІІ стагоддзя. Нейрасетка захавала разбураную сцяну. Магчыма, з-за таго, што бераг, на якім размешчаны храм, не такі высокі, як у сапраўдным жыцці і не быў падмыты Нёманам.
Пажарную каланчу на вуліцы Замкавай, 19 нейрасетка бачыць на адзін паверх ніжэй, чым ёсць насамрэч, а таксама больш шырокай. На другой ілюстрацыі нейрасетка намалявала пажар 1885 года, з-за якога жыхары 519 дамоў засталіся без даху над галавой.
Чытайце таксама: Убачыць Гродна з каланчы. Фотарэпартаж Hrodna.life з Музея пажарнай службы
Вось такія варыянты прадпрыемства «Гродна Азот» стварыла нейрасетка.
Нейрасетка прапанавала і сваё бачанне знішчэння драўлянай архітэктуры ў Гродне. Многія будынкі ў раёне Новы Свет страчаны за апошнія 10 гадоў.
Чытайце таксама: «Спыніце знішчэнне Гародні». Пока вы спали, на Волковича стали сносить старинный дом
Па запыце «Горад Гродна ў 3022 годзе» Midjourney прапануе вось такія варыянты. Як можна ўбачыць на другой ілюстрацыі - і праз 1000 гадоў гродзенская тэлевежа на вуліцы Горкага застанецца на сваім месцы.
Чытайце таксама: Савецкія будынкі Гродна: дзе ў Расіі і Украіне знайсці іх «блізнятаў»
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…